Галоўны рэдактар «Польскага радыё 24» і член польскага журы «Еўрабачання» Гжэгаж Фронтчак сказаў, што сёлетні конкурс сабраў шмат роўных прэтэндэнтаў на перамогу:
- Мяне гэта не здзівіла. Я б на месцы кіраўніцтва Польскага тэлебачання пачаў задумвацца, дзе мы правядзем «Еўрабачанне», калі Юстына Стэчкоўска пераможа, бо яна сапраўды мае шанцы. Яна ідзе перамогу, бо ў гэтым годзе ўдзельнікі больш менш на адным узроўні. Было некалькі такіх гадоў, калі яшчэ перад пачаткам было вядома, хто пераможа. Сёлета такога няма. Ёсць некалькі прэтэндэнтаў, але шанцы выраўняныя.
Польская прадстаўніца выканала песню «Gaja» са свайго апошняга альбома «Witch Tarohoro». Акрамя польскай артысткі, у фінал 69-га спаборніцтва выйшлі прадстаўнікі Нарвегіі, Албаніі, Швецыі, Ісландыі, Нідэрландаў, Сан-Марына, Эстоніі, Партугаліі і Украіны. Другі паўфінал запланаваны на чацвер, а фінал — на суботу ў Базелі.
Гэта быў другі выступ Юстыны Стэчкоўскай на конкурсе песні «Еўрабачанне». Раней яна ўдзельнічала ў фінале 1995 года, які праходзіў у сталіцы Ірландыі Дубліне.
ав/фота: PAP/EPA/GEORGIOS KEFALAS