Польская музычная сцэна вельмі багатая на песні, прысвечаныя каляднай тэматыцы. Гэтыя кампазіцыі называюцца kolędy (не блытаць з беларускімі Калядамі). Польскія kolędy – гэта святочныя песні, калядкі, з тэматыкай нараджэння Ісуса Хрыста. Яны гучаць як у храмах у святочны перыяд, так і ў сродках масавай інфармацыі. Вельмі папулярныя калядныя канцэрты 25 снежня, калі людзі святкуюць Божае нараджэнне. А сёння я хачу прадставіць вашай увазе адну з вельмі вядомых польскіх калядак, якая называецца “Сярод начной цішыні” (Wśród nocnej ciszy), а выконвае яе гурт, заснаваны двума братамі - блізнятамі.
Golec uOrkiestra — адзін з самых цікавых польскіх музычных гуртоў, які спалучае ў сваёй творчасці традыцыйную музыку польскіх гураляў (горцаў) з сучаснымі жанрамі, такімі як поп, рок, джаз і блюз. Калектыў заснавалі напрыканцы 1990-х гадоў у мястэчку Мілуўка ў Бескідзе Жывецкім Павел і Лукаш Гольцы (Paweł Golec, Łukasz Golec) — музыкі з прафесійнай адукацыяй, выпускнікі Музычнай акадэміі. У складзе гурта часта выступае Эдыта Голец, а таксама іншыя музыканты, якія спалучаюць фальклорныя інструменты з сучаснымі аранжыроўкамі.
Музыка Golec uOrkiestra напоўненая энергіяй, часта мае гумарыстычны або разважлівы характар і чэрпае натхненне з фальклору Карпат. Гурт атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку SuperJedynkę на фестывалі ў Аполі ў намінацыі «Гурт года», прэміі Fryderyk і шэраг узнагарод на Нацыянальным фестывалі польскай песні ў Аполі. Акрамя студыйных запісаў, гурт актыўна канцэртуе — не толькі ў Польшчы, але і за мяжой.
А вось калядная песня “Сярод начной цішыні” (Wśród nocnej ciszy) упершыню была апублікаваная ў Польшчы ў палове 19-га стагоддзя ў спеўніку святара Міхала Мядушэўскага. Яна была прызначана для спеваў падчас богаслужэння ў касцёле. Праўда, кампазіцыя была вядомая і папулярная ўжо раней. У XIX стагоддзі калядку шмат разоў перапрацоўвалі, і пад яе мелодыю спявалі патрыятычныя песні.
Wśród nocnej ciszy głos się rozchodzi:
Wstańcie, pasterze, Bóg się wam rodzi!
Czym prędzej się wybierajcie,
Do Betlejem pospieszajcie
Przywitać Pana.
Poszli, znaleźli Dzieciątko w żłobie
Z wszystkimi znaki danymi sobie.
Jako Bogu cześć Mu dali,
A witając zawołali
Z wielkiej radości:
Ach, witaj Zbawco z dawna żądany,
Cztery tysiące lat wyglądany
Na Ciebie króle, prorocy
Czekali, a Tyś tej nocy
Nam się objawił.
I my czekamy na Ciebie, Pana,
A skoro przyjdziesz na głos kapłana,
Padniemy na twarz przed Tobą,
Wierząc, żeś jest pod osłoną Chleba i wina.
Сярод начной цішыні раздаецца голас: устаньце, пастухі, Бог нарадзіўся перад вамі! Спяшайцеся, у Віфлеем спяшайцеся, каб сустрэць Госпада. Яны пайшлі і знайшлі Дзіця ў яслях, з усімі дадзенымі ім знакамі. Яны ўшанавалі Яго як Бога. І, вітаючы Яго, яны ўсклікнулі з вялікай радасцю:
О, вітаем, Збаўца, даўно жаданы, чатыры тысячы гадоў чаканы. Цары і прарокі чакалі Цябе, і ў гэтую ноч Ты адкрыўся нам. І мы таксама чакаем Цябе, Госпадзе. І калі Ты прыйдзеш па голасе святара, мы паклонімся перад Табой, веруючы, што Ты пад формай Хлеба і віна.
Z wszystkimi znaki danymi sobie – з усімі знакамі, дадзенымі сабе. Гэты сказ змяшчае архаічную форму. У старапольскай мове творны склон множнага ліку мужчынскага роду мог мець канчатак: -y / -i, а не сучаснае -ami. І таму тут “знакі”, а не “знакамі”.
Напрыклад (гістарычна): z syny - сёння: z synami, z braty - сёння: z braćmi, z znaki - сёння: z znakami.
Чаму гэта захавалася ў каляднай кампазіцыі? Рэлігійныя песні кансервуюць старую мову, форма пасуе да рытму і рыфмы, тэкст перадаваўся вусна і без уніфікацыі правапісу.
A skoro przyjdziesz na głos kapłana - І калі Ты прыйдзеш па голасе святара. Польскае skoro мае іншае значэнне, чым расійскае скоро (хутка). Відаць, выразы паходзяць ад аднаго слова, але іх лексічнае значэнне пайшло ў розныя бакі. Польскае skoro азначае “калі”. Напрыклад:
Skoro już jesteś, zjedz z nami obiad – калі ты ўжо тут, паабедай з намі.
А вось расійскае "Он скоро придёт" - On wkrótce przyjdzie.
Żeś jest – гэта скарочаная форма „że jesteś”, якая азначае «што ты ёсць».
Pod osłoną — літаральна: «пад покрывам», «пад заслонай», «пад формай». У тэалагічным сэнсе: схаваны ад вачэй. А хлеб і віно - гэта Цела і Кроў Хрыста. Гаворка ідзе пра сакрамант Еўхарыстыі. Тэкст выкарыстоўвае архаічную форму (żeś jest), характэрную для старых рэлігійных спеваў.
Са святам!
нг