У выніку ўварвання Расіі ва Украіну культурная спадчына атакаванай краіны знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай.
Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Ванда Звінагродзка запэўніла, што Польшча акажа Украіне ўсю дапамогу таксама ў галіне аховы твораў мастацтва:
- Пазіцыя Рэспублікі Польшча такая, што акажа любую дапамогу, за якой будзе звяртацца Украіна, у тым ліку магчымая эвакуацыя музейных калекцый. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі Украіна заявіць аб такой неабходнасці.
У выніку расійскіх абстрэлаў быў знішчаны ў тым ліку Музей народнай творчасці ў Іваніках пад Кіевам. Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла аб знікненні 25 твораў народнай мастачкі Марыі Прымачэнкі, якія захоўваліся ў музеі ў Іваніках. Супрацоўнікі ўстаноў культуры баяцца не толькі таго, што ў выніку нападаў будуць знішчаны творы мастацтва, звязаныя з гісторыяй і спадчынай іх радзімы, але і таго, што ўстановы культуры могуць быць разрабаваны, а іх творы апынуцца ў Расіі.
яс/IAR