Беларуская Служба

У Беластоку адбыўся канцэрт беларуска-украінскай салідарнасці

18.03.2022 19:05
У журналісцкім хабе ў Беластоку ўсе сустрэліся разам, каб аказаць салідарнасьць з украінскім народам.
Аўдыё
  • У Беластоку адбыўся канцэрт беларуска-украінскай салідарнасці
    ,      .
У канцэрце выступіла Кацярына Ваданосава, Ігар Палынскі і ўкраінская ўцекачка Ірына.radyjo.net/Я.Іванюк

Не першы ўжо раз беларуская і ўкраінская дыяспары Беластока пратэставалі супраць вайны. Раней разам ладзілі пікеты перад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь, разам таксама збіралі дапамогу для Украінскай тэрытарыяльнай абароны.

На гэты раз у журналісцкім хабе ў Беластоку ўсе сустрэліся разам, каб аказаць салідарнасьць з украінскім народам, які змагаецца з расійскай агрэсіяй. Заспявалі беларусы Кацярына Ваданосава, Ігар Палынскі ды ўцекачка з украінскага горада Мікалаеў Ірына.

Шмат хто з музыкаў зараз стаіць перад дылемай ці можна спяваць, калі паміраюць людзі. Аднак яны вырашылі выступіць у гэтым міні-канцэрце, бо, як кажа Ігар Палынскі, спакон вякоў людзі ішлі на вайны з песняй.

Арганізатарам сустрэчы выступіла суполка Беларуская Дыяспара.

Вашай увазе рэпартаж Яраслава Іванюка

Фота аўтара

Кацярына Дзерман, прадстаўк арганізатара

У канцэрце выступіла Кацярына Ваданосава, Ігар Палынскі і ўкраінская ўцекачка Ірына.