Беларуская Служба

Адзначце Сусветны дзень уцекачоў па-беларуску разам з музеем POLIN!

19.06.2025 12:35
Праз выставу «1945. Не канец, не пачатак» і пастаянную экспазіцыю ўдзельнікі даведаюцца, як людзі аднаўлялі сябе пасля вайны — і як падобныя перажыванні гучаць сёння.
  POLIN ()
Фае Музея POLIN (ілюстрацыя) Фота: https://www.facebook.com/polinmuseum

20 чэрвеня а 17-й гадзіне Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN запрашае на асаблівую экскурсію «Паваенныя гісторыі польскіх яўрэяў праз прызму сучасных уцякачак». Праз выставу «1945. Не канец, не пачатак» і пастаянную экспазіцыю ўдзельнікі даведаюцца, як людзі аднаўлялі сябе пасля вайны — і як падобныя перажыванні гучаць сёння, кажа экскурсавод Аляксандра

— 20 чэрвеня — гэта, як вядома, Сусветны дзень уцекачоў. У гэты дзень, у музеі POLIN а 17:00, мы распачне экскурсію па галерэі, прысвечанай паваеннаму перыяду, а таксама завітаем на часовую выставу пад назвай «1945. Не канец, не пачатак».

Гэта будзе не звычайная экскурсія, а расповед пра габрэйскую гісторыю, у якую ўплятаюцца галасы сучасных беларускіх і ўкраінскіх уцекачоў і ўцякачак. Асаблівасцю гэтай падзеі стане тое, што яна пройдзе на беларускай і ўкраінскай мовах.

Мы раскажам пра час, які стаў чарговым выпрабаваннем для габрэйскага народа. Пазнаёмім вас з выбранымі героямі, прасочым іх лёсы, паглядзім, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаліся, але і якія мелі магчымасці.

Мы хочам, каб нашы наведвальнікі і наведвальніцы паглядзелі на гісторыю менавіта з  перспектывы габрэяў і зразумелі, што яна застаецца актуальнай і сёння. Бо гэтая гісторыя — сведчанне таго, што наш боль, на жаль, не ўнікальны. Тысячы людзей мелі — і цяпер маюць — падобны досвед.

Мы, канечне, не хочам параўноўваць ці спаборнічаць, каму было цяжэй, ці каму цяпер цяжэй. Мы хочам распавесці ўласныя гісторыі праз прызму досведу габрэяў пасля Другой сусветнай вайны. Запрашаем! 

Экскурсія на беларускай і ўкраінскай мовах, удзел бясплатны, але з абавязковай папярэдняй рэгістрацыяй

 

эж


Ва ўзросце 98 гадоў памёр Мар’ян Турскі – вязень Аўшвіц і Бухенвальда, які ў сучаснай Польшчы выступаў супраць праяў дыскрымінацыі і неталерантнасці

18.02.2025 21:32
«Людзі паралізаваныя страхам! Яны адчуваюць сябе абсалютна бездапаможнымі. Што рабіць?».

Беларуская мова загучала ў адным з вядомейшых польскіх музеяў

31.03.2025 06:03
«Патрэба ў тым, каб беларускамоўныя гіды былі ў розных музеях свету – відавочная».