Каляды, Божае Нараджэнне – гэта адно з 12 ці вялікіх святаў у праваслаўнай царкве. Святыя айцы называюць яго Зімовай Пасхай. І нездарма, бо гэта радаснае свята, напоўненае сямейным цяплом, каляровымі каляднымі зоркамі і падарункамі.
Аднак, каб пачуць гэтую ж радасць, трэба быць прысутным на багаслужбах у царкве – падкрэслівае а. Мікалай Астапчук з падляскага Гарадка, што ля самай мяжы з Беларуссю.
Пра свята Калядаў айцом Мікалаем Астапчуком з Гарадка гутарыла Анна Пятроўская.
эж