Слухайце размову ў далучаным файле!
— Кнігі ў жанры аўтафікшн, заснаваныя на эмоцыях, гісторыі аўтараў, вельмі папулярныя ў Беларусі. Можна згадаць кнігу «Радзіва Прудок» Андрэя Горвата — за ёй чэргі стаялі, а гэта гісторыя пра вясковае жыццё аўтара. Адкуль такая цікавасць да чужых перажыванняў?
— Літаральна год ці два таму выйшаў навуковы зборнік The Autofictional: Approaches, Affordances, Forms, ён ёсць у свабодным доступе. Даследчыцы з Осла і з Дубліна падлічылі колькасць навуковых прац, прысвечаных аутафікшану, і колькасць твораў, якія цяпер выходзіць з цэтлікам «autofiction» у англамоўным асяроддзі. Згодна з дыяграмамі, з 2000-га па 2020-ый год рост гэтага паняцця і рост колькасці твораў з гэтым цэтлікам — відавочныя. І з англамоўнага асяроддзя гэта пераходзіць у наша славянскае. З'яўляюцца нават выдавецтвы, якія спецыялізуюцца на творах пераважна гэтага жанру.
Яшчэ адна прычына — сацыяльна-палітычная, яна датычыць беларускага кантэксту. За апошні пяць гадоў вялікая колькасць твораў, напісанных ад імя аўтарскага «я», вышла ў эміграцыі.
І тут, па-першае, няма цэнзуры, што дазваляе аўтарам шчыра, максімальна адкрыта выказваць думкі і пачуцці. А па-другое, гэта траўматычная сітуація, калі кожны спрабуе выбудаваць уласную новую ідэнтычнасць, новыя адносіны са светам.
— Ці маглі б назваць асабісты топ беларускіх твораў, які вышлі за любы прамежак часу менавіта ў гэтым жанры?
— Я разглядаю найперш творы, які прагучалі ў апошні гады, атрымалі нейкія прэміі, розгалас. Гэта кнігі Альгерда Бахарэвіча «Хлопчык і снег», кніга Ганны Янкуты «Час пустазелля», кніга Анкі Упалы «Раз на 25 тысяч гадоў».
Усе гэтыя кнігі, нягледзячы на тое, што яны фігуруюць у прэсе як творы ў жанры autofiction, жанрава і тэматычна вельмі розныя. Адзінае, што іх яднае, — аўтары пішуць ад свайго «я».
— З аўтарамі разабраліся: пражываюць складаныя працэсы ў агульным гістарычным, палітычным, грамадскім кантэксце. Для іх гэта магчымасць зафіксаваць, падзяліцца, перажыць. А чытачам навошта яшчэ раз перажываць гэта ў мастацкіх творах? Па логіцы, мусіць быць памкненне да сыходу ў іншы, больш просты свет фантазіі.
— Я думаю, прычыны відавочныя: кавід, які тут прагрымеў, усе падзеі, што моцна раз’ядналі. Людзі пачуваюцца страчанымі, увесь час кажуць пра недахоп камунікацыі. А кнігі, у якіх аўтар стварае максімальна кароткую дыстанцыю за кошт таго, што вядзе аповед ад уласнага «я», даюць адчуванне, што ты не адзін на адзін са сваімі праблемамі.
Колькі было чытацкіх клубаў па кнігах Альгерда Бахарэвіча і Ганны Янкуты: людзі хацелі не проста прачытаць, а сустрэцца і абмеркаваць, таму што праблемы, узнятыя ў гэтых кнігах, блізкія нашым сучаснікам.
З-за сацсетак, заходнееўрапейскіх тэндэнцый і з-за нашых палітычна-цэнзурных, міграцыйных прычын гэты жанр сапраўды цяпер на піку. Мне здаецца, гэта можа быць нейкая прамежкавая стадыя развіцця літаратуры, яна дапамагае прывесці новыя тэмы, новую мову.
У тым, што цяпер выходзіць у свет, вельмі шмат жыцця, эмоцый, і таму для мяне гэта цікава.
— Дагэтуль часам у дыскусіях публічных, у сацсетках, сустракаюцца меркаванні, што беларуская літаратура — гэта ўсё пра нейкае гора-бяду. Хаця насамрэч беларуская літаратура за апошнія 30 гадоў прадстаўляе абсалютна шырокі спектр твораў, аўтараў, падыходаў. Чаму гэты штамп працягвае жыць?
— Гэта абсалютна лагічнае сцвярджэнне, усе падзяляюць гэтае меркаванне па простай прычыне — так у нас сфарміравана школьная праграма. Мы знаёмімся з беларускай літаратурай у школе, а праграма пабудавана такім чынам, што нам даюць асноўныя творы, якія цяжкім падзеям і прысвечаныя. Ды і лёс у нашай нацыі не просты. Калі ты хочаш нешта іншае, то мусіш гэта шукаць сам.
Нават на ўзроўні аўтафікшну, напрыклад, Альгерд Бахарэвіч і Ганна Янкута канцэнтруюцца на траўматычных падзеях, то твор Анкі Упалы — абсалютна сучасны аповед аб праблемах людзей, урбаністычны аповед, дзе няма ніякай вёскі, наогул падзеі адбываюцца ў Стакгольме.
А, напрыклад, у творы «Мяне няма» Паўла Анціпава гумарыстычна апісваецца выключна гарадское асяроддзе, ніякай вёскі і вайны. Проста трэба шукаць і цікавіцца.
вх