Беларуская Служба

Гэндальф у польскіх Карканошах? Адкрыйце з намі сакрэты Духа Гор на інтэрактыўнай выставе ў Карпачы (ФОТА)

06.02.2026 12:57
Тут магія сутыкаецца з сучаснай тэхналогіяй. «Карканошскія Таямніцы» – гэта прыгода, годная чараўніка.
Аўдыё
  • «Карканошскія таямніцы» – гэта месца, якое спалучае розныя функцыі: музея, мультымедыйнай выставы і турыстычнай славутасці
             ,               1561 .
Найбуйнейшая ў Польшчы – сяміметровая скульптура перад будынкам Музея «Карканошскія таямніцы» – фігура Жэпёра, створаная па ўзоры найстарэйшай вядомай выявы Духа Гор з карты Сілезіі Марціна Хельвіга з 1561 года.Музей «Карканошскія таямніцы»

Карканошы – гэта маляўнічы горны хрыбет на памежжы Польшчы і Чэхіі, які хавае шматлікія таямніцы. Сёння мы прапануем раскрыць прынамсі частку з іх. З гэтай мэтай запрашаем адправіцца з намі ў «Карканошскія таямніцы» ў курортны гарадок Карпач (Karpacz) – месца, дзе мяжа паміж рэальнасцю і казкай размываецца на кожным кроку.

Кабінет Духа Гор напоўнены магічнымі артэфактамі і таямнічымі прадметамі. Музей «Карканошскія таямніцы» Кабінет Духа Гор напоўнены магічнымі артэфактамі і таямнічымі прадметамі. Музей «Карканошскія таямніцы»

Гэта незвычайная інтэрактыўная выстава, якая дазволіць вам сустрэцца тварам да твару з магутным Духам Гор і адкрыць для сябе легенды, якія стагоддзямі фарміравалі гэты рэгіён.

«Карканошскія таямніцы» – гэта месца, якое спалучае розныя функцыі: музея, мультымедыйнай выставы і турыстычнай славутасці. Кожны наведвальнік можа даведацца пра гісторыю, легенды і традыцыі рэгіёна; пазнаёміцца з уладаром Карканошаў – Духам Гор.

Прыборы для падрыхтоўкі травяных сумесяў і старажытных эліксіраў. Музей «Карканошскія таямніцы» Прыборы для падрыхтоўкі травяных сумесяў і старажытных эліксіраў. Музей «Карканошскія таямніцы»

«Уваходзячы ў яго падземнае царства мы адчуваем Карканошы ўсімі сваімі пачуццямі», – пераконвае ўладальніца аб’екта спадарыня Катажына Пачыньска (Katarzyna Paczyńska):

- Мы даведваемся пра зяляраў (спецыялістаў па зёлках –рэд.), якія засялілі Карканошы; кім былі валоны, якія карысталіся рэгіянальнымі багаццямі – здабывалі ў Карканошах вельмі рэдкія мінералы. Важна памятаць, што Карканошы – горы вельмі багатыя радовішчамі карысных выкапняў. Тут можна знайсці больш за 200 розных відаў мінералаў. Мы таксама даведваемся пра легенды, звязаныя з Духам Гор; важныя месцы, якія знаходзяцца ў Карканошах, паходжанне саміх гор. Таксама даведваемся пра гісторыю і геаграфію. У нас ёсць «Магічны ліфт», з дапамогай якога можна падарожнічаць па розных пластах расліннасці Карканошскіх гор; даведвацца пра жывёл, ахоўныя расліны; пра розныя цікавыя факты, звязаныя з рэгіёнам.

Рэпліка посаха Духа Гор, арыгінал якога быў знойдзены ў 2011 годзе падчас будаўнічых работ у Карпачы. Музей «Карканошскія таямніцы» Рэпліка посаха Духа Гор, арыгінал якога быў знойдзены ў 2011 годзе падчас будаўнічых работ у Карпачы. Музей «Карканошскія таямніцы»

«Карканошскія таямніцы» – гэта добры пачатак для больш свядомага вывучэння рэгіёну, кажа спадарыня Пачыньска:

- Па-першае, я лічу, што гэта добры пачатак, бо, даследуючы наш падземны свет, мы даведваемся, якія мінералы знаходзяцца ў Карканашах, якія расліны і якіх жывёл можна сустрэць на горных сцежках. Затым, калі турысты пазней адправяцца ў Карканошы, то яны ведаюць, чаго шукаць, на што звяртаць увагу. Напрыклад, могуць выявіць прыгожыя аметысты ў ручаі. Яны таксама могуць лягчэй знайсці месцы, звязаныя з Духам Гор і іншымі легендамі, пра якія ў нас пачулі. Таму, я лічу, што «Карканошскія таямніцы» – гэта цудоўны пачатак для больш свядомага вывучэння рэгіёну Карканашаў.

