На працягу апошніх паўтара года сітуацыя ў сферы культуры Беларусі пагаршаецца: «культурная сфера вельмі заняпала», «пагаршэнне ідзе проста галопам», «беларуская культура і мастацтва… у такой глыбокай яме», «зараз культура прыведзена ў такі аранжавы ўзровень небяспекі ». Гэта цытаты людзей культуры, якія знаходзяцца ў Беларусі, на аснове інтэрв’ю з якімі Беларускі ПЭН падрыхтаваў даклад аб стане сферы культуры ў 2022 і 2023 гадах.
Са слоў рэспандэнтаў, на працягу апошніх паўтара года сітуацыя ў сферы культуры Беларусі пагаршаецца праз звужэнне культурнай дзейнасці, планамернае знішчэнне цэлых пластоў культуры, адсутнасць развіцця ўнутры краіны адсутнічае. Закрываюцца альтэрнатыўныя адукацыйныя праекты, адбыўся ціск на сістэму прыватнай школьнай адукацыі.
Самы папулярны від рэпрэсій – цэнзура. Абмежаванні тычацца ўсіх сфер – музыкі, тэатру, музейнай справы, кіно і спадчыны. Усе яны ўзятыя пад увагу ў дакладзе ПЭНу.
Застаецца ўсё менш магчымасцяў для творчасці. Дзяржаўныя культурныя інстытуцыі ператвараюцца ў рэжымныя аб’екты, якія патрабуюць усё больш «нейкай такой паказной лаяльнасці», а людзі творчых прафесій уключаны ў агульны маразм таго, што адбываецца ў краіне.
У 2022 годзе ва ўсіх галінах культуры актыўна фармаваліся спісы «нядобранадзейных» дзеячаў. З лютага 2022 года дзейнічае яшчэ адна прыкметная змена – «бачная экспансія рускай культуры ў беларускую».
Шмат рэспандэнты казалі пра «чорныя спісы», параўноўваючы гэта з савецкім часам.
Большасць рэспандэнтаў супадае ў думцы, што рэпрэсіі ў сферы культуры не з’яўляюцца мэтанакіраванай атакай на культуру і галоўная прычына пераследу – грамадзянская пазіцыя (агучаная пераважна яшчэ ў 2020 годзе). Улады паставілі перад сабой «маніякальную задачу» – пакараць усіх, хто ўдзельнічаў у мірным пратэсце.
Адно з наступстваў зацяжнога характару рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры і бесперапыннага ціску рэжыму на дзяржаўныя інстытуцыі і арганізацыі грамадзянскай супольнасці – «нармалізацыя» таго, што адбываецца, калі рэпрэсіі здаюцца нормай.
Поўны даклад ПЭНу можна пачытаць тут.
слухайце аўдыё