Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: спявае BARANOVSKI, але ў кампазіцыі чуваць голас памерлага ўжо музыканта

07.08.2025 17:51
У песні «Вярніся» паяўляецца фрагмент кампазіцыі «Я люблю вяртацца туды, дзе быў».
BARANOVSKI
BARANOVSKIWarner Music Poland/mat. prasowe

На гэты раз я хачу прадставіць вашай увазе кампазіцыю, якую спяваюць двое выканаўцаў, хаця і не адначасова. У ёй паяўляецца голас музыканта, якога няма ўжо ў жывых. Але па парадку.

Песню спявае Войцех Бараноўскі (BARANOVSKI) — польскі вакаліст, кампазітар, аўтар песень і піяніст. Нарадзіўся ў ліпені 1991 года ў Апочне. У 2014 годзе ён прайшоў праслухоўванне ў чацвёртым сезоне праграмы тэлебачання TVP2 «Голас Польшчы». У 2015 годзе пачаў супрацу з гуртом Xxanaxx, запісаў з ім музычны альбом, які дайшоў да 13-га месца ў афіцыйным спісе найлепшых продажаў.

Праз некалькі гадоў пасля гэтага поспеху Войцех пачаў сольную кар'еру, выпусціў сваю першую песню «Mamo», а пазней дэбютны сінгл «Dym». А песня, якую я хачу прапанаваць вам паслухаць сёння, была запісаная ў 2023 годзе. Цікава тое, што ў кампазіцыі паяўляецца голас Збігнева Вадэцкага — спевака, мультыінструменталіста, кампазітара, аранжыроўшчыка, акцёра і тэлевядучага, які памёр ад хваробы сэрца ў 2017 годзе.  

Збігнеў пачаў займацца музыкай у пяць гадоў, скончыў музычную школу ў класе скрыпкі, пачынаў з выступаў у кабарэ „Piwnica pod Baranami” і музычных калектывах «Czarne Perły» і «Anawa». Дэбютаваў у якасці вакаліста ў пачатку 1970-х, атрымаўшы шырокую вядомасць дзякуючы сваім хітам - «Zacznij od Bacha» (Пачні ад Баха), «Chałupy Welcome To» (Халупы запрашаюць), «Lubię wracać tam, gdzie byłem» (Я люблю вяртацца туды, дзе быў), і песняй з мультфільма «Pszczółka Maja» (Пчолка Мая). Быў вядучым і журы ў папулярных музычных праграмах.

Вадэцкага высокага цанілі за адкрытасць, цеплыню і шчырасць. Часам ён даваў бясплатныя дабрачынныя канцэрты. Быў лаўрэатам шматлікіх узнагарод, атрымаў Сярэбраны Медаль «Zasłużona Kulturze Gloria Artis» (2011, Заслужаны для культуры), а пасля смерці — Афіцэрскі Крыж Адраджэння Польшчы.

У песні «Вярніся» (Wróć) паяўляецца фрагмент кампазіцыі Вадэцкага «Я люблю вяртацца туды, дзе быў».

Chodzę po mieście i myślę czy kiedyś tu wrócę

Myślę na ile chcę zmienić swe tempo a na ile muszę

Jeszcze nigdy nie było tak pięknie

Chociaż wszystko wygląda tak samo

Chciałbym zostać na dłużej by coś jednak we mnie zostało

A może zostało, coś w nas zostało

Nadzieja z którą nam przyszło zasypiać i budzić się rano

Że gdy coś odchodzi lub zmienia swój kurs

Mogę spokojnie odetchnąć i zrobić wróć

Lubię wracać tam gdzie byłem już

Bo chciałbym utrwalać dobre wspomnienia

Pod ten balkon pełen pnących róż

By łatwiej zrozumieć kim jestem teraz

Znam złote czasy tych znajomych ulic te dyskusje w parku

Powrót do domu zazwyczaj był długi lecz wiem było warto

Chciałbym marzyć jak dawniej, coś poczuć naprawdę,

Mieć coś na zawsze i żyć …bardziej

A może to samo, Ty masz to samo

Nadzieję z którą Ci przyszło zasypiać budzić się rano

Że gdy coś odchodzi lub zmienia swój kurs

Możesz spokojnie odetchnąć i zrobić wróć.

Lubię wracać tam gdzie byłem już

Pod ten balkon pełen pnących róż

Do znajomych drzwi

Pukać myśląc czy

Lubię

Wróć

Я хаджу па горадзе і думаю, ці вярнуся сюды калі-небудзь. Я думаю пра тое, як я хачу змяніць свой тэмп жыцця і як гэта зрабіць. Ніколі не было так прыгожа. Хоць усё выглядае як і раней. Я хацеў бы застацца даўжэй, каб нешта засталося са мной. А можа, нешта застаецца з намі. Надзея, з якой нам даводзіцца засынаць і прачынацца раніцай. Калі нешта сыходзіць або змяняе свой курс, я магу лёгка ўздыхнуць і вярнуцца.

Я люблю вяртацца туды, дзе я быў раней. Таму што я хачу захаваць добрыя ўспаміны. Пад гэтым балконам, поўным павойных руж. Каб было лягчэй зразумець, хто я зараз. Я ведаю залатыя часы тых знаёмых вуліц, тых дыскусій у парку. Вяртанне дадому звычайна было доўгім, але я ведаю, што было варта. Я хацеў бы марыць, як раней, сапраўды адчуваць нешта. Мець нешта назаўсёды і жыць... больш.

А можа, у цябе тое ж самае. Надзея, з якой ты засынаеш і прачынаешся раніцай. Што калі нешта сыходзіць або мяняе свой курс, ты можаш лёгка ўздыхнуць і вярнуцца назад. Мне падабаецца вяртацца ў месцы, дзе я быў раней. На той балкон, поўны павойных руж. Да знаёмых дзвярэй. Пастукаць, задаючыся пытаннем, ці... Я люблю. Вярніся...


Nadzieja z którą nam przyszło zasypiać i budzić się rano - надзея, з якой нам даводзіцца засынаць і прачынацца раніцай. Тут надзея разглядаецца як пастаянная спадарожніца жыцця, як сон або пабудка. Трэба сказаць, што калі палякі кажуць, што з нечым ім «przyszło żyć» (давялося жыць), гэта ўспрымаецца як нешта, не да канца залежнае ад іх волі.

Mogę spokojnie odetchnąć i zrobić wróć – я магу спакойна ўздыхнуць і вярнуцца. Вярніся (wróć) стала ўжо трывалым зваротам у мове. Так кажуць, калі хочуць пра нешта дакладна перапытаць або мяняюць сваё меркаванне. Гэтае wróć можа ўжывацца як у даслоўным, так і пераносным значэнні (назад). Напрыклад:

Idziemy tędy. A, nie. Stop, wróć. Tu nie ma drogi – Ідзем сюдой. А, не, стоп, вярніся. Тут няма дарогі.

Zawsze go kochałam. Nie, stop, wróć. Pokochałam go dopiero niedawno – Я заўсёды яго кахала. Не, стоп, назад. Я яго пакахала зусім нядаўна.

нг

 

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы