Беларуская Служба

Рэжысёр Таццяна Свірэпа: Працую над наступным фільмам пра падвойную эміграцыю

29.03.2024 09:15
Таццяна Свірэпа, рэжысёрка дакументальнай стужкі «Беларусь 23.34», распавяла пра рэакцыі публікі, абазнанасць у Еўропе ў беларускай тэме.
Аўдыё
  • Чым далей на Захад, тым менш ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі
    23.34.
Кадр са стужкі «Беларусь 23.34».screenshot

Слухайце размову ў далучаныйм файле!

У Варшаве прайшоў паказ дакументальнай стужкі «Беларусь 23.34». У дакументальным фільме расказваюцца гісторыі 30 людзей – як перажылі затрыманні і катаванні ў 2020-ым годзе, як яны сябе адчуваюць, і што, на іх погляд, памянялася ў беларускім грамадстве.

«Праблем у свеце вельмі шмат, канфліктаў шмат. Я езджу па фестывалях дакументальнага кіно і ведаю, што ў многіх краінах адбываюцца страшныя рэчы. Думаю, людзі губляюцца, забываюць, гэта лагічна. Беларусь далёка, і пра яе не так часта чуюць. Але, палякі, напрыклад, добра арыентуюцца ў тэме», – гаворыць рэжысёр стужкі Таццяна Свірэпа.



Цяпер рэжысёр працуе над наступным дакументальным фільмам, яна апісвае яго як гісторыю пра падвойную эміграцыю і жаночую моц.

Пасля паказу ў Варшаве фільм «Беларусь 23.34» паедзе ў Берлін.

вх