Беларуская Служба

«Людзі» – у Польшчы знялі першы мастацкі фільм пра вайну ва Украіне (ФОТА + ВІДЭА)

28.02.2024 21:15
Пяць галоўных гераінь – гэта жанчыны ў розным узросце, прадстаўніцы розных пакаленняў, але ў іх ёсць адна агульная рыса – яны ў часе вайны спрабуюць ацаліць сябе і сваіх блізкіх.
Аўдыё
  • У Варшаве адбылася прэм’ера для прэсы першага польскага поўнаметражнага мастацкага фільму «Людзі»
«Людзі» – у Польшчы знялі першы мастацкі фільм пра вайну ва УкраінеFilm "Ludzie" - materiały prasowe

У Варшаве адбылася прэм’ера для прэсы першага польскага поўнаметражнага мастацкага фільму «Людзі», прысвечанага вайне ва Украіне. У кінакарціне расказваецца гісторыя пяці розных жанчын. Кожная з іх знаходзіцца на іншым этапе жыцця, і кожная з жанчын спрабуе справіцца са складанасцямі свайго лёсу, які стаў вынікам вайны.

Film "Ludzie" - materiały prasowe
Film "Ludzie" - materiały prasowe

Рэжысёрамі і аўтарамі сцэнарыя фільму з’яўляюцца Мацей Слясіцкі і Філіп Хілесланд. Пяць галоўных гераінь – гэта жанчыны ў розным узросце, прадстаўніцы розных пакаленняў, але ў іх ёсць адна агульная рыса – яны ў часе вайны спрабуюць ацаліць сябе і сваіх блізкіх. У стужцы лёсы жанчын пераплятаюцца. Паводле аўтараў, гэта фільм пра любоў, адданасць і сіле волі.

Film "Ludzie" - materiały prasowe
Film "Ludzie" - materiały prasowe

У фільме расказваецца гісторыя людзей, такіх як мы, сказала на прэм’еры фільму старшыня Сенату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска.

- Гэта – нашы суседзі, гэтая вайна можа датычыць кожнага з нас. І вельмі важна, што артысты, кінематаграфісты паказваюць нам гэты свет, каб мы маглі зразумець і знайсці ў сябе дабро, і каб звярнуць увагу на тое, што ў нас таксама можа з’явіцца зло. Фільм нам паказвае, што вайна – страшная рэч, і яна павінна закончыцца як мага хутчэй. Цяпер мы ўсе разам павінны быць з Украінай, бо гэты канфлікт нас таксама датычыць.

Намеснік пасла Украіны ў Польшчы Раман Шапеляк падзякаваў за фільм і за тое, што Польшча дапамагае Украіне.

- Мы ўдзячныя Польшчы за дапамогу, мы таксама ўдзячныя за тое, што палякі разумеюць – мы змагаемся не толькі за сябе, але за каштоўнасці цывілізаванага свету. Я дзякую рэжысёру гэтага фільму, цэлай камандзе за тое, што яны паказалі праўду, паказалі злачынствы, якія здзяйсняюць расійскія захопнікі.

Film "Ludzie" - materiały prasowe
Film "Ludzie" - materiały prasowe

Гэты фільм – не пра салдат, а пра мірных жыхароў, якія трапляюць у хаос вайны і жахлівыя сітуацыі. Мы знялі гэтую кінакарціну для таго, каб памятаць пра жахі вайны, казаў рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Мацей Слясіцкі.

- Я напісаў сцэнарый фільму, бо адчуў нешта накшталт бездапаможнай раз’юшанасці. Я адчуў сябе бездапаможным... Частка людзей ездзілі ва Украіну з дапамогай, іншыя прымалі ў сябе бежанцаў, а мы вырашылі зняць фільм, бо разумелі, што паступова заходнія грамадствы і нашае грамадства таксама пачынаюць да вайны прывыкаць.

Film "Ludzie" - materiały prasowe
Film "Ludzie" - materiały prasowe

- Мяне завуць Рыма Тышкевіч, я выканала ролю маці галоўнай гераіні. Я жыву ў Кіеве, на прэм’еру я прыехала з Украіны. У нас паветраныя трывогі – амаль кожны дзень. Мы хаваемся ў бамбасховішчах альбо метро. Я, напрыклад, еду на метро на працу, гучыць паветраная трывога, і мы сядзім у падземцы, пакуль не міне небяспека. І сочым на смарфтонах, дзе гэтыя ракеты падаюць.
Я бачыла смерць на ўласныя вочы. Ракета ўпала недалёка ад майго дому. Спадзяешся, што нічога не сталася, а пазней бачыш, што ёсць забітыя.

На шырокія экраны кінакарціна выйдзе 12 кастрычніка бягучага года.

«Людзі» – гэта першы польскі поўнаметражны мастацкі фільм пра вайну ва Украіне.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл