Беларуская Служба

Паднашэнні каменнай Еўцы, замена тэкстылю - што ёсць адметнага ў народных велікодных традыцыях?

14.04.2023 16:43
Вялікдзень – свята жыцця, перамогі жыцця над смерцю. У праваслаўнай беларускай традыцыі ў гэты дзень у рэгіёнах краіны ёсць адметныя і абсалютна розныя традыцыі. Напрыклад, на Палессі ў некаторых мясцовасцях паляць вогнішчы, а недзе робяць паднашэнні каменнаму крыжу Еўцы.
Аўдыё
  • У праваслаўнай беларускай традыцыі гэты дзень у рэгіёнах краіны ёсць адметныя і абсалютна розныя звычаі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Вялікдзень – свята жыцця, перамогі жыцця над смерцю. У праваслаўнай беларускай традыцыі гэты дзень у рэгіёнах краіны ёсць адметныя і абсалютна розныя традыцыі. Напрыклад, на Палессі ў некаторых мясцовасцях паляць вогнішчы, а недзе робяць паднашэнні каменнаму крыжу Еўцы.

Слухайце сюжэт у далучаным файле!

У чацвер – Чысты чацвер – прынята прыбірацца дома. Да Вялікадня і чалавек, і яго дом мусяць быць чыстымі ды дагледжанымі. У Вялікую суботу прынята фарбаваць яйкі, пячы булкі, паскі. Многія ідуць у царкву асвячаць стравы, вернікі таксама часта застаюцца ў царкве на ўсяночную.

Але ёсць і адметныя лакальныя народныя традыцыі. Этнограф, даследчыца Алена Ляшкевіч вылучыла тры з іх: Традыцыя дзяліцца ежай з іншасветам, продкамі; змена тэкстылю дома, на рытуальных аб’ектах; валачобніцтва.

Да Вялікадня праваслаўныя змянялі тэкстыль дома, на покуці, а таксама на грамадскіх сакральных аб’ектах, напрыклад, на прыдарожных крыжах. Алена расказвае пра цікавую традыцыю на Вялікдзень прыносіць аброкі, дары каменнаму крыжу, які мае імя Еўка, у вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёну.

Даследчыца заўважае, што некаторыя абрады праваслаўных вернікаў выглядаюць дзіўна для католікаў, дзе традыцыі больш унармаваныя.

Валачобніцтва – традыцыя на Вялікдзень хадзіць па дамам з віншаваннямі, за што гаспадары мусяць аддзячваць пачастункамі. Гэта нечым нагадвае калядаванне. Валачобніцтва зафіксаванае і ў каталіцкіх вёсках.

Дарэчы, на Беласточчыне таксама сустракаюцца велікодныя спевы, «валачобныя песні» або «канапелькі».

У матэрыяле можна паслухаць фрагмент «канапелькі» ў выкананні мужчынскага гурта з падляшскай вёскі Калінаўка Касцельна.

вх