Беларуская Служба

Як жылі і чым займаліся бяскідскія горцы? Адказу на гэтае пытанне пашукаем у Бяскідскім музеі ў Вісле (ФОТА)

18.09.2025 15:32
Гэта месца, якога б не існавала, калі б не настойлівасць і адданасць мясцовага настаўніка і актывіста Яна Паджорскага.
Аўдыё
  • Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле
 ,
Народная цацка, аўтарства Яна Коцыяна з ВіслыЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле на поўдні Польшчы распавядае пра тое, як жылі і чым займаліся мясцовыя горцы – жыхары Сілезскіх Бяскідаў (Beskid Śląski).

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У тым ліку ў музеі паказаныя экспанаты, звязаныя з пастухоўствам, ткацтвам, апрацоўкай дрэва; прадметы побыту, мэбля, прыгожыя народныя касцюмы і ўзоры народнага мастацтва. Музей – выдатнае месца, каб пазнаёміцца з культурай і гісторыяй рэгіёна.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Галоўным ініцыятарам стварэння і арганізатарам Бяскідскага музея ў Вісле, а з 1964 года таксама яго першым кіраўніком быў Анджэй Паджорскі (Andrzej Podżorski) (1886 – 1971)– мясцовы настаўнік, а таксама грамадскі дзеяч, публіцыст і этнограф. Ён нарадзіўся і пражываў у Вісле, тут назіраў за культурай мясцовых горцаў, бачыў як яна мяняецца і адчуваў неабходнасць дакументаваць і захоўваць яе, кажа кіраўнік Бяскідскага музея Міхал Кавулёк (Michał Kawulok):

- Яшчэ да Другой сусветнай вайны ўзнікла ідэя шырэй прадставіць матэрыяльную культуру сілезскіх горцаў у рамках планаванага Сілезскага музея і Анджэй Паджорскі працаваў над такой выставай для музея ў Катавіцах – збіраў экспанаты. На жаль, ідэя Сілезскага музея правалілася з-за вайны. Тым не менш, пасля вайны ўзнік праект, які заўзята прасоўваў спадар Анджэй Паджорскі, стварыць такую культурную ўстанову, то бок музей, тут у Вісле, дзе можна было б паказаць усе гэтыя каштоўныя прадметы, звязаныя з культурай мясцовых горцаў. Гэта быў таксама перыяд, калі Вісла перажывала значнае турыстычнае развіццё, і, вядома ж, музей прыцягваў турыстаў.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анджэй Паджорскі захапляўся прыгажосцю горскага арнаменту. У сваіх малюнках, зробленых падчас вандровак па Вісле, увекавечыў вобраз старой вёскі, у тым ліку мясцовых хатаў. Варта дадаць, што ён быў аўтарам першага «Даведніка па Вісле».

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бяскідскі музей прадстаўляе народную культуру горцаў з Сілезскіх Бяскідаў, то бок рэгіёну такі ахоплівае такія вёскі, як: Вісла, Істэбна, Яважынка і Канякаў, а таксама непадалёкі гарадок Брэнна:

- У нашых калекцыях ёсць экспанаты, у асноўным, з рэгіёну згаданых мясцінаў. Яны ўтвараюць найбуйнейшы – этнаграфічны аддзел установы. Аднак музей таксама займаецца згаданай тэрыторыяй з гістарычнага пункту гледжання, таму ў нас ёсць яшчэ аддзелы: гісторыі і фатаграфіі; таксама збіраем розныя ўзоры выяўленчага мастацтва: карціны, акварэлі, скульптуры… Інакш кажучы, музей дакументуе працу мастакоў, якія альбо тут пражываюць, або прыязджаюць і працуюць у гэтым рэгіёне.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бяскідскі музей быў адкрыты падчас першага Тыдня культуры Бяскідаў, які прайшоў у 1964 годзе і размяшчаецца ў самым цэнтры Віслы, то бок у будынку былога заезнага двара, пабудаванага ў 1794 годзе:

- Раней будынак належаў евангельскаму прыходу Апосталаў Пятра і Паўла. Тут праводзіліся прыёмы, розныя сямейныя ўрачыстасці, напрыклад, з нагоды хрышчэння, дня нараджэння, вяселля. Шмат разоў гэты будынак таксама служыў прытулкам мясцоваму насельніцтву, асабліва зімой, калі кагосьці заспела непагадзь. Яны заўсёды маглі знайсці тут месца для начлегу, выпіць гарачы напой. І гэта, па сутнасці, было прызначэнне згаданага аб’екта да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля вайны ў ім некаторы час размяшчалася школа. Старэйшыя жыхары Віслы дагэтуль памятаюць, што тут таксама стаялі школьныя парты і яны тут вучыліся. У сваю чаргу з 1964 года тут размяшчаецца музей.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Калекцыі ініцыятара і заснавальніка Бяскідскага музея ў Вісле Анджэя Паджорскага па сённяшні дзень з’яўляюцца асновай пастаяннай выставы, але музейная ўстанова таксама несупынна развіваецца, запэўнівае ейны кіраўнік:

