Беларуская Служба

Што напісана ў дакуменце, пакладзеным у труне Бэнэдыкта XVI?

05.01.2023 11:53
У ім, між іншым, узгадваецца яго барацьба з педафіліяй у Касцёле.
      XVI
Пахаванне Папы рымскаг на пенсіі Бэнэдыкта XVIPAP/EPA/Riccardo Antimiani

У дакуменце, які быў пакладзены ў труну Бэнэдыкта XVI падчас яе закрыцця ў сераду ўвечары і які апісвае яго папскае служэнне, узгадваецца яго барацьба з педафіліяй у Касцёле, паведамляе агенцтва Ansa.

У дакуменце, пакладзеным у труну з целам нябожчыка ўвечары ў сераду, 4 студзеня, было напісана: «Ён рашуча змагаўся са злачынствамі, учыненымі прадстаўнікамі духавенства супраць непаўналетніх і слабаабароненых людзей, і заклікаў Касцёл да навяртання, малітвы, пакаяння і ачышчэння».

Далей у дакуменце гаворыцца, што нябожчык пакінуў пасля сябе багатую спадчыну твораў і даследаванняў фундаментальных праўдаў веры як тэолаг з прызнаным аўтарытэтам. У дакуменце таксама прызнаецца прыхільнасць Папы барацьбе з рэлятывізмам і «фактычным атэізмам, які ўсё больш распаўсюджваецца». Таксама нагадалі, што падчас свайго пантыфікату Бэнэдыкт XVI ставіў у цэнтры Бога і веру, а дзякуючы выданню трох кніг пра Езуса з Назарэта дапамог кожнаму пазнаць Езуса Хрыста.

Затым ў дакуменце гаворыцца, што нябожчык спрыяў дыялогу з англіканамі, габрэямі і вызнаўцамі іншых рэлігій. У дакуменце падрабязна цытуецца лацінская заява аб адстаўцы з 11 лютага 2013 г. і падсумоўваецца амаль восем гадоў яго знаходжання на пасадзе Папы на пенсіі словамі: «Апошнія гады свайго жыцця ён правёў у Ватыкане ў кляштары Mater Ecclesiae, прысвячаючы сябе малітве і разважанням».

Нарэшце, у дакуменце на лацінскай мове запісаны даты яго жыцця і кіравання Касцёлам: «Цела Пантыфіка Бэнэдыкта XVI пражыло 95 гадоў, 8 месяцаў і 15 дзён. Ён узначальваў паўсюдны Касцёл 7 гадоў, 10 месяцаў і 9 дзён, з 19 красавіка 2005 году да 28 лютага 2013. Жывіце вечна ў Хрысце, Святы Айцец!»

ав/deon.pl