Беларуская Служба

«Мэта — аб’яднаць, сабраць беларусаў у адным клубе». Запрашаем на фестываль беларускай музыкі!

03.09.2025 10:50
Гэта знакамітыя беларускія выканаўцы і спецыяльныя госці з Падляшша.  
Аўдыё
  • Запрашаем на фестываль беларускай музыкі
 .
Плакат фестывалю. Графіка: progresja.com

5 верасня варшаўскі клуб Progresja стане эпіцэнтрам беларускай музыкі. Чацвёрты фестываль Graj збярэ знакамітых выканаўцаў, якіх любіць беларуская публіка: Naviband, Крамбамбуля, Петля пристрастия, Iva Sativa і спецыяльны госць - падляшскі дуэт Sw@da x Niczos.

Запрашае арганізатар мерапрыемства Іна Сянкевіч.


Іна Сянкевіч. Іна Сянкевіч.

— У гэтым годзе мы вырашылі сабраць зусім розныя гурты. У мінулым годзе быў выключна рок, а зараз мы вырашылі падцягнуць розную публіку. Я спецыяльна пахадзіла па канцэртах, паглядзела, заўважыла, што ў кожнага гурта свая аўдыторыя. Была мэта — усіх аб’яднаць, сабраць беларусаў у адным клубе. Маем надзею, што прыцягнем і польскую публіку, хочацца паказаць польскай публіцы нашу беларускую музыку.

— Польскую публіку можа прыцягнуць гурт Sw@da x Niczos, які сёлета быў удзельнікам адборачнага конкурсу на Еўрабачанне ў Польшчы, і даволі нечакана заняў другое месца. У Польшчы музыканты раней не былі шырока вядомыя, толькі ў сябе на Падляшшы.

— Так, ужо пішуць людзі, пытаюць, калі дакладна будзе спяваць Sw@da x Niczos. Напэўна прыцягне нейкую колькасць гасцей. З большасці ў нас беларускамоўныя гурты, можа, толькі ў гурта «Петля пристрастия» будзе некалькі песень на рускай мове, але таксама іх апошні альбом цалкам беларускамоўны.

Слухайце поўную гутарку ў далучаным гукавым файле

Размаўляла Наталля Грышкевіч