- Напрыклад, у 2010 годзе, побач з будынкам былога заезнага двара (сядзібы музея – рэд.), быў створаны Музей драўлянай архітэктуры пад адкрытым небам – «Анклаў драўлянага дойлідства». У яго склад уваходзяць кузня, хата парабка і пастуховая хата, тут яе называюць «каліба», якая выкарыстоўваўся пастухамі для выпасу авечак. У нас таксама ёсць будынак старой школы, дзе можна паглядзець выставу, звязаную з адукацыяй.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пастаянная экспазіцыя прадстаўляе экспанаты, звязаныя з жыццём, працай і народным мастацтвам горцаў з Сілезскіх Бяскідаў, і ахоплівае такія вобласці, як пастухоўства, ткацтва, апрацоўка дрэва, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне іг.д.:

- Наведвальнікі ўбачаць у нашым музеі, у першую чаргу, гэтую матэрыяльную культуру, звязаную з такімі рамёствамі, як ткацтва, апрацоўка лёну і воўны, бондарства, выраб лыж, і, нарэшце, народныя горскія касцюмы ў адпаведных варыянтах для жанчын і мужчын, таксама ў залежнасці ад пары года: зімовыя і летнія. Нашыя наведвальнікі таксама ўбачаць інтэр'ер «курнай хаты» (поль. kurna chata), то бок памяшкання, дзе гарэў адкрыты агонь. У XIX стагоддзі горцы часта не маглі дазволіць сабе на тое, каб пабудаваць печку і комін. Таму ў хаце гарэў адкрыты агонь i было шмат дыму, з-за якога інтэр’ер быў чорны – абкураны, таму і «курная хата». Таксама значная частка экспазіцыі прысвечаная выпасу авечак.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы, музей можа пахваліцца багатай калекцыяй прадметаў, звязаных з пастухоўствам і перапрацоўкай авечага малака, то бок калісьці галоўным заняткам мясцовых жыхароў. У музеі таксама прадстаўлены ўзоры мясцовага народнага мастацтва, а таксама творы мастакоў, якія, так ці інакш, звязаны з гэтым рэгіёнам:

- Варта таксама згадаць пра гістарычны аддзел музея з цудоўнай калекцыяй старых евангельскіх песеннікаў. Ёсць таксама калекцыі пастылаў (лат. post illa ) – гэта зборнікі пропаведзяў. Калі вернік не мог наведаць касцёла ў нядзелю, ён павінен быў адкрыць такі зборнік і разам з сямʼёй і прачытаць пропаведзь на гэты дзень. Вядома, у гэтай калекцыі ёсць таксама шматлікія дакументы, з якімі можна пазнаёміцца падчас гістарычных выставаў. Яны ілюструюць гісторыю нашага рэгіёна.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бяскідскі музей у Вісле мае таксама багатую калекцыю фатаграфій, якія дакументуюць не толькі жыццё жыхароў рэгіёна, але таксама змены, якія на працягу дзесяцігоддзяў, праходзілі ў мясцовай архітэктуры:

- Калекцыя фотаздымкаў, на падставе якіх мы можам прааналізаваць, напрыклад, наколькі змянілася Вісла практычна за кароткі час, бо яшчэ ў канцы XIX стагоддзя Вісла мела вельмі вясковы характар. Аднак з пачатку XX стагоддзя зʼявіліся драўляныя вілы, якія могуць нагадваць дойлідства з курорта Закапанэ ў Татрах. Потым, у міжваенным перыядзе, у Вісле зʼявіліся і мадэрнісцкія вілы. І паступова гэтая вясковая Вісла стала ператварацца ў своеасаблівы курорт, санаторый, месца, дзе можна добра адпачыць; дзе ёсць неабходная інфраструктура. Гэтыя гістарычныя фотаздымкі ўсё гэта фіксуюць.

- кажа кіраўнік Бяскідскага музея Міхал Кавулёк (Michał Kawulok).

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Акрамя пастаяннай экспазіцыі, музей арганізоўвае рознага характару часовыя выставы: мастацкія, гістарычныя, фатаграфічныя.

Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Бяскідскі музей імя Анджэя Паджорскага ў Вісле. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бяскідскі музей размяшчаецца ў самым цэнтры Віслы. Гэта месца, з якога варта пачаць экскурсію па гэтым прыгожым горадзе.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

У маленькай вёсцы ў Сілезскіх Бяскідах вязанне кручком стала ладам жыцця. Вяжуць не толькі жанчыны (ФОТА)

05.09.2025 17:01
Больш пра ўнікальную мясцовую традыцыю, унесеную ў Нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, мы можам даведацца ў музеі карунак у Канякаве.