Беларуская Служба

Цяжка паверыць у тое, што 86 гадоў таму гэты цудоўны польскі курорт быў апошнім бастыёнам супраціву нацыстам (ФОТА)

30.05.2025 14:02
Яшчэ на пачатку 1990-х гадоў доступ да прыгожых мясцовых пляжаў быў магчымы толькі па адмысловым ваенным пропуску.
Аўдыё
  • Хэль — тут пачынаецца Польшча.
Хэльскі порт Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хэль – гэта папулярны курортны гарадок, размешчаны на самым канцы Хэльскай касы на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Менавіта з-за таго, Xэль называюць таксама «сапраўдным пачаткам Польшчы».

Хэль, порт. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хэль, порт. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Чароўнае мястэчка прапануе турыстам унікальныя помнікі, рэкордна доўгую берагавую лінію з аднымі з найпрыгажэйшых плажаў на польскім узбярэжжы, незабыўны кантакт з прыродай, у тым ліку, магчымасць убачыць цюленя ўжывую і шмат іншых славутасцей, якія штогод прыцягваюць на паўвостраў сотні тысячы турыстаў. Варта адзначыць, што, гэтая адкрытасць да гасцей не заўсёды была ў Хэлю такой «відавочнай» і натуральнай, як цяпер.

Хэльская ратуша. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хэльская ратуша. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле гісторыкаў, Хэль карыстаўся гарадскімі правамі ўжо напрыканцы XIII стагоддзя, а атрымаў іх, паводле Любецкага права, ад памеранскага герцага Свентапелка ІІ. Напрыканцы XIV стагоддзя згаданыя правы пацвердзілі тэўтонцы, пасля таго, як Тэўтонскі ордэн заняў горад, узяўшы пад кантроль Гданьскую памеранію, нагадвае кіраўнік Музея рыбалоўства ў Хэлю (аддзела Нацыянальнага марскога музея ў Гданьску) Тадэвуш Мужа(Tadeusz Muża):

- Горад Хэль быў заснаваны ў 1378 годзе. У нас ёсць гістарычныя дакумент вялікага майстра Тэўтонскага ордэна Вінрыха фон Кніпродэ, які пацвярджае наданне Хэлю гарадскіх правоў. Аднак варта падкрэсліць, што ў тыя часы Хэль – гэта быў зусім іншы горад – распаложаны ў іншым месцы, чым цяпер. Першы Хэль размяшчаўся за паўтара кіламетра (ў напрамку ваенна-марскога порта) ад таго месца, дзе мы знаходзімся цяпер. Гэты першы горад быў разбураны ў выніку эрозіі – яго змылі марскія хвалі.

Хэль лічыцца сапраўдным пачаткам Польшчы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Хэль лічыцца сапраўдным пачаткам Польшчы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гарадок развіваўся ў асноўным за кошт рыбалоўства і дробнага гандлю – жыхары атрымлівалі ўсё неабходнае для жыцця праз гандаль з Гданьскам:

- Хэль заўсёды быў звязаны з рыбалоўствам. Варта падкрэсліць, што гэта быў вельмі багаты горад. У сярэднявеччы тут знаходзіліся вельмі вялікія саляныя склады. Тут кансервавалі, злоўленага ў моры селядца, а потым, праз Гданьск, вывозілі рыбу ў глыб краіны. Хэль вельмі разбагацеў ад гэтага.

Музей рыбалоўства ў Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей рыбалоўства ў Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Найстарэйшым помнікам у Хэлю з'яўляецца пасляевангельскі гатычны касцёл Пятра і Паўла, маляўніча размешчаны недалёка ад порта і набярэжнай. Былы храм зараз не выконвае ніякіх сакральных функцый:

- Гэта найстарэйшы будынак на Хэльскай касе і ў горадзе Хэль, пабудаваны ў 1417 годзе, як каталіцкі касцёл. У 1525 годзе, калі пад уплывам Гданьска мясцовыя жыхары, змянілі веравызнанне на евангельскае, святыня выкарыстоўвалася лютэранамі ажно да канца Другой сусветнай вайны. Нагадваю, у той час у горадзе жылі людзі нямецкага паходжання. Калі, на пачатку 1920-х гадоў, Хэль быў далучаны да Польшы і яго засялілі кашубы, то была заснавана рымска-каталіцкая парафія і пабудаваны новы касцёл Божага Цела. Такім чынам у Хэлю былі дзве святыні.

Музей рыбалоўства. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей рыбалоўства. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Падчас Другой сусветнай вайны будынак касцёла моцна пацярпеў і з таго часу да канца 1950-х гадоў паступова ішоў у заняпад. Нарэшце, пазбаўлены вернікаў – быў прызначаны на знос:

- Гэты, гістарычны будынак улады планавалі знесці ў 1950-х гадах. Гэта было рашэнне першага сакратара партыйнага камітэта ў Пуцку, але мясцовым актывістам удалося яго абараніць і цяпер ён выкарыстоўваецца, як сядзіба музея. Тут мы паказваем культуру людзей, якія насяляюць гэтыя тэрыторыі, то бок паўночных кашубаў.

Макет хэльскага маяка, зроблены з бурштыну. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Макет хэльскага маяка, зроблены з бурштыну. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Адрамантаваны будынак у 1972 годзе быў перададзены Нацыянальнаму марскому музею ў Гданьску, які стварыў у ім свой першы аддзел – Музей рыбалоўства. Прыгожа аформленыя экспазіцыі прадстаўляюць багатую гісторыю рыбалоўства ў Балтыйскім моры:

- Тут можна пабачыць, як гэтая кашубская супольнасць працавала, каб пракарміць свае семʼі, бо Хэльская каса пабудаваная з марскога пяску, і тут нельга было вырошчваць збожжа. Кашубы кармілі свае семʼі толькі тым, што злавілі ў моры, а таксама прадавалі рыбу і абменьвалі яе на іншую неабходную сельскагаспадарчую прадукцыю.

Музей рыбалоўства – панарама. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Музей рыбалоўства – панарама. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей варта наведаць таксама для цудоўнай панарамы, якой можна палюбавацца з касцельнай вежы.
Другая аглядная пляцоўка ў горадзе – гэта маяк. Характэрная чырвоная вежа, вышынёй 41 метр, дапамагае суднам, якія ідуць у парты Гданьска і Гдыні, бяспечна пазбягаць прыбярэжных мелкаводдзяў:

- Першы маяк быў пабудаваны ў канцы XVІІІ стагоддзя. У 1939 годзе падчас абароны ён быў узарваны па загаду камандуючага абаронай Хэльскай касы Уладзімежа Штаера. Гаворка ішла пра тое, каб два нямецкія лінкоры, якія абстрэльвалі Хэль: «Шлезвіг-Гольштейн» і «Шлешын», не страляць па цэлі. У 1940-х гадах немцы пабудавалі новы маяк, які цяпер можам паглядзець у Хэлю. Гэта самая высокая кропка ў горадзе.

Дом рыбака на вуліцы Вейскай у Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Дом рыбака на вуліцы Вейскай у Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аднак сапраўдным сэрцам гарадка зʼяўляецца вуліца Вейская, дзе захаваліся шматлікія фахверкавыя і цагляныя рыбацкія дамы, якія калісьці стваралі ўнікальны клімат кашубскай вёскі.

Дом на вуліцы Вейскай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Дом на вуліцы Вейскай. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хэль таксама ўвайшоў у гісторыю як участак свабоднай Польшчы, які ў 1939 годзе найдаўжэй абараняўся ад немцаў – 32 дні. Тут былі затопленыя два найбуйнейшых эсмінцы польскіх ВМС:

- У 1939 годзе Хэльская каса была тым участкам фронту, які абараняўся найдаўжэй, то бок з 1 верасня па 2 кастрычніка. Абарона горада была вельмі гераічнай – тут загінула шмат маракоў. У мясцовым ваенна-марскім порце былі патопленыя два польскія ваенныя караблі: ORP «Wicher» i ORP «Gryf». Апрача нашага музея ў Хэлю дзейнічае яшчэ адзін музей – Музей абароны ўзбярэжжа, дзе можна паглядзець шмат цікавых экспанатаў, звязаных з абаронай Хэлю.

Ваенныя дзеянні Другой сусветнай вайны пакінулі ў рэгіёне шматлікія сляды ў выглядзе буйных ваенных абʼектаў. Кажуць, што Хэльская каса – гэта рай для аматараў вайсковай справы.

Хэльская каса — гэта рай для аматараў вайсковай справы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хэльская каса — гэта рай для аматараў вайсковай справы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Будаўніцтва ваенна-марскога порта ў 1928 годзе і ўмацаванняў працягвалася да пачатку Другой сусветнай вайны. З-за свайго стратэгічнага размяшчэння ўжо ў 1936 годзе Хэль і рэгіён былі абвешчаныя Умацаваным раёнам Хэль, пашырэнне якога працягвалася да 1974 года, а з гэтым былі звязаныя канкрэтныя абмежаванні для турыстаў:

- Там, дзе заканчваецца Юрата, ажно да Хэлю, быў ваенны раён. У 1936 годзе Хэль быў прызнаны ўмацаваным раёнам, і гэты ўказ дзейнічаў ажно да пачатку XXІ стагоддзя. Пазней вароты Хэльскай касы былі адкрытыя для турыстаў. Я ўпэўнены, што цяпер Хэль – адзін з найпрыгажэйшых куткоў нашай краіны. Вось тут сапраўды знаходзіцца пачатак Польшчы.

У сярэдзіне 1970-х гадоў Хэльская каса была адкрытая для турыстаў. 1 красавіка 1995 года ваенныя загароды, устаноўленыя на галоўнай дарозе, былі знятыя. Сёння каса – адзін з самых папулярных рэгіёнаў Польшчы не толькі ў летнім сезоне.

Хэльская каса — гэта рай для аматараў вайсковай справы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хэльская каса — гэта рай для аматараў вайсковай справы. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Несумненна найбольш вядомай славутасцю ў Хэлю, асабліва для самых маленькіх турыстаў, зʼяўляецца знакаміты Цэнтр цюленяў (факарыум або запаведнік цюленяў), які працуе ў Інстытуце акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта. Тут, некалькі разоў на дзень, можна назіраць за тым, як кормяць цюленяў.

Цэнтр цюленяў (факарыум або запаведнік цюленяў), які працуе ў Інстытуце акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта ў Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Цэнтр цюленяў (факарыум або запаведнік цюленяў), які працуе ў Інстытуце акіянаграфіі Гданьскага ўніверсітэта ў Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Варта зазірнуць таксама ў «Дом марской свінні» – невялікі музей, які прасоўвае веды пра згаданых млекакормячых і кампанію па іх тэрміновай ахове.

«Дом марской свінні» , Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
«Дом марской свінні» , Хэль. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Рэкамендуем таксама адправіцца ў казачны свет экзатычных лускакрылых, то бок у «Дом матылькоў у Хэлю».

«Дом матылькоў у Хэлю». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
«Дом матылькоў у Хэлю». Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хэль, як і кожны курортны гарадок, хоча прыцягнуць людзей новымі славутасцямі. Адной з іх зʼяўляецца сістэма пешаходных і веласіпедных дарожак, размешчаных на паўвостраве. Пачынаючы з Хэлю, уздоўж усяго паўвострава пракладзены веласіпедны маршрут, па якім можна дабрацца да Уладыславова, а нават далей уздоўж узбярэжжа.

Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хель. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Аматары дайвінгу таксама знойдуць тут нешта для сябе... Побач з портам быў затоплены катэр «Bryza», які цяпер адкрыты для падводных наведванняў.

 Праменад у Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Праменад у Хэлю. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Галерэя кашубскай скульптуры ў парку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Галерэя кашубскай скульптуры ў парку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Мемарыяльная дошка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Мемарыяльная дошка. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хэльскі порт. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Хэльскі порт. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Вуліца Вейская, Хэль. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Вуліца Вейская, Хэль. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Чаму матылькі п'юць слёзы чарапах? Запрашаем адправіцца з намі ў казачны свет экзатычных лускакрылых (ФОТА)

22.11.2024 14:31
Сёння мы адправімся ў незвычайнае месца, дзе можна выдатна расслабіцца, адпачыць і зарадзіцца жыццёвай энергіяй.

Каб убачыць дэльфіна, не абавязкова ехаць на Міжземнае або Адрыятычнае мора. Запрашаем на Хeльскую касу!(ФОТА)

29.11.2024 17:01
Навукоўцы з Хельскай касы б’юць трывогу: неабходна выратаваць балтыйскіх марскіх свіней.

Як рыбакі з Хеля разбагацелі на католіках? Пра гэтую і іншыя цікавінкі даведаемся ў Музеі рыбалоўства (ФОТА/ВІДЭА)

14.02.2025 17:10
Будынак Музея рыбалоўства ў Хелю -  сам па сабе славутасць. На працягу стагоддзяў былы евангельскі храм мужна супрацьстаяў сілам часу, вайны і прыроды.