Беларуская Служба

Залу беластоцкай філармоніі да апошняга месца запоўнілі надоечы прыхільнікі беларускай музыкі

04.03.2024 15:12
Фестываль «Беларуская песня» прайшоў у 31 раз.
Аўдыё
  • Канцэрт беларускай песні ў Беластоку.
    .
Канцэрт беларускай песні ў Беластоку.Фота: Міхал Сцепанюк

Гэта самая вялікая падзея, на якой прадстаўляюць музычную культуру падляскіх беларусаў. У Беластоку адбыўся гала-канцэрт Фестывалю «Беларуская песня 2024». Прынялі ў ім удзел найлепшыя выканаўцы, якія перамаглі ў раённых адборачных конкурсах, а затым цэнтральны агляд. Залу беластоцкай філармоніі да апошняга месца запоўнілі прыхільнікі беларускай музыкі. Перад імі выступілі салісты, калектывы ці хоры, якія прэзентавалі свой рэпертуар у розных стылях і варыянтах.

Фестываль «Беларуская песня» прайшоў у 31 раз. Ад самога пачатку яго арганізатарам выступае Беларускае Грамадска-культурнае таварыства.

Слухайце далучаны гукавы файл.

Міхаіл Сцепанюк