Беларуская Служба

Апатаў робіць стаўку на тампліераў (ФОТА)

13.03.2026 11:57
А можа адна з найвялікшых загадак у гісторыі – скарб тампліераў, схаваны менавіта ў гэтым свентакшыскім гарадку?
Аўдыё
  • А можа адна скарб тампліераў, схаваны менавіта ў гэтым свентакшыскім гарадку?
 ,
Варшаўская брама, АпатаўЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Апатаў (Opatów) — гэта адзін з найстарэйшых і найцікавейшых гарадоў Польшчы. Яго гісторыя сягае значна далей, чым 1282 год, калі ён атрымаў гарадскія правы. На працягу стагоддзяў Апатаў быў сведкам важных гістарычных падзеяў — ад візітаў каралёў, нашэсцяў татараў, росквіту пры канцлеры Крыштафе Шыдлавецкім, па адну з апошніх бітваў паўстання 1863-1864 гадоў.

Помнік герою бітвы пад Апатавам падчас Студзеньскага паўстання маёру Людвіку «Тапор» Звяждоўскаму. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік герою бітвы пад Апатавам падчас Студзеньскага паўстання маёру Людвіку «Тапор» Звяждоўскаму. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сёння гэты невялікі гарадок у Свентакшыскім ваяводстве нанова адкрывае свае таямніцы, спалучаючы гонар за свае першакласныя помнікі з сучасным падыходам да турызму і гістарычных таямніц.

Kалегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kалегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Хоць афіцыйна, гэта князь Лешак Чорны(1241-1288) напрыканцы XIII стагоддзя надаў Апатаву гарадскія правы, то археалагічныя даследаванні, праведзеныя на адным з апатаўскіх узгоркаў — Кляштарным узгорку, дзе зараз знаходзіцца бернардзінскі кляштар, даказалі, што на тэрыторыі сённяшняга Апатава існавала паселішча або нават ранняе славянскае гарадзішча, якое датуецца IX стагоддзем.

Лаваба - калегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Лаваба - калегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цягам сваёй больш за тысячагадовай гісторыі Апатаў быў месцам важных гістарычных падзеяў, якія пакінулі свой след не толькі ў самым горадзе, але таксама ў гісторыі ўсяе Польшчы. Прыкладам з’яўляецца бітва пад Апатавам 21 лютага 1864 года — адно з апошніх і найбуйнейшых сутыкненняў Студзеньскага паўстання (1863–1864 гадоў), якое цяпер лічыцца сімвалам мужнасці і рашучасці на заключным этапе нацыянальнага зрыву, нагадвае мэр горада Гжэгаж Гаеўскі (Grzegorz Gajewski ):

— Вельмі важным момантам у гісторыі Апатава стала набыццё горада тагачасным каронным канцлерам Крыштафам Шыдлавецкім (Krzysztof Szydłowiecki ) на пачатку XVI стагоддзя. Крыштаф Шыдлавецкі — бліжэйшы сябар і паплечнік караля Жыгімонта Старога, пераняў Апатаў пасля татарскага нашэсця, у выніку якога горад быў амаль цалкам спалены. Шыдлавецкі прывёў горад да велічы — акружыў яго абарончымі сценамі з чатырма брамамі, фрагменты якіх, у тым ліку Варшаўская брама, захаваліся да сённяшняга дня; аднавіў апатаўскі калегіяцкі касцёл св. Марціна — зараз гэта помнік нулявой катэгорыі, то бок аб'ект найвышэйшай сусветнай каштоўнасці, помнік нацыянальнай спадчыны і нашая найвялікшая славутасць ды гонар. Крыштаф Шыдлавецкі таксама запрасіў у горад армянскіх, грэцкіх і габрэйскіх купцоў. Ён дабіўся для Апатава штапельнага права (інакш складочное права) і права праводзіць ярмаркі, традыцыю якіх мы працягваем па сённяшні дзень.

Рынкавая плошча ў Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Рынкавая плошча ў Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Гэта менавіта на гандлі абапіралася магутнасць горада, які размяшчаўся на старажытным Шаўковым шляху, нагадвае Гжэгаж Гаеўскі:

— Штапельнае права, на практыцы, зводзілася да таго, што калі побач з Апатавам праходзіў нейкі караван, то купцы былі абавязаны затрымацца ў горадзе і на працягу пэўнага часу прапанаваць тут свае тавары. Ім нельга было абысці гэты абавязак. Гэта была аснова багацця Апатава. (…)Па сённяшні дзень у горадзе працягваецца традыцыя ярмаркаў, якія адбываюцца тут па серадах і нядзелях. Ярмаркі ў сераду больш папулярныя. У сваю чаргу нядзельныя, у асноўным звязаныя з продажам галубоў і жывёлы — зразумела, гандаль, якімі дазволены. Гэтыя кірмашы вельмі папулярныя. На іх з’язджаюцца людзі — як пакупнікі, так і гандляры – з гарадоў, аддаленых ад Апатава за сотні кіламетраў.

