Беларуская Служба

40 год таму не стала Ганны Герман

26.08.2022 12:23
 На надмагільнай пліце Г. Герман выбіты пачатак 23-га псальма: «Гасподзь – пастыр мой».
Аўдыё
  • 40 год таму не стала Ганны Герман
Ганна Герман была адной з самых папулярных польскіх спявачакКрыніца: Zbigniew Matuszewski/PAP

40 гадоў таму, 25 жніўня 1982 года, памерла спявачка з неверагодным салаўіным голасам Ганна Герман. У Польшчы перад усім яна вядома выкананнем хітоў: «Танцуючая Эўрыдыка», «Чалавечы лёс», «Баль у Пасейдона» і «Квітнее ружа».

Ганна Герман валодала арыгінальнай і лірычнай манерай спеву, выконвала настальгічныя і кранальныя песні, выступала па ўсім свеце. Яна стала першай полькай, якой апладзіравала публіка на славутым Фестывалі ў Сан-Рэма, і менавіта ад яе спявачка атрымала ўзнагароду. За сваю кар'еру Ганна Герман атрымала і мноства іншых прэстыжных узнагарод, у тым ліку на міжнародных фестывалях у Неапалі, Монтэ-Карла, Вісбадэне, Браціславе і Сопаце. Здабывала ўзнагароды, спяваючы на сямі мовах. Выпусціла дзясяткі альбомаў, сінглаў і гукавых паштовак – на польскай, рускай і італьянскай мовах. Яе песні папулярныя і сёння.


Ганна Герман у Сопаце, 1963 г. Ганна Герман у Сопаце, 1963 г.

Вялікі поспех Ганне Герман прынесла выступленне на Фестывалі польскай эстраднай песні ў Аполі ў 1964 годзе, дзе яна праспявала «Tańczące Eurydyki» (па-бел. «Танцуючая Эўрыдыка»).

Пасля гэтага поспеху Ганны Герман у Аполі яе з радасцю пачала сустракаць еўрапейская публіка, а таксама слухачы ў ЗША і Канадзе, дзе яна выступала для польскай дыяспары. Праз яе незвычайны спеў прабівалася меланхолія ўсходніх славянаў, таму яна асабліва падабалася савецкай публіцы, а яе альбомы карысталіся вялікай папулярнасцю ў Савецкім Саюзе.

У 1970 годзе на конкурсе Польскага радыё яна была абраная самай папулярнай варшавянкай. Нягледзячы на ​​поспех і слава, Ганна Герман была надзвычай сціплым чалавекам:

-Для мяне гэта вялікі гонар і высокая адзнака ад слухачоў Польскага радыё. Але я не хачу быць абвінавачана ў фальшывай сціпласці. Я пераканана, што ў Варшаве ёсць многа жанчын, які сваё пазіцыя і працай заслужваюць на самой праве заслужылі гэтую ўзнагароду.

Выказваючы падзяку за ўзнагароду, самая папулярная варшавянка 1970 года, вядомая сваім пачуццём гумару, пажартавала пра свой рост:

-Каб нейкім чынам апраўдацца, магу сказаць, што сапраўды сярод натоўпы мяне бачна. І рост, і праца на радыё і тэлебачанні даюць такую папулярнасць. Я бы вельмі ўзрадавалася, калі б мае песні прыносілі дарагім слухачам хвілінку роздыху. Дзякуй вялікі!

У 1967 годзе Ганна Герман трапіла ў аўтакатастрофу, вяртаючыся з канцэрту ў Італіі. Яна вярнулася на сцэну ў 1970 годзе, запісаўшы альбом «Чалавечы лёс». У тым жа годзе яна выступіла на Фестывалі ў Аполі, дзе атрымала ўзнагароду за загалоўную песню з альбома.

Бліскучую кар’еру Ганны Герман перарвала хвароба – у сярэдзіне 1970-ых гадоў у яе была выкрытая анкалогія. Аднак Герман не здалася і працягвала спяваць, часамі хаваючы на сцэне слёзы ад болю пад чорнымі акулярамі. На апошняй стадыі хваробы яна складала псалмы і песні, прысвечаныя Богу. Свой апошні альбом на польскай мове яна запісала ў 1979 годзе, а на расійскай – у 1980 годзе.


Г. Герман на Фестывалі вайсковай песні ў Калабжэгу, 1979 г. Г. Герман на Фестывалі вайсковай песні ў Калабжэгу, 1979 г.

Яна спявала  літарльна да апошніх дзён, запісваючы на ​​магнітафон свае імправізацыі пад фрагменты Бібліі. Памерла 25 жніўня 1982 года. Спявачку пахавалі на Кальвінісцкіх могілках у Варшаве. На надмагільнай пліце выбіты пачатак 23-га псальма: «Гасподзь – пастыр мой».

Слухайце аўдыё!

эж

Больш на гэтую тэму: Машына часу

У Мінску прайшоў фестываль песняў Анны Герман

21.10.2019 13:47
Пераможцы паедуць з выступамі і канцэртамі ў Польшчу.