Беларуская Служба

Уладзімір Някляеў выдае ў Польшчы новы зборнік вершаў

01.11.2023 08:34
У кнізе – вершы і пераклады, як даўніх гадоў так і тыя напісаныя ўжо падчас эміграцыі, у Польшчы.
Аўдыё
  • Размову Яраслава Іванюка і Уладзіміра Някляеева слухайце ў далучаным гукавым файле!
.
Ул. Някляеў .

Новая кніга Уладзіміра Някляева «Сам» – гэта вершы ў беларускім арыгінале і ў перакладзе на польскую мову.

Слова «сам», – як піша рэдактар кнігі Аляксандр Распапоў, датычыць не толькі верша, якім пачынаецца кніга, але ўсяго выдання, а таксама галоўнай ідэі. Менавіта яна пазначае паэтычную спадчыну Уладзіміра Някляева.

Сам аўтар пра загаловак гаворыць, што ён адлюстроўвае сітуацыю, у якой апынуўся і ён сам і шмат беларусаў, якія не па сваёй волі пакінулі радзіму.

У кнізе – вершы і пераклады, як даўніх гадоў так і тыя напісаныя ўжо падчас эміграцыі, у Польшчы. Перакладчыкі твораў на польскую: Адам Паморскі, Богдан Задура і ўжо памерлы Чэслаў Сэнюх.

Апроч гэтага аўтар піша новы раман пра падзеі 2020 года, а падрабязней пра гэта слухайце ў размове Яраслава Іванюка і Уладзіміра Някляеева! 

эж

Цыкл прэзентацый новага раману Ул. Някляева распачынаецца ў Польшчы (расклад)

26.11.2021 12:11
"У перакладзе гэта "Геена вогненная". Ці папросту пекла, у якім (у вечным страху быць арыштаванымі, апынуцца ў турмах, у лагерах, у Курапатах) пражылі сваё жыццё персанажы рамана. І ў якім тысячы беларусаў неспадзявана апынуліся сёння…".