Сёння я хачу прадставіць вам кампазіцыю, якая была створаная дзякуючы таму, што двое выключных артыстаў — Дар'я Завялаў (Daria Zawiałow) і Артур Роек (Artur Rojek) — аб'ядналі намаганні ў вельмі асабістай песні пад назваю «Dziwna» (Дзіўная). Гэта іх першая сумесная песня і адна з самых эмацыйных песень у польскай музыцы апошняга часу. Яна распавядае пра барацьбу са стратай, адчужэннем і спробу зноў знайсці сябе.
«Dziwna» — гэта песня, якая ўвайшла ў альбом Дар'і Завялаў, які называецца «Dziewczyna Pop». Цяпер надышоў час для новай версіі. Супрацоўніцтва Дар'і Завялаў і Артура Роека не было відавочным, але канчатковы вынік дэманструе, што іх пачуцці ідэальна дапаўняюць адно аднаго. Яна — адна з самых цікавых фігур маладога пакалення, а ён — ікона альтэрнатыўнай музыкі ў Польшчы, вядомы сваім унікальным стылем і арыгінальным голасам.
«Для мяне вялікі гонар і шчасце, што я змагла напісаць і праспяваць гэтую песню з Артурам. Яна мяне вельмі кранае», — сказала Завялаў. Роек, у сваю чаргу, дадаў: «Дар'я, нягледзячы на свой малады ўзрост, вельмі свядомая артыстка. Яна была моцна сканцэнтраваная на сваёй працы. Праца з ёй была для мяне цікавым вопытам».
Песня «Дзіўная» — гэта песня з тонкай структурай, заснаваная ў асноўным на акустычнай гітары, спакойным тэмпе і далікатным вакале. Тэкст закранае тэмы іншасці, пачуцця адсутнасці прыналежнасці і спробы прымірыцца з самім сабой. Галасы Завялаў і Роека, хоць і розныя, ствараюць адзінае цэлае — эмацыйна зараджанае, але недакучлівае. Яны паказваюць, што сіла можа быць знойдзена ў прастаце і шчырасці.
Атмасферны музычны кліп на новую версію сінгла быў зняты ў Польшчы — у адрозненне ад папярэдніх кліпаў, якія прасоўвалі «Dziewczyna Pop». На гэты раз здымкі праходзілі ў знакамітым варшаўскім кінатэатры Luna. І прапаную ўжо паслухаць кампазіцыю „Dziwna”.
Może chciałbym uczyć się
Jesteś taka niezastąpiona
Może nie pójdę więcej tam
Wiesz, tak długo byłem sam
Chciałbym, żebyś zaufała mi
Wiem, że przeze mnie czasem płaczesz
Jutro chciałabyś mieć na dziś
Może mi brakuje sił
Ty wiesz, że kocham cię, lecz sama jestem dziwna
Dziś tylko słowa, twoja słowa będą leczyć mnie
Ty wiesz, że chciałabym nie patrzeć wstecz, nie szukać
Lecz tylko słowa, tylko słowa nie wystarczą mi
Jestem z tym po prostu sam
Nigdy nie byłem tak zakochany
Dziewczyno, przecież znam twój plan
Musisz jeszcze dać mi czas
Jakbym miał bez ciebie żyć
Przy tobie mogę spać z jaszczurkami
Śniło mi się, że mieliśmy dom
Może ty zrób pierwszy krok
Wiemy, że nie chcemy już bez siebie żyć
Znów jesteśmy po tej samej stronie
Na tapecie już powoli słychać dzień
Kiedy jednym staną się dwa domy
Можа, я хацеў бы вучыцца. Ты такая неабходная. Можа, я больш туды не пайду. Ведаеш, я так доўга быў адзін. Хацелася б, каб ты мне давярала. Я ведаю, што ты часам плачаш з-за мяне. Заўтра ты хацела б бы мець гэта на сёння. Можа, мне не хапае сіл.
Ты ведаеш, што я цябе кахаю, але я сама дзіўная. Сёння толькі словы, твае словы вылечаць мяне. Ведаеш, я хацела б не аглядацца назад, не шукаць. Але адных толькі слоў, толькі слоў мне недастаткова.
Я застаюся з гэтым адзін на адзін. Я ніколі не быў такі закаханы. Дзяўчына, я ведаю твой план. Ты ўсё яшчэ павінна даць мне час, быццам бы я павінен жыць без цябе. З табой я магу спаць з яшчаркамі. Я марыў, што ў нас ёсць дом. Можа, табе варта зрабіць першы крок.
Мы ведаем, што больш не хочам жыць адзін без аднаго. Мы зноў на адным баку. У планах ужо пакрысе чуваць дзень, калі адным стануць два дамы.
Jutro chciałabyś mieć na dziś – заўтра ты хацела б мець на сёння. У гэтай песні выдатна паказаныя пачуцці блізкіх людзей, якія кахаюць адзін аднаго, але маюць розныя ўяўленні пра тое, як павінен выглядаць добры саюз. І гэтыя розніцы выклікаюць непаразуменні і нярэдка расставанне. Дарэчы, трэба дадаць, што Дар’я Завялаў і Артур Роек не з’яўляюцца парай у прыватным жыцці.
Może mi brakuje sił – можа, мне не хапае сілаў. Калі камусьці чагосьці бракуе, гэта значыць, што ў яго гэтай рэчы або чагосьці нематэрыяльнага (як сілы) няма. А braki – гэта адсутнасць чагосьці, напрыклад: mamy braki w magazynie – у нас нешта адсутнічае на складзе.
Na tapecie już powoli słychać dzień, кiedy jednym staną się dwa domy – я пераклала “ў планах ужо чуваць дзень, калі адным стануць два дамы”. Cлова tapeta – гэта шпалера, але тут іншы выраз. У гутарковай мове часта сустракаецца зварот „mieć coś na tapecie”, які на польскай мове азначае: “займацца чымсьці ў дадзены момант, мець нешта ў планах, разглядаць, абмяркоўваць пэўную тэму». Гэты фразеалагізм часта ўжываецца ў медыя, рэдакцыйнай працы і ў паўсядзённых размовах.
Teraz na tapecie jest nowy projekt - Цяпер у парадку дня новы праект.
Зварот паходзіць ад старога значэння слова „tapet” – гэта паверхня стала, пакрытага зялёным сукном, на якую клалі дакументы для разгляду (напрыклад, ва ўстановах або судах). І яшчэ звярніце ўвагу на тое, што tapeta (шпалера) – гэта назоўнік жаночага роду, а tapet (паверхня стала) – мужчынскага.
нг