У Беластоку некалькі месяцаў як існуе Беларускі калекцыянерскі клуб, сябрамі якога з’яўляюцца беларускія палітычныя эмігранты. Яны сустракаюцца раз на два тыдні, а кожны з іх мае вялікія калекцыі самых разнастайных рэчаў.
Ініцыятарам яго стварэння быў журналіст і грамадскі дзеяч Андрэй Мялешка, які лічыць, што калекцыянаваць можна не толькі паштовыя маркі ці манеты, але і шмат-шмат іншага:
- Піўныя куфлі, кафейныя чашачкі, цукровыя пакецікі, маленькія запалкавыя скрыначкі, гральныя карты з відамі населеных пунктаў, кавалерыйскія шаблі, сальніцы, дзе можна ўтрымліваць соль, кадзілы, царкоўныя такія рэчы, якімі святары кадзяць у царкве, паштоўкі канца XIX – пачатку XX стагоддзя, такія рэдкія.
Рэчы, якія зроблены не проста на фотапаперы, а на паўкартоне, на кардоне, такія старажытныя здымкі. Некаторыя збіраюць медалі, прысвечаныя, напрыклад, паўстанням. Ёсць шмат калекцыянерскіх рэчаў. Тут шмат усяго: тут ёсць і нейкія вайсковыя пражкі для рамянёў, там ёсць старажытныя фібулы, старажытныя пярсцёнкі з выявамі. Наогул калекцыянерскі кірунак можна прадумаць. Ёсць пяцьсот розных такіх рэчаў, звязаных з калекцыянаваннем.
Мікола Папека калекцыянаваннем захапляецца вельмі даўно.
- Фактычна, з таго часу як я сябе ўсведамляю, таму што, жывучы на Палессі, у вёсцы, мы знаходзілі рэчы, якія з крэменю, манеты, то бок вельмі-вельмі рэдка, але знаходзілі, і гэта захапляла ад пачатку. Я з дзяцінства памятаю, што ў руках трымаў крэмневы грыбок, у якога чорная ножка, жоўтае цела і чырвоная шляпка. Аказалася, што з такога самага крэменю рабілі і тагачасныя сякеры. Так што захапленне ў мяне вельмі даўняе.
Яраслаў Іванюк
слухайце аўдыё