Прэміі Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі прысуджаюцца ў некалькіх катэгорыях: у галіне палітычных і гуманітарных навук ды гісторыі. У кожнай з іх – асобна за манаграфіі і артыкулы.
Сёлета прэмію кангрэсу за найлепшую гістарычную манаграфію атрымала Таццяна Астроўская – аўтар кнігі «Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства і самвыдат у савецкай Беларусі (1968-1988)». Манаграфію ў мінулым годзе выдаў у Беластоку Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праца раней выйшла на англійскай мове і была абароненай у Грайфсвальдскім універсітэце ў Германіі. У кнізе аўтарка ахоплівае шырокі спектр інтэлектуальных тэмаў і дыскурсаў, акцэнтуючы ўвагу на «нонканфармізме» або «культурным іншадумстве», у адрозненне ад «палітычнага іншадумства». Як пішуць беларускія выдаўцы, «тэма надзвычай важная і актуальная для разумення гістарычных працэсаў і тэндэнцый, якія праектуюцца і на сучасны этап развіцця незалежнай Беларусі». Сюжэт Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл