Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Вольга Боньчык спявае пра кветкі для жанчыны

21.09.2023 17:09
Цяпер Вольга працуе над новым альбомам.
Аўдыё
  • Музычны ўрок польскай мовы.
Olga Bończyk
Olga BończykKlarysa Marczak/Polskie Radio

Сёння я вяртаюся да творчасці польскай акторкі тэатру і кіно, вакалісткі Вольгі Боньчык (Olga Bończyk). Некалькі фактаў з біяграфіі артысткі, якія даволі ўнікальныя. Справа ў тым, што і Вольга, і яе брат прафесійна займаюцца музыкай і словам. Вольга звязала сваё жыццё з тэатрам, кіно, выступае на сцэне, спявае, яе старэйшы брат – музыкант, грае на скрыпцы ў аркестры. А абодва бацькі іх, і маці, і бацька, былі глуханямыя, дзеці раслі ў цішыні, ім прыйшлося вывучыць мову жэстаў, каб размаўляць з бацькамі.

Вольга Боньчык нарадзілася ва Уроцлаве ў 1968 годзе, яе прафесійнае жыццё звязана з некалькімі тэатрамі ў гэтым горадзе, выступае таксама ў Варшаве. Яна выступала, між іншым, на сцэнах сталічных тэатраў «Рампа», «Рома» і «Капітолій». Магчыма, польскія тэлегледачы памятаюць яе па серыяле «Na dobre i na złe», у якім яна грала лекара на працягу амаль дзесяці гадоў. Выступае з уласнымі сольнымі канцэртамі. Запісала чатыры кампакт-дыскі.

Вольга закончыла музычную школу па класе фартэпіяна, атрымала вышэйшую адукацыю ў Музычнай акадэміі ва Уроцлаве. А сваю сур’ёзную музычную кар’еру пачала з выступлення на Фестывалі польскай песні ў Аполі. Цяпер Вольга працуе над новым альбомам, які называецца «Piosenki z klasą» (Песні з класам або класныя песні).

Альбом змяшчае вядомыя песні з кінафільмаў, а таксама незабыўныя старыя польскія хіты. Ён будзе складацца з 11 песень. Цяпер ідзе праца над апошняй кампазіцыяй. Сама Вольга кажа, што альбом будзе унікальным. «Я сама спяваю песні ў джазавай апрацоўцы, на шэсць галасоў», – патлумачыла яна. Таму праца над кожнай песняй займае шмат часу.

А я прапаную вашай увазе кампазіцыю ў выкананні Вольгі Боньчык, якая называецца «Kwiaty dla kobiety» (Кветкі для жанчыны).

 

Mężczyzna każdy klnie jak szewc. I tym zaimponować chce. Jakby zapomniał o tym, że nie tak się gra w tę grę. Kobiety wciąż marzą o bukietach kwiatów. Od dawna zna te prawdę świat. I jeśli chcesz dreszcz wzbudzić, ofiaruj kwiaty. Bo gdy zalet brak, to tylko tak szansę sobie dasz. Z płatków róż, wyznanie złóż i uwierz, że zdarzy się cud.

Kobiety wciąż marzą o bukietach kwiatów. Rzucajcie kwiaty nam do stóp!

Róże! Bratki! Fiołki! Stokrotki, tulipany, storczyki, chabry, bzy i wszystkie inne kwiaty... Kobiety wciąż marzą o bukietach kwiatów jak czuły gest miłosnych słów. Stokrotko, mów słodko, że on mnie już kocha. Tak jak bzy zdradzają mi wszystkie jego piękne sny. Kocha mnie ten pan, co wie, że kwiaty to to, czego chcę.

 

Кожны мужчына лаецца, як шавец. І гэтым ён хоча зрабіць уражанне. Быццам бы забыўся, што не так вядзецца гэтая гульня. Жанчыны заўсёды мараць пра букеты кветак. Здаўна ведае свет гэтую ісціну. І калі ты хочаш выклікаць дрыжыкі, падары кветкі. Бо, калі плюсаў няма, толькі так ты дасі сабе шанец. З пялёсткаў руж зрабі прызнанне і, павер мне, здарыцца цуд.

Жанчыны заўсёды мараць пра букеты кветак. Кідайце кветкі да нашых ног! Ружы! Браткі! Фіялкі! Рамонкі, цюльпаны, архідэі, васількі, бэз і ўсе іншыя кветкі... Жанчыны заўсёды мараць аб букетах кветак як пяшчотны жэст любоўных слоў. Стакротка, кажы салодка, што ён ужо кахае мяне. Таксама, як бэз адкрывае мне ўсе яго прыгожыя мары. Кахае мяне той пан, які ведае, што кветкі – гэта тое, чаго я жадаю.

 

Olga – гэтае імя даволі рэдка сустракаецца ў Польшчы, у адрозненні ад Беларусі. І такая цікавая справа – імя Оля (Ola) у польскай мове – гэта памяншальная форма ад імя Аляксандра (Aleksandra), а не Вольга.

Mężczyzna klnie jak szewc – мужчына лаецца як шавец або як чабатар. Szewc – старая як свет прафесія, якая ўжо пакрысе знікае. На беларускай мове чалавек, які робіць абутак, называецца швец або чабатар. Цяпер ужо мала хто заказвае чаравікі ў чабатара, майстра па абутку, як правіла мы купляем гатовы абутак у крамах, а туды пастаўляюць тавар з вялікіх фабрык, дзе пашыў значна таннейшы і хутчэйшы, чым ручная праца чабатара. а чаму якраз швец праклінае, часта лаецца? Відаць, цяжкая ў яго праца, таму і карыстаецца моцнымі словамі.

Zaimponować – выклікаць захапленне, зрабіць добрае ўражанне.

Z płatków róż wyznanie złóż – з пялёсткаў ружаў зрабі прызнанне. Wyznanie ў дадзеным выпадку – гэта прызнанне ў каханні, але можна wyznać нешта іншае, прызнацца ў нечым, што дагэтуль прыхоўвалася.

Stokrotko, mów słodko – стакротка, кажы салодка. У песні шмат назоваў розных кветак на польскай мове, многія супадаюць з беларускімі назовамі. Што цікава, у Польшчы часта называюць крамы назовамі са свету фаўны і флоры. Напрыклад, ёсць крамы Stokrotka, Żabka (жабка), Biedronka (божая кароўка). Той, хто жыве ў Польшчы, напэўна ведае месцы пад такімі шыльдамі.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы