Беларуская Служба

Музычны ўрок польскай мовы: кампазіцыя Леанарда Коэна ў выкананні польскіх артыстаў

23.10.2025 15:02
«Але калі пачаў успамінаць песні Коэна, пераклады Мацея Зэмбатага — зразумеў, што гэта жывая, актуальная і вельмі прыгожая музыка. І варта рызыкнуць».
Аўдыё
  • Артур Жміеўскі спявае песні Леанарда Коэна.
     .
Артур Жміеўскі спявае песні Леанарда Коэна. Фота: Wojciech Olkusnik/Dzien Dobry TVN/East News

Артур Жміеўскі (Artur Żmijewski) – вельмі папулярны ў Польшчы актор. Адна з яго вельмі вядомых роляў у кіно – гэта постаць ксяндза Матэвуша Жмігродскага ў тэлесерыяле “Айцец Матэвуш”. У кожнай серыі святар вырашае нейкую складаную крымінальную загадку. Але ў актора ёсць таксама значна больш амбіцыйныя жыццёвыя ролі. Ён выступае ў тэатры, займаецца рэжысурай.

Нарадзіўся ў красавіку 1966 года ў Радзыміне непадалёк ад Варшавы. Закончыў Тэатральную акадэмію ў Варшаве. Падчас вучобы ў сярэдняй школе і ВНУ працаваў гітарыстам і музыкантам, а пазней быў артыстам у кабарэ ў Легіянове, выступаў на 23-ім Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі. Але цяпер, бадай, больш выступае ў кіно і тэатры, чым на музычнай сцэне. З 2007 года з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

А сёння я хачу расказаць пра альбом Артура Жміеўскага „Po miłości kres” (“Да кахання канца”). Гэта музычны праект, у якім артыст выконвае самыя вядомыя песні Леанарда Коэна (Leonard Cohen) з польскім перакладам Мацея Зэмбатага, Рамана Калакоўскага і Міхала Кузьмінскага. Запіс быў зроблены падчас канцэрту ў Польскім радыё Беласток. Сам Артур казаў у эфіры Польскага радыё, што ён сумняваўся, ці варта брацца за такі маштабны праект, паколькі ён ніколі не спяваў такога рэпертуару.

«Але калі пачаў успамінаць песні Коэна, пераклады Мацея Зэмбатага — зразумеў, што гэта жывая, актуальная і вельмі прыгожая музыка. І варта рызыкнуць», - дадаў музыкант і актор.

Жміеўскі адзначыў, што менавіта Коэн, а не Боб Дылан, павінен быў атрымаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры, паколькі «ён пісаў фантастычныя, мудрыя і прыгожыя тэксты. Гэта не проста песні, а сапраўдныя вершы, якія маюць у сабе нешта магнетычнае». Жміеўскі нагадаў, што Коэн пачынаў не як спявак, а як пісьменнік.

Разам з Артурам Жміеўскім у праекце прынялі ўдзел Эва Жміеўска (дачка Артура, гітара, вакал), Shandrelica "Shandy" Casper (ударныя, перкусія, вакал), Войцех Піліхоўскі (бас-гітара) і Анджэй “еMoll” Кавальчык (гітары, клавішныя, вакал).

Паслухайце, як польскія музыканты выконваюць пераклад вельмі вядомай песні Леанарда Коэна «Dance me to the end of love» (Tańcz mnie po miłości kres).


Wtańcz mnie w swoje piękno i niech skrzypce w ogniu drżą

Przez paniczny strach aż znajdę swój bezpieczny port

Chcę oliwną być gałązką podnieś mnie i leć

Tańcz mnie po miłości kres

 

Ach pokaż mi swe piękno, póki nikt nie widzi nas

W twoich ruchach odżył chyba Babilonu czas

Pokaż wolno to, co wolno widzieć tylko mnie

Tańcz mnie po miłości kres

 

Odtańcz mnie do ślubu aż tańcz mnie, tańcz mnie, tańcz

Tańcz mnie bardzo delikatnie długo, jak się da

Bądźmy ponad tej miłości pod nią bądźmy też

Tańcz mnie po miłości kres

 

Tańcz mnie do tych dzieci, które proszą się na świat

Przez zasłony, które noszą pocałunków ślad

Choć są zdarte lecz w ich cieniu można schronić się

Tańcz mnie po miłości kres

 

Wtańcz mnie w swoje piękno i niech skrzypce w ogniu drżą

Przez paniczny strach aż znajdę swój bezpieczny port

Pieść mnie nagą dłonią albo w rękawiczce pieść

Tańcz mnie po miłości kres

Утанцуй мяне ў сваю прыгажосць і хай скрыпка дрыжыць у агні. Праз панічны страх, пакуль я не знайду свой бяспечны порт. Я хачу быць аліўкавай галінкай, падымі мяне і ляці. Танцуй са мной да канца кахання. Ах, пакажы мне сваю прыгажосць, пакуль ніхто нас не бачыць. У тваіх рухах здаецца, што час Вавілона ажыў. Пакажы мне павольна тое, што бачу толькі я. Танцуй са мной да канца кахання.

Адтанцуй са мной да вяселля, танцуй са мной, танцуй... Танцуй са мной вельмі пяшчотна, пакуль можаш. Дазволь нам быць над гэтым каханнем, дазволь нам быць і пад ім. Танцуй са мной да канца кахання. Танцуй са мной да тых дзяцей, якія просяцца на свет. Праз фіранкі, якія нясуць сляды пацалункаў. Яны парваныя, але ў іх цені можна знайсці прытулак. Танцуй са мной да канца кахання.

Утанцуй мяне ў сваю прыгажосць і хай скрыпка дрыжыць у агні. Праз панічны страх, пакуль я не знайду свой бяспечны порт. Гладзь мяне, пагладзь голай рукой або пальчаткай. Танцуй са мной да канца кахання

Вось такая прыгожая кампазіцыя пра каханне ў выкананні Артура Жміеўскага і яго музычнай групы.

Wtańcz mnie w swoje piękno – у гэтым сказе прысутнічае форма, якая з пункту гледжання граматыкі польскай мовы не існуе. Wtańcz – так не гаворыцца, але паэту можна. І перакласці на беларускую мову можна “утанцуй”. Такога слова няма, але гэта будзе даслоўны пераклад.

А сам загаловак таксама можа быць цікавы „Po miłości kres”. Да кахання канца або па канец кахання. Kres – гэта польскі выраз, які можам перакласці на беларускую мову па-рознаму:

Крэс — калі гаворка ідзе пра гістарычнае, геаграфічнае або культурнае паняцце. Напрыклад, польскія Kresy Wschodnie - Усходнія Крэсы. Гісторыкі прапануюць пазбягаць гэтага слова ў беларускай мове, паколькі яно можа несці негатыўную асацыяцыю падпарадкавання часткі беларускай зямлі палякам.

Kres па-польску таксама можа азначаць канец чагосьці, мяжу нейкай падзеі або дзеяння. Напрыклад: 

Położyć kres wojnie - пакласці канец вайне. 

Kres życia - канец жыцця.

нг