Сёння я хачу прадставіць вам кампазіцыю, якая выключна добра падыходзіць да цяперашняга часу – калі на дварэ вясна, прырода прачнулася ад зімняй спячкі, а на палітычным фронце ў нашых усходніх суседзяў – поўная цемра і вайна з дабром.
Зімой усе мы з нецярпеннем чакаем моманту, калі пачне свяціць сонца, а снег і сум зімы проста растануць – кажа Наталля Леш (Natalia Lesz), прадстаўляючы свой новы гуказапіс – песню пад назваю «Вясной». Па словах Наталлі, кампазіцыя распавядае пра надзею.
Крыху біяграфічных звестак пра Наталлю Леш. Нарадзілася ў 1981 годзе ў Варшаве, музыкантка і акторка, член Фанаграфічнай акадэміі, Амерыканскай асацыяцыі кампазітараў, актораў і выдаўцоў і Саюза артыстаў польскіх сцэнаў, ганаровая грамадзянка Грузіі.
Акрамя музыкі, зацікаўленні Наталлі распаўсюджваюцца на спорт (фігурнае катанне) і балет, яна атрымала вышэйшую адукацыю на факультэце акторства ва ўніверсітэце Нью-Ёрку, а таксама Музычную акадэмію ў Лодзі. Музычную кар'еру пачала ў 2008 годзе, выдаючы свой першы кампакт-дыск, над якім працавала ў Лос-Анджэлесе. Пасля гэтага яе карʼера пачала развівацца імкліва.
Выступала на сцэне перад канцэртамі Селін Дыён, Мікі і Патрысіі Каас. У 2009 годзе пачала супрацу з Дарыюшам Крупам, які стаў яе кіраўніком. У 2009 годзе была намінаваная да прэстыжнай узнагароды Фрыдэрык за фанаграфічны дэбют года.
Пра кампазіцыю «Вясной» яна распавяла: «Мы напісалі гэтую песню перад самым пачаткам вайны ва Украіне. У выніку гэты тэкст набыў зусім іншы сэнс, таму што, я думаю, мы ўсе прагнем таго моманту, калі прыйдзе поўная вясна», – сказала музыкантка. Вясна таксама ў пераносным значэнні – перамога дабра.
Za dużo myślę i za dużo kawy piję. Za długo się wpatruję w jeden punkt. Niby jest dobrze, lecz zapinam się pod szyję. Czy to za oknem, czy na karku ten chłód. Wiosną powrócę jak przebiśniegi. Gdy się pokruszy lód. Wiosną na schodach. Ślady znajdziemy, po nich dojdziemy tu. Nie jestem z tych, co roztaczają aurę w koło. Być może nadużywam górnolotnych słów. Tych ludzi znasz, wśród których czuję się nieswojo. Więc daj mi chwilę, by zbudzić się ze snu. Gdy marcowy wstanie dzień i pokusimy się o więcej. Jutro będzie dalsza część. Wiosną powrócę jak przebiśniegi.
Я надта шмат думаю і пʼю надта шмат кавы. Я надта доўга ўглядаюся ў адну кропку. Быццам бы ўсё нармальна, але я зашпільваю вопратку да шыі. І за акном, і на патыліцы – гэты холад. Я вярнуся вясной, як пралескі. Калі лёд раскрышыцца на лесвіцы вясной. Сляды знойдзем, па іх дойдзем сюды. Я не з тых, хто распускае сваю аўру навокал. Магчыма, я празмерна карыстаюся высакапарнымі словамі. Гэтых людзей ты ведаеш, сярод іх я адчуваю сябе нязручна. Так што дай мне хвілінку, каб я прачнулася. Я спадзяюся, што ты будзеш тут, калі пачнецца сакавіцкі дзень і мы паквапімся зрабіць больш. Заўтра будзе далейшая частка вясны, я вярнуся, як пралескі...
Za dużo myślę – я надта шмат думаю. Гэтае словазлучэнне з часцінай за вельмі папулярнае ў польскай мове. Можна нечага мець za dużo альбо za mało – надта шмат або надта мала, сінонім za dużo – za wiele.
Wiosną powrócę jak Przebiśniegi – я вясной вярнуся як пралескі. Przebiśniegi – усім вядомыя белыя далікатныя кветкі, якія вырастаюць разам з першымі цёплымі промнямі вясенняга сонца, часта прабіваюцца праз снег, які ляжыць яшчэ на зямлі, ад гэтага і атрымалі свой назоў.
Czuję się nieswojo – я адчуваю сябе нязручна, няёмка, не ў сваёй талерцы.
Pokusimy się o więcej – мы паквапімся зрабіць нешта больш. Таксама характэрнае словазлучэнне ў польскай мове – pokusić się o coś, postarać się o coś, powalczyć o coś, – паквапіцца аб чымсьці (паваяваць, пастарацца), а не за нешта, як сказалі б беларусы.
нг