Акцёры Фрык-тэатру выкарыстоўваюць формы перформансу, кабарэ, тэатра абсурду і будуюць з іх нешта нязвыклае. Каманда, сабраная з беларусаў з розным тэатральным досведам, пачала свой творчы шлях па-за межамі Беларусі, а дакладна – у Беластоку.
Акцёры ды аўтары тэкстаў не апублічваюць свае імёны і не называюць тэатры, у якіх раней працавалі. Гэта і захад бяспекі, і творчая пазіцыя.
«Фрык-тэатр» не абмяжоўваецца формай, ён можа выкарыстоўваць класічныя формы, і вулічныя, і камерныя, і сумесь усяго гэтага – гаворыць адзін з аўтараў тэкстаў ды акцёр В.Шэры.
Гутарыла Анна Пятроўская