У Варшаве адбылася першая публічная прэзентацыі кнігі пра Мінск 90-ых гадоў. Выданне складаецца з успамінаў дзясяткаў людзей – жыхароў тагачаснай сталіцы Беларусі.
Аўтары кнігі – Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў. Павел адмыслова прыляцеў з ЗША на прэзентацыю выдання ў Еўропе. Беларусы Польшчы маглі першымі пазнаёміцца з гэтым унікальным сведчаннем гісторыі 90-ых.
«От Паниковки до Шайбы: гайд по тусовочному Минску девяностых» – так называецца кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». Падчас прэзентацыі ў Варшаве мы пагутарылі з Паўлам Валатовічам пра тагачаснае тусовачнае жыццё сталіцы Беларусі і працэс збору інтэрв'ю для выдання.
- Мы паспрабавалі ўспомніць усіх культавых людзей 90-ых: музыкаў, тэлевядучых, радыёвядучых і папрасілі напісаць іх успаміны пра тыя часы. Тусоўшчык – гэтай той, хто выходзіць на вуліцу і там нешта робіць – «тусуецца». Ты можаш піць піва на лаўцы, пайсці ў клуб, займацца нейкімі імпрэзамі на паветры. Гэта кніга пра той Мінск, якога ўжо няма. Ён не мае нічога агульнага з Мінскам, які ёсць зараз.
У 90-ыя гады была спроба зрабіць клубную сцэну, агулам жыццё клубнай сцэны працягнулася менш за 10 гадоў. Мы ўспомнілі ўсе легендарныя клубы, якія тады існавалі. Вулічная тусоўка памерла тады, калі быў прыняты закон аб забароне ўжывання алкаголю на вуліцы (здаецца, 2009 г.). Без піва не будзеш сядзець на вуліцы і піць гарбату. 90-ыя – гэта быў унікальны час, у кожнай групы – і вельмі бедных, і вельмі багатых – была свая тусоўка.
Больш падрабязнасцяў – у тым ліку пра тое, што такое Панікоўка і Шайба – слухайце ў далучаным гукавым файле аўдыё
нг