«Магічны ліфт» Духа Гор, які пераносіць наведвальнікаў у чарговыя вымярэнні Карканошаў. Музей «Карканошскія таямніцы» «Магічны ліфт» Духа Гор, які пераносіць наведвальнікаў у чарговыя вымярэнні Карканошаў. Музей «Карканошскія таямніцы»

Карканошы – гэта рэгіён асабліва багаты рознымі легендамі і міфамі. Як паясняе спадарыня Пачыньска, гэта ў значнай ступені вынікае з яго гісторыі, то бок шматкультурнасці. Між тым, яна добра ведае што кажа, бо з'яўляецца аўтаркай вельмі папулярнай кнігі: «Таямніцы Карканошаў, або чуткі пра Духа Гор»:

- У рэгіёне Карканошах пражываюць перасяленцы. Шмат легенд пра Духа Гор заснаваныя на нямецкім прыкладзе, але вядома, што адразу пасля вайны насельніцтва, па відавочных прычынах, імкнулася выціскаць нямецкія элементы з мясцовай народнай культуры. Я думаю, што прыкладна ў 2000 годзе мы зноў пачалі звяртацца да гэтых легенд, гэтых старых казак. Але на самой справе постаць Духа Гор вядомая ў нашым рэгіёне з XVI стагоддзя, калі гэта не былі яшчэ Карканошы, але тады гэта Вялікія горы.

Дух Гор, які вядзе гасцей у сваё падземнае каралеўства. Музей «Карканошскія таямніцы» Дух Гор, які вядзе гасцей у сваё падземнае каралеўства. Музей «Карканошскія таямніцы»

Дарэчы легенда пра Духа Гор знайшла сваё адлюстраванне не толькі ў мясцовай культуры:

- Верагодна, падчас падарожжа па горных рэгіёнах Джон Толкін (англійскі пісьменнік, адзін са стваральнікаў жанру фэнтэзі, аўтар цыклы вядомага пад назвай «Уладар пярсцёнкаў», – рэд. ) аднойчы натрапіў на паштоўку з выявай Духа Гор. На адваротным баку гэтай паштоўкі ён напісаў: Origin of Gandalf («арыгінал Гэндальфа»), маючы на ўвазе аднаго з герояў сваіх раманаў. Дарэчы паміж Духам Гор і Гэндальфам можна ўбачыць і іншыя сувязі. Абодва яны былі магутнымі ўладарамі, чараўнікамі – мудрымі, вельмі справядлівымі, але таксама, калі трэба, суровымі. Больш за тое, іх сімвалам быў магічны посах. Такім артэфактам валодаў таксама Дух Гор – менавіта так яго адлюстроўвалі ў легендах.

Легенды Карканошаў, расказаныя з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхналогій і сучасных формаў камунікацыі. Музей «Карканошскія таямніцы» Легенды Карканошаў, расказаныя з дапамогай сучасных мультымедыйных тэхналогій і сучасных формаў камунікацыі. Музей «Карканошскія таямніцы»

Выстава «Карканошскія таямніцы» распрацаваная такім чынам, каб задзейнічаць як мага больш пачуццяў наведвальнікаў:

- Уся выстава выканана ў тэатральным, казачным клімаце. У нас ёсць мноства розных манітораў, інтэрактыўных гульняў і інструментаў, такіх як, напрыклад, барабан для выклікання навальніцы, машына для дажджу і машына для здабывання кораня мандрагоры. Можна стварыць рэцэпт на свой уласны магічны напой, а затым адправіць яго па электроннай пошце ў якасці сувенірнай паштоўкі. Падобным чынам можна стварыць свой уласны вобраз Духа Гор. Я ўжо згадала пра «Магічны ліфт». У нас ёсць таксама «Магічная арфа» без струн і шмат іншых інтэрактыўных прыладаў. Некалькі легенд мы можам выключна паслухаць, але ёсць і такія, у аповедзе якіх мы можам удзельнічаць.

Відовішча стыхій, у якім каменныя пліты ажываюць, ператвараючыся ў ваду, агонь, зямлю і паветра. Музей «Карканошскія таямніцы» Відовішча стыхій, у якім каменныя пліты ажываюць, ператвараючыся ў ваду, агонь, зямлю і паветра. Музей «Карканошскія таямніцы»

Увагі заслугоўвае не толькі выкарыстанне сучасных тэхналогій, але таксама мастацкае вымярэнне экспазіцыі. Дзякуючы гэтаму, наведвальнікі пашыраюць свае веды праз дзеянне і гульню.

Чароўны лес Духа Гор — месца, дзе можна пачуць выццё ваўкоў, убачыць кажаноў і сустрэцца з зменлівым абліччам уладара Карканошаў. Чароўны лес Духа Гор — месца, дзе можна пачуць выццё ваўкоў, убачыць кажаноў і сустрэцца з зменлівым абліччам уладара Карканошаў.

