Беларуская Служба

«Вы радуеце не толькі сваю душу, але і людзей, якія вас слухаюць»

23.07.2025 13:58
Спадарыня Ніна Белецкая распавяла пра задавальненне, якое яна атрымлівае ад удзелу ў калектыве «Васілёчкі» на працягу 38 гадоў.
Аўдыё
  • «Вы радуеце не толькі сваю душу, але і людзей, якія вас слухаюць»
«Васілёчкі» з Бельска Падляшскага на сцене ў БелавежыБеларуская служба Польскага радыё/Яланта Смялоўская

Слухайце аўдыё

Летні сезон ва ўсходніх рэгіёнах Польшчы насычаны беларускімі культурнымі мерапрыемствамі. Гэта важныя падзеі ў жыцці мясцовай супольнасці, якія дазваляюць адцягнуцца ад паўсядзённага жыцця.

Калектывы, якія выступаюць на гэтых мерапрыемствах, часта спяваюць рэгіянальныя народныя песні, тым самым захоўваючы мясцовы фальклор, а таксама даючы пенсіянерам магчымасць весці актыўнае і цікавае жыццё.

На фэсце «Купалле» ў Белавежы мы пагутарылі аб гэтым з кіраўнічкай беларускага хору «Васілёчкі» з Бельска Падляшскага.

Спадарыня Ніна Бялецкая распавяла пра радасць і задавальненне, якія яна атрымлівае ад удзелу ў калектыве на працягу 38 гадоў, адкуль «Васілёчкі» бяруць сцэнічныя касцюмы, як праходзіць супрацоўніцтва з беларускім бокам, адкуль яны атрымліваюць фінансаванне і з якімі праблемамі сутыкаецца сёння калектыў.

яс


«Васілёчкі» з Бельска Падляшскага перад выступам на сцэне «Васілёчкі» з Бельска Падляшскага перад выступам на сцэне
Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы

«Вельмі класна, калі беларусы аб’ядноўваюцца і разам святкуюць!» – у польскім Уроцлаве прайшло беларускае Купалле (ФОТА)

01.07.2025 13:02
Свята завяршылася спевамі ля вогнішча, а частка ўдзельнікаў засталася сустракаць світанак.

«Мы зрабілі вянок з таго, што было на агародзе і на полі» — Купалле ў Белавежы (ФОТА)

07.07.2025 15:45
Купалле гэта візітная картка Белавежы. Іншыя такія святы на палову малодшыя за нашае — падкрэслівае дырэктар Белавежскага цэнтра культуры Марэк Зубрыцкі.