Беларуская Служба

Мара Тамковіч здымае ў Польшчы новы фільм пра Беларусь

25.09.2025 15:21
Польска-беларуская рэжысёрка і сцэнарыстка аналізуе становішча беларусаў у Беларусі і Польшчы.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М.Тамковіч пра беларусаў і Польшчу.
     .
Мара Тамковіч ў студыі Польскага радыё.Viktar Korbut

Мара Тамковіч, польска-беларуская рэжысёрка і сцэнарыстка, ужо шмат гадоў не можа прыехаць на радзіму — у Беларусь. Яна нават не змагла трапіць на пахаванне бацькі — вядомага журналіста Аляксандра Тамковіча. Пра сітуацыю ў Беларусі, вакол Беларусі і пра адносіны Польшчы і палякаў да Беларусі яна расказвае Беларускай службе Польскага радыё.

А цяпер польска-беларуская рэжысёрка і сцэнарыстка ў дарозе — паміж Польшчай, Германіяй і ЗША: на кінапаказах і ў журы кінафестываляў. Берлін, Нью-Ёрка, Гдыня, Мюнхен — такая яе геаграфія палётаў: творчых і ў самалётах міжнародных авіяліній.

Таксама Мара Тамковіч цяпер працуе над новым фільмам пра Беларусь.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Праф. Роман Шуль: Каб захавацца як нацыя, важна ганарыцца сваёй мовай і культурай

20.03.2025 15:01
Варшаўскі вучоны Роман Шуль піша кнігу «Народы. Перажытак, пагроза ці неабходнасць?».