Беларуская Служба

«1945. Не канец, не пачатак». Музей POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію 

08.05.2025 13:41
Пасля экскурсіі POLIN запрашаем на майстар-клас пад назвай «Псіхалагічная адаптацыя беларусаў у Польшчы пасля палітычных рэпрэсій»
Аўдыё
  • «1945. Не канец, не пачатак». Музей POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію 
1945.  ,  .  POLIN
«1945. Не канец, не пачатак». Музей POLIN запрашае на беларускамоўную экскурсію fot. M. Starowieyska / Muzeum Historii Żydów Polskich

Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN у нядзелю, 11 траўня, а 14 гадзіне, запрашае на экскурсію на беларускай мове пад назвай «1945. Не канец, не пачатак» пра долю габрэяў у Польшчы пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, — кажа спадарыня Аляксандра, супрацоўніца Аддзела адукацыі дарослых Музею POLIN:

— Падчас наведвання выставы мы засяродзімся на досведзе польскіх габрэяў пасля Халакоста ў першыя пасляваенныя гады. Мы пабачым, як выглядала іх жыццё адразу пасля вайны. Паспрабуем адказаць на пытанне, якія яны мелі магчымасці для стварэння жыцця нанова, што яны адчувалі, у якім псіхалагічным і фізічным стане яны знаходзіліся. Якія наступствы прынёс Халакост не толькі на індывідуальным, але і на глабальным узроўні? Таксама мы даведаемся, як іншыя меншасці спрабавалі нанова будаваць сваё жыццё ў новай Польшчы.

Пасля экскурсіі, а 15:00, POLIN запрашаем на майстар-клас пад назвай «Псіхалагічная адаптацыя беларусаў у Польшчы пасля палітычных рэпрэсій», — працягвае спадарыня Аляксандра: 

— Падчас заняткаў мы паспрабуем знайсці адказы на пытанні: якія псіхалагічныя механізмы дапамагаюць у адаптацыі? Як справіцца са стрэсам, трывогай і  пачуццём няпэўнасці? Якія ўрокі можна вынесці з папярэдніх хваляў  беларускай эміграцыі? І на экскурсіі і на майстар-класе мы пабачым, што некаторыя праблемы і пачуцці гэта ўніверсальны досвед, які хтосьці ўжо перажываў у мінулым і які можа адгукацца ў нашым сэрцы цяпер. 

Арганізатары звяртаюць увагу, што колькасць месцаў абмежаваная, адпаведна трэба зрабіць рэзервацыю бясплатных квіткоў: atrutneva@polin.pl.

эж