Мясцовыя традыцыі, звязаныя з ярмаркамі і часамі Кшыштафа Шыдлавецкага, ушаноўваюцца штогадовай Канцлерскай ярмаркай у Апатаве, якая праходзіць у апошнія выходныя ліпеня. Гэта трохдзённае мерапрыемства з канцэртамі і мноствам іншых атракцыёнаў.

Самы доўгім падземным турыстычным маршрутам у Польшчы, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Самы доўгім падземным турыстычным маршрутам у Польшчы, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Іншай спадчынай купецкай традыцыі горада з’яўляюцца мясцовыя падземныя тунэлі:

- Цяпер, гэта самы доўгім падземным турыстычным маршрутам у Польшчы (каля 500 метраў рэд.). Няма даўжэйшай трасы, чым нашыя тунэлі, якія з’яўляюцца спадчынай пасля купецкіх складоў і буйных ярмаркаў, якія тут калісьці праходзілі.

Легенда пра Белую Даму, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Легенда пра Белую Даму, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дарэчы на апатаўскім рынку, з якога сёння можна спусціцца ў падземны маршрут, пасля пераможнай бітвы пад Грунвальдам кароль Уладзіслаў Ягайла сустрэўся са сваёй жонкай, якая выехала мужу насустрач з Кракава – гэта чарговая падзея, якой Апатаў упісаўся ў гісторыю Польшчы. Дарэчы, паводле розных крыніцаў, за сваё 48-гадовае праўленне Уладзіслаў Ягайла наведаў Апатаў ажно 24 разы. Гэта доказ таго, што горад быў важным прыпынкам у яго падарожжах.

Рынкавая плошча ў Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Рынкавая плошча ў Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Адна з нітак багатай гісторыі горада – гэта ягоныя сувязі з тампліерамі – адным з самых цікавых рыцарскіх ордэнаў у гісторыі, які дзейнічаў у XII-XIV стагоддзях. Гісторыя ордэна, якая атаесамліваецца з вялікім ваенным і фінансавым патэнцыялам, а таксама раптоўным заняпадам і знікненнем велізарных багаццяў, па сённяшні падсілкоўвае шматлікія легенды пра тампліераў.

Kалегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kалегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Паводле бернардзінскіх хронікаў, а таксама хронікаў Яна Длугаша, уладальнік мясцовай зямлі князь Генрых Сандамежскі, пасля ўдзелу ў крыжовым паходзе, запрасіў тампліераў у Польшчу, у прыватнасці ахвяраваў ім Апатаў разам з дзясяткам навакольных вёсак. Паводле часткі гісторыкаў, менавіта тут — у Апатаве, знаходзілася першае камтурства, ахутанага легендамі Рыцарскага ордэна.

Помнік Лешаку Чорнаму ў Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Помнік Лешаку Чорнаму ў Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Цяпер мясцовыя ўлады плануюць выкарыстаць гэты факт, у прыватнасці адкрыць у Апатаве Цэнтр гісторыі тампліераў. Як запэўнівае мэр Гжэгаж Гаеўскі — гэта будзе адзіная такая ўстанова ў Польшчы:

— Цэнтр будзе распавядаць пра гісторыю крыжовых паходаў, гісторыю рыцарскіх ордэнаў, перш за ўсё, ордэна тампліераў. Мы спрабуем таксама адказаць на пытанні: з якой мэтай узнік Рыцарскі ордэн, якая была яго гісторыя, як яна скончылася, чым займаліся тампліеры, якімі ідэямі накіроўваліся, якія былі іх заслугі і якую спадчыну пакінулі… Будзем таксама працягваць даследаванні на конт магчымай прысутнасці тампліераў у Апатаве. Пра ўсё гэта наш Цэнтр гісторыі тампліераў распавядзе ў вельмі цікавая і сучаснай форме, выкарыстоўваючы, як традыцыйныя музейныя сродкі, так і сучасную тэхналогію. Мы хочам распавядаць пра тампліераў, абапіраючыся на навуковых фактах, але ў цікавай і прымальны для любога гледача форме(…) Я лічу, што наш Цэнтр будзе адной з самых сучасных установаў такога тыпу ў Польшчы, у тым ліку і з-за перадавой тэхналогіі, якой ён будзе абсталяваны. Ніякая іншая ўстанова ў Польшчы не можа зараз пахваліцца больш сучаснай формай экспазіцыі.

Kалегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Kалегіяцкі касцёл св. Марціна, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Шмат сведчыць пра тое, што гісторыя тампліераў можа стаць новым важным падмуркам у стратэгіі развіцця турыстычнага патэнцыялу горада, побач з гісторыяй Студзенскага паўстання, пра стварэнне музея якога таксама думаюць мясцовыя ўлады. Выкарыстанне гістарычнага патэнцыялу — гэта дадатковы козыр Апатава побач з выключнымі помнікамі гісторыі і зручным геаграфічным распалажэннем:

— Дэманструючы гісторыю Апатава, мы хочам прыцягнуць турыстаў, у тым ліку ў супрацоўніцтве з бліжэйшымі гістарычнымі славутасцямі. Нагадваю, Сандомеж(Sandomierz) знаходзіцца ўсяго паўгадзіны язды на ўсход ад Апатава. За паўгадзіны на захад знаходзіцца Святы Крыж (Święty Krzyż). За дзясятак кіламетраў на поўдзень ад Апатава — славуты замак Крыжтопар (Krzyżtopór). Нельга забываць пра палац у Куразвэнках (Kurozwęki), адноўлены палац Шыдлавецкіх у Цмеляве (Ćmielów), Балтаў (Bałtów) і Запаведнік «Кшэмёнкі» (Krzemionki Opatowskie). У сваю чаргу за 4 кіламетры ад Апатава, у горадзе Карваў (Karwów), нарадзіўся першы польскі навуковец, «бацька польскай культуры» багаслаўлёны Вінцэнт Кадлубек (аўтар «Хронікі польскай гісторыі» і адна з найважнейшых постацяў у гісторыі польскай літаратуры і гістарыяграфіі – рэд.). Ён памёр у непадалёкім Енджэяве (Jędrzejów) і быў пахаваны ў цыстэрцыянскім касцёле. Да сённяшняга дня ў месцы нараджэння багаслаўлёнага цячэ цудоўная крыніца, а побач з ёй знаходзіцца капліца багаслаўлёнага… Між тым, наш горад — Апатаў — проста пасярэдзіне ад усяго гэтага. Таму мая мара, каб Апатаў стаў турыстычнай базай для наведвання ўсіх славутасцей, размешчаных вакол яго. — кажа мэр Гжэгаж Гаеўскі (Grzegorz Gajewski ). А потым дадае, што адным з крокаў у гэтым напрамку з’яўляюцца планы будаўніцтва ў горадзе сучаснага кемпінга і развіццё мясцовай гасцінічнай базы.

 Варшаўская брама, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Варшаўская брама, Апатаў. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Падсумоўваючы, багатая гісторыя Апатава — гэта не толькі яго абарончыя сцены, самы доўгі ў Польшчы падземны турыстычны маршрут і традыцыя ярмаркаў. Яна ахоплівае таксама дагэтуль жывую легенду пра Рыцарскі ордэн, якая неўзабаве набудзе канкрэтную форму дзякуючы новай славутасці — Цэнтру гісторыі тампліераў.

Музей геадэзіі і картаграфіі ў Апатове. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Музей геадэзіі і картаграфіі ў Апатове. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пабудаваны на гандлі і сіле старажытнага штапельнага права Апатаў, запрашае турыстаў у падарожжа праз стагоддзі — ад сярэднявечных падзямелляў да сучасных інтэрактыўных музеяў.

Плошча Выклятых Жаўнераў у Апатаве. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Плошча Выклятых Жаўнераў у Апатаве. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Дом, дзе нарадзілася польскае Асветніцтва. Таямніцы дома на вуліцы Броварнай у Піле (ФОТА)

30.01.2026 13:05
Год Станіслава Сташыца – гэта добрая нагода наведаць, прысвечаны яму музей і даведацца пра дасягненні і заслугі выдатнага Паляка.

«Гармонія» ля падножжа Лысіцы – інавацыйны падыход да вясковай традыцыі (ФОТА)

27.02.2026 14:53
Сучасная мультымедыйная выстава дазваляе наведвальнікам адчуць рэаліі вёскі з XIX стагоддзя ўсімі пачуццямі.