Беларуская Служба

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту запрашае абітурыентаў

07.09.2023 13:53
Першы тур уступнай кампаніі на Кафедру беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту ўжо закончыўся, але да 11 верасня яшчэ можна паспець паступіць на першую – бакалаўрскую і другую – магістарскую ступені беларусістыкі з вывучэннем англійскай мовы.
Аўдыё
  • Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту запрашае абітурыентаў
    .
Факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэту. Менавіта тут месціцца Кафедра беларусістыкі Фота: wls.uw.edu.pl

Кафедра беларусістыкі, а раней беларускай філалогіі Варшаўскага Універсітэту існуе з 1956 году. Амаль усе настаўнікі беларускай мовы на Падляшшы – гэта яе выпускнікі, а таксама кафедра дала свету шмат прафесійных журналістаў, перакладчыкаў і г. д. 

Першы тур уступнай кампаніі на Кафедру беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту ўжо закончыўся, але да 11 верасня яшчэ можна паспець паступіць на першую – бакалаўрскую і другую – магістарскую ступені беларусістыкі з вывучэннем англійскай мовы.

Каардынатар прыёмнай камісіі кандыдат філалагічных навук Вольга Трацяк гаворыць, што сёлета назіраецца павелічэнне цікавасці да вывучэння беларускай філалогіі ў мурах Варшаўскага ўніверсітэту.

Надоечы на Кафедры беларусістыкі адбыліся дні адчыненых дзвярэй. Беларуская служба паразмаўляла з абітурыентамі. У вочы кідалася абсалютная разнастайнасць будучых студэнтаў. Напрыклад, спадарыня Аліна з Мінскай вобласці толькі пачынае рабіць першыя крокі ў беларускай мове.

У сваю чаргу, спадар Сяржук працуе ў некалькіх беларускіх школах выхаднога дня ў Варшаве, выдатна валодае беларускай. Пацікавіліся ў яго, чаму ён вырашыў паступаць на Кафедру беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.

Сярод тых, хто завітаў на Дзень адчыненых дзвярэй на Кафедру беларусістыкі ў суперсучасны Факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, Юля з Брэста. Дзяўчына, знаходзячыся ў Польшчы, дайшла да Беларусі, як калісьці напісаў класік. На Кафедры беларусістыкі дзяўчына хоча спалучыць жаданне вярнуцца праз мову да сваіх каранёў з атрыманнем сучасную еўрапейскую адукацыі.

Размову са згаданымі асобамі слухайце ў далучаным гукавым файле!

яі/эж

Удзельнікі дыктоўкі ў Варшаве пісалі тэкст Уладзіміра Караткевіча

22.02.2023 12:04
Пісанне дыктоўкі – гэта адзін з традыцыйных сярод беларусаў спосабаў святкавання Дня роднай мовы. 

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта распачынаецца другі тур прыёму

17.08.2023 09:17
Падаць дакументы можна будзе на першую і другую ступень навучання.