Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: Марыюш Каляга просіць не прыкідвацца

07.03.2024 17:00
Марыюш Каляга спявае музыку кантры і поп. Яго часам называюць польскім Роем Орбісанам.
Аўдыё
Mariusz Kalaga.
Mariusz Kalaga.Фота: Polskie Radio

Сёння я прадстаўлю вашай увазе, дарагія слухачы, творчасць музыканта, якога часам параўноваюць з амерыканскім выканаўцам Роем Орбісанам (Roy Kelton Orbison). Завуць яго Марыюш Каляга (Mariusz Kalaga), а на сцэне пясняр выступае ўжо каля 40 гадоў.

Герой нашай перадачы нарадзіўся ў снежні 1959 года ў Дамброве Гурнічай – горадзе на поўдні Польшчы. Што цікава, выканаўца ў маладосці больш цікавіўся фізікай і эканомікай, чым музыкай. Менавіта ў гэтым кірунку ён атрымаў вышэйшую адукацыю. Закончыў факультэт фізікі з астраноміяй Сілезскага ўніверсітэту, вучыўся ў Педагагічнай акадэміі ў Кракаве, Эканамічнай акадэміі ў Катавіцах і Вышэйшай школе бізнесу. Так што пан Марыюш – высокаадукаваны чалавек у розных галінах. Аднак у канцы канцоў выбраў музыку. «Я заўсёды спяваю для людзей» – сказаў нядаўна музыкант, будучы госцем Першай праграмы Польскага радыё.

Марыюш Каляга спявае музыку кантры і поп. Яго часам называюць польскім Роем Орбісанам. Калі хтосьці не ведае амерыканскай эстрады, то скажу, што Орбісан – піянер рок-н-рола, які атрымаў сваю папулярнасць дзякуючы асабліваму тэмбру голасу і складаным музычным кампазіцыям яго эмацыйных баладаў.

А Марыюша асабліва любяць на поўдні Польшчы і ў Мрангове, дзе ён ужо каторы год выступае падчас фестывалю, які называецца Кантры Пікнік. Музыкант адзначыў, што ён удзельнічае ў фестывалі ўжо каля 30 гадоў, але перад гэтым ён ужо 10 гадоў быў на іншых сцэнах.

Стыль Марыюша – не толькі кантры, але таксама і поп-музыка. А я выбрала для вас, дарагія слухачы, кампазіцыю, якая выдатна ўпісваецца ў лёгкі стыль кантры. А называецца песня «Nie udawaj» (Не рабі выгляд або не прыкідвайся).

Coś nam poszło źle, nie chowaj się,

Mów mi prawdę mów, kłamstwo jest jak nóż.

O co gorzkie łzy, ja przecież ufam Ci,

Niech zaboli, ale prawdę mów.

Nie udawaj, każdy już to wie,

Co wieczorem w parku stało się.

Nie udawaj i nie wmawiaj mi,

Że to była inna, a nie Ty.

Podaj mi swą dłoń, zanim wyjdę stąd,

Dłoń na zgodę podaj, zanim trzasną drzwi.

Będzie żal i wstyd, gdy nadejdzie świt,

Lepiej prawdę powiedz mi...

Nie udawaj, całe miasto wie,

co tam nocą w parku działo się...

 

Нешта ў нас пайшло не так, не хавайся, скажы мне праўду, скажы, хлусня – як нож. Навошта горкія слёзы, я ж табе давяраю. Хай будзе балюча, але кажы праўду.

Не прыкідвайся, усе і так ведаюць, што адбылося вечарам у парку. Не прыкідвайся і не пераконвай мяне, што гэта была іншая, а не ты.

Дай мне сваю далонь, перш чым я пайду адсюль. Працягні мне руку на згоду, перад тым, калі ляпнуць дзверы. Будзе шкадаванне і сорам, калі прыйдзе світанне. Лепш скажы мне праўду...

Не прыкідвайся, увесь горад ведае, што адбывалася ноччу ў парку...

Вось такая песня пра каханне, хаця гэтае каханне ўжо стаіць пад пытальным знакам, прынамсі ў выпадку аднаго боку. Але час ужо перайсці да разгляду тэксту кампазіцыі. Дарэчы, яго напісала жанчына Бажэна Смальніцка (Bożena Smolnicka), а спявае мужчына. Адносіны людзей, асабліва калі можа быць гаворка пра здраду, як у гэтым тэксце, могуць быць крыніцай вялікіх эмоцый і перажыванняў, нават калі гучыць лёгкая музыка.

Coś nam poszło źle – даслоўна мы б пераклалі гэты сказ «што нам пайшло не так», але гэта дрэнна гучала б на беларускай мове. Лепш сказаць «што ў нас атрымалася не так, што было дрэнна».

O co gorzkie łzy – тут зноў жа папулярнае словазлучэнне, якое часта гучыць з вуснаў палякаў – можа, не заўсёды гаворка ідзе пра слёзы, але агулам гэтая канструкцыя – o co tyle...(łez, krzyku, hałasu) – навошта столькі (слёз, крыку, шуму), гэта значыць, не варта так хвалявацца па нейкай прычыне.

Nie udawaj i nie wmawiaj mi – не прыкідвайся або не рабі выгляд і не пераконвай мяне (невядома, у чым яго хтосьці пераконвае, але пазней ужо здагадваемся – у тым, што дзяўчына не сустракалася з іншым). «Udawać» не мае шмат супольнага з даваннем, калі пад дзеясловам «даваць» мы не разумеем «даваць фальш», гэта значыць, прыкідвацца кімсьці ці чымсьці іншым.

Dłoń na zgodę podaj, zanim trzasną drzwi – дай далонь (руку) на згоду, перад тым, як ляпнуць дзверы. Гэты сказ «podajcie sobie dłon na zgodę» часта гавораць бацькі дзяцей, якія пасварыліся, маўляў, прымірыцеся і больш не сварыцеся. Праўда, не так лёгка гэта зрабіць, і яшчэ цяжэй бывае дарослым, чым дзецям.

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы