Беларуская Служба

Паляванне на цюленяў, скарбы падводнага порта, багатая культура Норды – запрашаем у Музей Пуцкай зямлі(ФОТА)

13.06.2025 15:25
Тут можна паглядзець калекцыі, звязаныя з гісторыяй Паўночнай Кашубіі (інакш Норды), ад дагістарычных да нашых часоў.
Аўдыё
Малая бальніца – філіял Музея Пуцкай зямліЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пук(Puck) – адзін з самых цікавых курортаў на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, рыбацкі порт, Мека для аматараў водных відаў спорту і цэнтр кашубскай культуры. Усё ж, няхай атмасфера вакацыйнага адпачынку вас не падманвае. Пуцк неаднаразова адыгрываў важную ролю ў гісторыі Польшчы.

Сядзіба Музея Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сядзіба Музея Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Таму, наведваючы гэты прыгожы горад, варта больш уважліва азнаёміцца з яго складанай гісторыяй, а найлепш зрабіць гэта, наведваючы цікавы Музей Пуцкай зямлі.

Пасведчанне аб навучанні ў цэху бондарaў, Брандэнбург, 1643 г. - Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пасведчанне аб навучанні ў цэху бондарaў, Брандэнбург, 1643 г., Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гісторыя музеязнаўства ў Пуцку таксама даволі доўгая, бо яна бярэ свой пачатак у міжваенным перыядзе. У пачатку 1920-х гадоў тут быў заснаваны Марскі і прыродазнаўчы музей, які збіраў калекцыі, звязаныя з гісторыяй і прыродай рэгіёна. На жаль яны не захаваліся да нашых часоў.

Пражскі грош Вацлава IV Люксембургскага 1378-1419 гг. - Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Пражскі грош Вацлава IV Люксембургскага 1378-1419 гг., Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сваю чаргу, у 1970 годзе гарадскія ўлады заснавалі Станцыю па зборы культурнай спадчыны і распаўсюджванні ведаў пра рэгіён, нагадвае дырэктарка Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы ў Пуцку спадарыня Барбара Кос-Дамброўска (Barbara Kos-Dąbrowska):

– Яе (станцыі – рэд.) мэтай было пачаць збіраць калекцыі, звязаныя з рэгіёнам. Спачатку гэта былі этнаграфічныя калекцыі, а пазней яны пашырыліся таксама на гістарычныя. Пад патрэбы Станцыі быў прызначаны адзін з найстарэйшых будынкаў у Пуцку – будынак гэтак званай Малой бальніцы – гэта быў пачатак. Калекцыі назапашваліся, іх колькасць павялічвалася, з'яўляліся даследчыкі, музейшчыкі, была адкрытая першая выстава… Канчаткова ў 1980 годзе Станцыя па зборы культурнай спадчыны і распаўсюджванні ведаў пра рэгіён была пераўтвораная ў Музей Пуцкай зямлі з адпаведным статутам музейнай установы – гэта быў наш пачатак.

Бронзавы скарб з Уладзіславoва, лужыцкая культура, 800-650 да н.э. Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бронзавы скарб з Уладзіславoва, лужыцкая культура, 800-650 да н.э., Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цяпер галоўная сядзіба музея размяшчаецца ў гістарычнай камяніцы з XIX стагоддзя (шматкватэрным доме) на рынку старога горада Пуцка. Тут можна паглядзець калекцыі, звязаныя з гісторыяй Пуцкай зямлі, ад дагістарычных часоў да нашых дзён, у тым ліку прадметы, якія адносяцца да неалітычнага перыяду; прадметы, звязаныя з культурай паляўнічых на цюленяў, экспанаты датычныя так званага рымскага перыяд і экспанаты, якія адносяцца да ранняга сярэднявечча, гэта значыць прадметы, дабытыя падчас археалагічных даследаванняў, праводжаных на тэрыторыі гэтак званага падводнага порта ў Пуску, то бок старога порта, які зараз знаходзіцца пад вадой, расказвае спадарыня дырэктар:

Шпора часоў Тэўтонскага ордэна. Музей Пуцкай зямлі ў ПуцкуЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Шпора часоў Тэўтонскага ордэна, Музей Пуцкай зямлі ў ПуцкуЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

– Бронзавы скарб – гэта прадметы з бронзавага веку, якія былі знойдзены ў раёне сённяшняга Уладыславова. Я лічу, што варта звярнуць увагу на бурштынавыя бусы з рымскага перыяду. Гэта прыгожыя каралі, зробленыя з «золата Поўначы», то бок бурштыну, з пацеркамі ў форме васьмёркі. Я, безумоўна, лічу, што на нашай выставе варта звярнуць увагу на шпору часоў Тэўтонскага ордэна. Гэта прыгожая цырыманіяльная шпора, адна з нямногіх, якія паказваюцца ў Польшчы. Абавязкова варта звярнуць увагу на прадметы з рэгіёна падводнага славянскага порта – калі казаць пра самыя старажытныя экспанаты. З больш сучасных экспанатаў, варты ўвагі арнат XVІІ стагоддзя, з прыгожай вышыўкай, якая дала пачатак кашубскай вышыўцы. Варта прыглядзецца і нашай дыяраме, якая адлюстроўвае генерала Юзэфа Галера і момант Заручынаў Польшчы з морам.

Aрнат XVІІ стагоддзя. Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Aрнат XVІІ стагоддзя, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Другі аддзел Музея Пуцкай зямлі размяшчаецца ў гэтак званай Малой бальніцы – гістарычным будынку з сярэдзіны XVII стагоддзя:

– Сам будынак Малой бальніцы сапраўды вельмі маляўнічы – гэта фахверкавы аб’ект, вельмі характэрны, адзін з найстарэйшых будынкаў, якія захаваліся ў горадзе да нашых часоў. Ён датуецца сярэдзінай XVІІІ стагоддзя. Аб’ект сапраўды служыў інфекцыйнай бальніцай, пазней у ім размяшчаўся прытулак, адсюль і размоўная назва Малая бальніца.

Генерал Юзэф Галер і момант Заручынаў Польшчы з морам - дыяграма ў Музей Пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Генерал Юзэф Галер і момант Заручынаў Польшчы з морам - дыяграма ў Музей Пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Тут можна паглядзець этнаграфічную выставу, прысвечаную паўсядзённаму жыццю жыхароў горада Пуцк і Паўночнай Кашубіі, інакш Норды. Ядром пастаяннай экспазіцыі зʼяўляюцца вельмі багатыя этнаграфічныя калекцыі:

 Кашубская вышыўка - Музей Пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Кашубская вышыўка, Музей Пуцкай зямлі. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

– Мы вельмі ганарымся сваёй этнаграфічнай выставай, якая ў нас сапраўды вельмі багатая. Дарэчы, на гэта звяртаюць увагу многія турысты: што мы паказваем шмат арыгінальных прадметаў, на якія яны проста з задавальненнем глядзяць. Мы не пайшлі ў бок таго, што бачым асабліва ў маладых музейных установах, то бок – мультымедыйны характар выставы. У нас вельмі багатыя экспазіцыі, што насамрэч вельмі падабаецца многім наведвальнікам.

Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На экспазіцыі можна паглядзець прыклады рамёстваў, якімі займаліся кашубы, у прыватнасці, гэта прыгожа рэканструяваныя: шавецкая, кравецкая, ткацкая, цяслярская майстэрні. У комплекс Малой бальніцы ўваходзіць таксама Дом каваля з арыгінальнай кузняй:

Дом каваля з арыгінальнай кузняй - Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Дом каваля з арыгінальнай кузняй, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

– У гэтым будынку, сапраўды раней была кузня, але калекцыі, якія мы тут паказваем, паходзяць, на самой справе, з розных майстэрняў рэгіёну, то бок мы не абмяжоўваемся абсталяваннем кузні аднаго, канкрэтнага каваля, у прыватнасці майстра Хавальскага. Тут паказваем кавальскія прылады, якія збіраліся на працягу гадоў. Але, на самой справе, што тычыцца самога будынка і часткі абсталявання, то яно належала кузні, якая працавала ў гэтым месцы.

Дом каваля з арыгінальнай кузняй, Музей Пуцкай зямлі . Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Дом каваля з арыгінальнай кузняй, Музей Пуцкай зямлі . Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя таго, частка выставы прадстаўляе тэмы, звязаныя з традыцыйным марскім рыбалоўствам, якое было асноўнай крыніцай даходу кашубаў з Норды:

- Гэта быў асноўны лад жыцця большасці «прыморскіх семʼяў». Менавіта таму і кашубы вылучаліся рыбалоўнымі тэхнікамі і рыбалоўнымі прыладамі. Тут трэба таксама звярнуць увагу на народнае мастацтва, кашубскую вышыўку, якая ў цяперашні час перажывае адраджэнне. Вядома, таксама рэгіянальная кухня, у асноўным заснавана на рыбе і тым, што жыве ў моры. Я лічу, што гэта найбольш характэрныя рысы, якія адрознівалі кашубаў.

Вырабы з рога, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Вырабы з рога, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

На пастаяннай выставе можна таксама паглядзець экспазіцыю, прысвечаную ахове здароўя ў Пуцкім рэгіёне і мясцовым, багатым традыцыям народнага лячэння. Дарэчы патронам Музея Пуцкай зямлі з’яўляецца лекар, выдатны кашубскі актывіст, удзельнік польскіх нацыянальна-вызваленчых змаганняў доктар Флорыян Цэйнова:

Бурштынавыя бусы з рымскага перыяду, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бурштынавыя бусы з рымскага перыяду, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

- Ён (Флорыян Цэйнова, поль.Florian Stanisław Wenancjusz Ceynowa) быў надзвычай цікавым чалавекам. Нарадзіўся ў вёсцы Славашына(Sławoszyno) ля Пуцка. Па прафесіі ён быў лекарам, але ў гісторыю ўвайшоў, як бацька кашубскай мовы. Ён быў першым, хто спрабаваў запісаць кашубскую мову фанетычна. Для яго Кашубія і кашубскасць былі надзвычай важнымі.

- гаварыла дырэктарка Музея Пуцкай зямлі імя Флорыяна Цэйновы ў Пуцку спадарыня Барбара Кос-Дамброўска (Barbara Kos-Dąbrowska).

Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя двух аддзелаў у горадзе Пуцку, Музей Пуцкай зямлі мае таксама некалькі філіялаў у рэгіёне. Гэта, між іншым, «Галероўка» – драўляная віла з 1924 года ва Уладыславове (Władysławowo), якая належала генералу Юзэфу Галеру. Гэта таксама музей пад адкрытым небам у Надолі (Nadole) і «Кашубская сядзіба» у непадалёкім Остраве (Ostrowo).

Кашубскі народны касцюм, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Кашубскі народны касцюм, Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя выставачнай дзейнасці Музей Пуцкай зямлі, арганізоўвае таксама шматлікія адукацыйныя мерапрыемствы, у тым ліку майстар-класы. У сваю чаргу ў летнім сезоне, у Пуцку і філіялах установы адбываюцца важныя фальклорныя мерапрыемствы, якія ўжо ўключаныя ў каляндар найважнейшых рэгіянальных культурных падзеяў.

Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей Пуцкай зямлі ў Пуцку. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Патрон Музея Пуцкай зямлі Флорыян Цэйнова. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Патрон Музея Пуцкай зямлі Флорыян Цэйнова. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Хочаце ведаць, дзе ў стозе сена хаваўся напалеонаўскі маршал Бернадот? Запрашаем у невялікі гарадок на поўначы Польшчы (ФОТА)

09.05.2025 13:11
Хоць гэты гарадок і размешчаных па-за папулярнымі турыстычнымі трасамі, то не пашкадуе той, хто яго наведае.

Цяжка паверыць у тое, што 86 гадоў таму гэты цудоўны польскі курорт быў апошнім бастыёнам супраціву нацыстам (ФОТА)

30.05.2025 14:02
Яшчэ на пачатку 1990-х гадоў доступ да прыгожых мясцовых пляжаў быў магчымы толькі па адмысловым ваенным пропуску.