Вы, напэўна, сустракалі скульптуры на вуліцах гарадоў, якія раптоўна ажывалі, і, магчыма, вы хацелі з імі пагаварыць, пра нешта спытаць, але чамусьці не змаглі ці не набраліся смеласці. Мы гэта зрабілі. У Варшаве мы пазнаёміліся з першадрукаром Францішкам Скарынам. Гэты персанаж прадстаўляе Аляксей Стукін, дырэктар тэатра жывых скульптур «Студыя Залатога рэжысёра».
Аляксей расказаў нам ці пазнаюць людзі Францішка Скарыну ў еўрапейскіх гарадах; як разам з жонкай ён рыхтуе персанажы; які персанаж для яго самы любімы; як можна вытрымаць нерухома доўгі час і пра поспехі на міжнародных фестывалях.
Паслухайце далучаны файл
Францішак Скарына (Аляксей Стукін, дырэктар тэатра жывых скульптур «Студыя Залатога рэжысёра»)
Больш здымкаў https://www.instagram.com/statue.gds/