Беларуская Служба

Амаль палова палякаў траціць больш за 47 еўра ў месяц на культуру

19.08.2025 12:00
У той жа час, паводле даследавання IBRiS, амаль 40% рэспандэнтаў не наведваюць культурных мерапрыемстваў з-за высокіх коштаў квіткоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль палова палякаў (48,5%) прызначае больш за 200 злотых(больш за 47 еўра) ў месяц на культурныя мерапрыемствы, такія як канцэрты, фестывалі, кіно і тэатр. Кожны пяты рэспандэнт (20,9%) – ад 101 да 200 злотых (ад 23 да 47 еўра), 9% апытаных – ад 51 да 100 злотых (ад 12 да 23 еўра). 8,5% рэспандэнта трацяць да 50 злотых (12 еўра), а 8% заявілі, што наогул не выдаткоўваюць грошай на культуру, пра гэта сведчаць вынікі апытання IBRiS.

Паводле яго, найбольш распаўсюджанымі перашкодамі для наведвання культурных мерапрыемстваў з'яўляюцца высокія кошты квіткоў (39,9%) і недахоп часу (39%). Доўгія паездкі і праблемы з паркоўкай апынуліся на трэцім месцы – 28,4%.

Выдаткі на культуру значна адрозніваюцца ў залежнасці ад полу і ўзросту. Жанчыны (56,7%) часцей за мужчын (39,1%) трацяць на гэтую мэту больш за 200 злотых (больш за 47 еўра) ў месяц, а мужчыны часцей паведамляюць пра выдаткі ў дыяпазоне 101-200 злотых (ад 23 да 47 еўра) (26,7% супраць 15,9% жанчын).

Калі гаворка ідзе пра ўзрост, то найбольш на культурныя мерапрыемствы ў месяц (больш за 47 еўра) выдаткоўвае ўзроставая група 30-39 гадоў (69,4%) і ад 40-49 гадоў (65,7%). Найменшыя выдаткі на гэтую мэту зафіксаваны ў наймалодшай групе рэспандэнтаў 18-29 гадоў (17,9%) і найстарэйшай – 70+ (28%).

Жанчыны часцей за мужчын адмаўляюцца ад удзелу ў культурных мерапрыемствах з-за высокай цаны квіткоў (48,1% супраць 31,8%). У сваю чаргу мужчыны часцей скардзяцца на недахоп часу (41,2% супраць 36,9%).

На выдаткі ў гэтай сферы непасрэдны ўплыў мае таксама адукацыя. Сярод тых, хто мае пачатковую і прафесійна-тэхнічную адукацыю, 86,9% рэспандэнтаў паведамляюць пра штомесячныя выдаткі, якія перавышаюць 47 еўра. Паводле аналітыкаў, гэта можа сведчыць аб іх удзеле рэдкіх, але дарагіх мерапрыемствах, такіх як папулярныя канцэрты.

Сярод тых, хто мае вышэйшую адукацыю, пра выдаткі на такім жа ўзроўні заяўляюць 48,4% рэспандэнтаў.
«Высокія цэны і недахоп часу зʼяўляюцца ўніверсальнымі перашкодамі для доступу да культуры, але іх значнасць залежыць ад полу, узросту і адукацыі», – канстатуе Каміль Смагажэўскі з IBRiS.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

«Найлепшая грамадская прастора ў Еўропе» знаходзіцца ў Варшаве. Такое званне атрымаў сталічны парк (ФОТА)

01.08.2025 15:01
Яго «нефармальную эстэтыку» пазітыўна ацанілі як жыхары горада, так і архітэктары.