Беларуская Служба

«Эміграцыя спрыяе вяртанню да сваіх каранёў»

07.01.2023 12:31
Наша суразмоўца кажа, што эміграцыя спрыяе пошуку каранёў і беларусы за мяжой ямчэй знаходзяць сваю нацыянальную тоеснасць, у тым ліку, дзякуючы заняткам, фальклору, якія вядзе Ганна Аляксандрава.
Аўдыё
  • Ганна Аляксандрава: «Эміграцыя спрыяе вяртанню да сваіх каранёў»
ІлюстрацыяКрыніца: Школа беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве

Беларусы, якія вымушана пакінулі радзіму, вяртаюцца да сваёй традыцыі, мовы і культуры. У першыя дні новага года для ўсяго гэтага ёсць выдатная нагода – калядкі. Наша суразмоўца Ганна Аляксандрава, на жаль, вымушана была хавацца ад пераследу ў Польшчы. Але дзяўчына не апускае рук, бо яна прывезла Беларусь сабой, як бы гэта пафасна не гучала. Ганна трымае яе ў сэрцы і пашырае прастору беларушчыны навокал сябе. У Варшаве Ганна Аляксандрава адкрыла Школу-гурток беларускіх традыцый.

Беларусь – русіфікаваная краіна, а на датак урбанізацыя праходзіла там вельмі хуткімі тэмпамі, разам з пераздам з вёскі ў горад гублялася традыцыя. Ганна Аляксандрава не толькі захоўвае яе але і пашырае, адкрывае беларусам іх шматгранную спадчыну, хоць бы і на прыкладзе Калядаў. Наша суразмоўца кажа, што эміграцыя спрыяе пошуку каранёў і беларусы за мяжой ямчэй знаходзяць сваю нацыянальную тоеснасць, у тым ліку, дзякуючы заняткам, фальклору, якія вядзе Ганна.

Размову з Ганнай Аляксандравай слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Марыя Грыц: У эміграцыі зразумела колькі сямейных традыцый, гэта мае апоры. Адмовіцца ад іх – значыць адмовіцца ад надзеі, што я вярнуся

07.01.2023 10:30
У гэтыя дні па ўсім свеце адбываюцца святочныя калядныя мерапрыемствы. Арганізуюць іх самі беларусы.