Варта ўспомніць, што турыстычны абʼект «Карканошскія таямніцы» з’яўляецца лаўрэатам прэстыжнага конкурсу «7 цудаў Польшчы», арганізаванага National Geographic Traveler.

- Мы доўга шукалі натхнення для гэтага музея і дакладна ведалі, што хочам, каб выстава мела высокую мастацкую каштоўнасць. Таму сучасныя тэхналогіі мы спалучалі з традыцыйнымі рамёствамі, у чым нас падтрымалі мясцовыя мастакі, такія як стваральнік Замку сілезскіх легендаў («Magiczna Pławna») Дарыюш Міліньскі, стваральнік Тэатра «Klinika Lalek» у Валімежы Віктар Вікторчык і шмат іншых. Скульптуру Духа Гор распрацаваў выдатны графік Ігар Морскі. Гэта, верагодна, самая вялікая скульптура Духа Гор у свеце, і яна стаіць перад нашым музеем. Яе выканаў мастак са Шклярскай Парэмбы Гжэгаж Сівы Паўлоўскі. Вышыня скульптуры складае больш за 7,5 метра. Яна цалкам зроблена з металу, а на вяршыні посаха Духа Гор змешчаны горны крышталь вагой у некалькі кілаграмаў.

Арыгінальныя мультымедыйныя гульні, якія дазваляюць вам зварыць старажытны эліксір, знайсці філасофскі камень і стварыць свой уласны вобраз Духа Гор. Музей «Карканошскія таямніцы» Арыгінальныя мультымедыйныя гульні, якія дазваляюць вам зварыць старажытны эліксір, знайсці філасофскі камень і стварыць свой уласны вобраз Духа Гор. Музей «Карканошскія таямніцы»

«Карканошскія таямніцы» можна наведваць індывідуальна або групамі; таксама з гідам. Установа прапануе творчыя майстар-класы для арганізаваных груп, падчас якіх, між іншым, можна паглыбіць свае веды па геаграфіі і геалогіі Карканошаў.

- Няма абмежаванняў па ўзросце. Адзіная невялікая перавага заключаецца ў тым, што дзеці да чатырох гадоў наведваюць нас бясплатна. Мы вітаем наведвальнікаў ад двух да дзевяноста гадоў. Нас наведваюць групы студэнтаў і пенсіянераў, семʼі з дзецьмі, дашкольныя і школьныя групы. Час экскурсіі неабмежаваны. Мы заўсёды рэкамендуем набываць квіток на канкрэтную гадзіну, што дазваляе пазбегнуць чэргаў, але сам час экскурсіі неабмежаваны. Вы можаце правесці з намі гадзіну або тры. Між тым, сярэдні час экскурсіі складае гадзіну – паўтары гадзіны, столькі звычайна праводзяць пад зямлёй нашы госці.

- распавядала ўладальніца турыстычнага аб’екта спадарыня Катажына Пачыньска (Katarzyna Paczyńska).

Найбуйнейшая ў Польшчы – сяміметровая скульптура перад будынкам Музея «Карканошскія таямніцы» – фігура Жэпёра, створаная па ўзоры найстарэйшай вядомай выявы Духа Гор з карты Сілезіі Марціна Хельвіга з 1561 года. Музей «Карканошскія таямніцы» Найбуйнейшая ў Польшчы – сяміметровая скульптура перад будынкам Музея «Карканошскія таямніцы» – фігура Жэпёра, створаная па ўзоры найстарэйшай вядомай выявы Духа Гор з карты Сілезіі Марціна Хельвіга з 1561 года. Музей «Карканошскія таямніцы»

Выставачная плошча займае некалькі сотняў квадратных метраў. Яе можна наведаць таксама з дапамогай мультымедыйнага гіда на некалькіх мовах, у тым ліку англійскай, нямецкай, рускай або чэшскай.

У аб’екце працуе таксама сувенірная крама і невялікая кавярня. Установа таксама актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, арганізаваных мясцовымі ўладамі.

Анна Задрожна

*Дзякуем музею за прадастаўленыя фатаграфіі

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Музей культур свету ў Познані прыцягвае наведвальнікаў новай пастаяннай экспазіцыяй

16.01.2026 16:30
«Рэбрэндынг», які летась прайшла культурная ўстанова, паставіў перад ёй новыя задачы і адкрыў новыя магчымасці.

Дом, дзе нарадзілася польскае Асветніцтва. Таямніцы дома на вуліцы Броварнай у Піле (ФОТА)

30.01.2026 13:05
Год Станіслава Сташыца – гэта добрая нагода наведаць, прысвечаны яму музей і даведацца пра дасягненні і заслугі выдатнага Паляка.