Беларуская Служба

Нулявой кропкай у Музеі гісторыі Польшчы будзе хрышчэнне дзяржавы

29.09.2023 14:55
29 верасня адкрыўся будынак Музею гісторыі Польшчу, але пакуль без сталай экспазіцыі, якая будзе паўставаць яшчэ 30 месяцаў.
Музей гісторыі Польшчы PAP/Paweł Supernak

Партал culture.pl друкуе інтэрв’ю з дырэктарам музею Робертам Кострам.

Ён расказаў, што нулявой кропкай аповеду ў музеі выбралі хрышчэнне Польшчы. І з таго часу будзе паходзіць найстарэйшы артэфакт. «Так мы здабылі з возера Ледніца човен Х стагоддзя – каноэ-бліндаж. Яшчэ адзін старажытны артэфакт – дэнарый Баляслава Хробрага. Гісторыкі спрачаюцца, ці птушка на манеце, арол ці паўлін, але мы не будзем вырашаць, гэта не наша задача. Прыводзім гэты дэнарый як рэчавы доказ увядзення ўласнай манеты тагачасным уладаром Польшчы», – расказвае дырэктар.

Самыя маладыя экспанаты, які «скончваюць» аповед у Музей гісторыі Польшчы, гэта будзе статуя Фелікса Дзяржынскага, якая падае са свайго падмурка, які быў дэмантаваны з сённяшняй Банкавай плошчы ў Варшаве ў лістападзе 1989 года.

«Але на гэтым наша цікавасць да гісторыі не вычэрпваецца. Мы збіраем больш познія аб’екты з мэтай перабудовы экспазіцыі ў будучыні. На пастаяннай экспазіцыі, за зонай, прысвечанай падзенню камунізму, будзе мультымедыйная прастора, дзе мы раскажам пра важныя падзеі з найноўшай гісторыі. Прыгадаем, напрыклад, падзеі з вуліц польскіх гарадоў, калі паміраў Ян Павел ІІ, з дзён пасля смаленскай катастрофы і з гадоў пандэміі і адразу пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны. Мы стараемся выбіраць моманты, якія глыбока ўкараніліся ў нашых эмоцыях і сведкамі якіх былі звычайныя людзі. Тыя, хто, напрыклад, ішоў на вакзал, каб дапамагчы прыбыўшым бежанцам з Украіны, запаліў свечкі перад прэзідэнцкім палацам ці стаяў пад трамплінам у Закапанэ, калі скакаў Адам Малыш», – расказвае дырэктарам Музею гісторыі Польшчы Роберт Костра.

ав