«Niekończący się sierpień», «Незакончаны жнівень». Так называецца Анталогія новай беларускай драмы выдадзеная ў Польшчы на польскай мове, дзякуючы Фонду «Za Wolność Waszą i Naszą» (За нашу і вашу свабоду) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы пад рэдакцыяй Ірыны Лапа ды Генрыха Мазуркевіча.
Ва ўступным слове выдавец адзначыў, што публікацыя анталогіі мае вялікае значэнне як для беларусаў, так для і палякаў. Для беларусаў – гэта адначасова дакументаванне драматычных падзей найноўшай гісторыі ды артыстычнае выказванне, якое дапамагае перапрацоўваць траўмы і разумець досвед. Для польскай аўдыторыі – гэта шанец больш даведацца і глыбей зразумець сваіх беларускіх суседзяў.
У чацвер 6 кастрычніка ў Варшаве адбылася прэзентацыя анталогіі ў Цэнтры беларускай салідарнасці падчас сустрэчы з адной з аўтарак выдання Касяй Чэкатоўскай, супрацоўніцы Беларускага ПЭН. Мы папрасілі аўтарку распавесці чаму прасвечаная гэтая публікацыя, і чаму яна пагадзілася паўдзельнічаць у дадзеным праекце.
— Я пагадзілася, таму што да мяне звярнулася Ірына Лапа, я яе ведаю і паважаю, гэта тэатральная даследчыца тут у Польшчы, чалавек, які выклікае давер, і таму я пагадзілася на публікацыю ў дадзеным зборніку. У прынцыпе, калі паглядзець на іншых аутараў-аутарак, у гэтым зборніку сабраныя сапраўды добрыя тэксты, я напэўна большую частку з іх чытала раней па беларуску, і гэта сапраўды добры зрэз твораў, якія выходзілі пра падзей 20-га году і наступствы гэтых падзей. Гэта цудоўна, што зборнік выйшаў па-польску, што польскія гледачы, слухачы, чытачы змогуць больш даведацца пра тое, што адбываецца з іх суседзямі. Магчыма гэта паўплывае на іх успрыняццё нас беларусаў.
Выбар фармату – п’есы, мова драматургіі, наколькі ён адмысловы, ці так прасцей расказваць пра падзеі 2020-га года?
— Што тычыцца мяне, я даўно пішу п'есы, гэта проста зручная для мяне форма, і блізкая мне. П'есы ў адрозненні ад іншых твораў, на мой погляд, больш дэмакратычная форма. Гэта матэрыялы, які далей і пасля будуць выкарыстоўваць рэжысёры, акторы, інтэрпрэтаваць. І таму гэта такая больш свабодная форма, незавершаная, у якой можна пакідаць магчымасці для інтэрпрэтацый. І мяне падаецца гэта вельмі важна адзначыць. Плюс гэтай формы яшчэ ў тым, што гэта адносна кароткія тэксты, які павінна ўкладвацца ў гадзіну, ці дзве сцэнічнага прачытання. Дзякуючы гэтаму можна хутчэй зразумець, атрымаць уяўленне пра тое, што адбывалася, пра нашыя перажыванні.
Слухайце размову ў аудыёфайле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч