Выданне Rzeczpospolita закранае тэму польска-беларускай мяжы, праз якую штодзённа спрабуюць трапіць у ЕС дзясяткі або і сотні нелегальных мігрантаў. Агнешка Холянд (Agnieszka Holland) зняла кінастужку пра гэтых людзей пад назваю «Зялёная мяжа». Прэмʼера адбылася 5 верасня на фестывалі ў Венецыі. Палітыкі кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» назвалі ўжо фільм «выбарчай агіткай», хаця ў Польшчы яго яшчэ не паказалі.
Холянд калісьці зняла выдатны фільм «Еўропа, Еўропа» пра лёс габрэйскага хлопца, які спрабуе выжыць у гітлераўскай Германіі. У кінастужцы яна закранула праблематыку таталітарызму, слабасці чалавека, а таксама гістарычных паўтораў. Цяпер яна паказвае трагедыю людзей, якіх выпіхваюць за мяжу то з аднаго, то з іншага боку, якія паміраюць з холаду і голаду або тонуць у балоце. Гэта фільм пра сучасны свет, дзе ўсё больш міграцыйных рухаў, але не кожны мігрант можа разлічваць на цёплы прыём.
З аднаго боку, палякі шырока адчынілі дзверы сваіх дамоў перад бежанцамі з Украіны, калі пачалася поўнамаштабная вайна, а з іншага боку, ёсць польска-беларуская мяжа, праз якую ніхто не мае права прабрацца.
Аўтарка артыкулу Барбара Холянд піша, што яе абурае, калі хтосьці называе фільм «перадвыбарчай агітацыяй». Яна называе гэтую стужку «вялікім крыкам. Не палітыка. Чалавека».
нг