Беларуская Служба

Сярэднявечча пад рукой. Наведайце старажытнае паселішча і спазнайце жыццё такім, якім яно было тысячу гадоў таму (ФОТА)

20.03.2026 13:00
Сярэднявечнае паселішча ля падножжа Лысай Гары – гэта сапраўдная машына часу, закліканая развеяць міфы пра згаданую эпоху.
Аўдыё
  • Сярэднявечнае паселішча ля падножжа Лысай Гары – гэта сапраўдная машына часу
Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута ШклянаЗдымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Ці можна адбыць падарожжа ў часе на тысячу гадоў назад, не пакідаючы Свентакшыскіх гор? Ля падножжа Святога Крыжа інакш Лысай Гары знаходзіцца Сярэднявечнае паселішча. Гэта не звычайны музей пад адкрытым небам, але жывая рэканструкцыя вёскі X-XII стагоддзяў, то бок часоў першых Пястаў. Тут сярэднявечча пераплятаецца з легендамі, а суровае паўсядзённае жыццё рамеснікаў працягваецца ў рыфме, прадыктаваным прыродай і верай.

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Турыстычны аб’ект Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна (поль. Huta Szklana) не без прычыны адносіцца менавіта да адной з найдаўжэйшых эпохаў у гісторыі Еўропы, паясняе спадар Конрад Бражына (Konrad Brożyna) са Свентакшыскага культурная цэнтра (Świętokrzyska Zagroda Kultury):

— Сярэднявечнае паселішча — гэта ў цэлым спроба рэканструкцыі паселішча часоў ранняй дынастыі Пястаў (першай польскай княжацкай і каралеўскай дынастыі – рэд.), то бок часоў X–XІІ стагоддзяў. Гістарычны перыяд, да якога адносіцца аб’ект — гэта вынік яго размяшчэння, то бок блізкасці да Святога Крыжа — вядомага абацтва бенедыкцінцаў і найстарэйшага санктуарыя ў краіне. Верагодна, Баляслаў Храбры запрасіў першых законнікаў на Святы Крыж яшчэ ў 1006 годзе. Між тым, першыя пісьмовыя крыніцы адносяцца да 1135 года, то бок часоў Баляслава Крывустага. Гэта не змяняе таго факту, што перыяд ранняй дынастыі Пястаў з'яўляецца вядучым перыядам з пункту гледжання заснавання Святога Крыжа, а яго суседства, у сваю чаргу, сведчыць пра спасылку паселішча на гэты перыяд, то бок на Сярэднявечча.

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Абʼект мае шматфункцыянальны характар — вучыць і забаўляе; знаёміць нас, як з гістатычнымі фактамі, так і легендамі рэгіёна.

— З аднаго боку, нашае паселішча можна назваць адукацыйнай установай, бо школьныя і моладзевыя групы вучацца ў нас, напрыклад, праз гульню. З іншага боку, гэта дакладна не музей пад адкрытым небам, які характарызуецца ў першую чаргу наяўнасцю арыгінальных будынкаў з таго перыяду, незалежна ад эпохі, якую прадстаўляе. Тым часам наш абʼект — гэта рэканструкцыя. Рэканструкцыя, якая адносіцца да ранняй дынастыі Пястаў. З аднаго боку, гэта рэканструкцыя старажытнага, раннесярэднявечнага паселішча, поўнага характэрных для таго перыяду рамесных майстэрняў, а з другога таксама адукацыйная ўстанова, бо дзеці, моладзь і дарослыя могуць тут атрымаць канкрэтныя гістарычныя веды.

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сярэднявечнае паселішча ў Гуце Шклянай можна падзяліць на тры зоны. Першая — гэта палісадная брама — своеасаблівая машына часу, канструкцыя якой выразна адносіцца да гістарычнага перыяду.

— Другая — гэта зона sacrum інакш святая зона. Сярэднявечнае паселішча — гэта не толькі будынкі, але і рэаліі раннесярэднявечнага жыцця, часткай якога была хрысціянізацыя польскіх зямель. Між тым хрысціянізацыя — гэта працэс, які працягваўся ў часе. Таму і на тэрыторыі паселішча мы можам паглядзець фігуры бостваў карэннай веры, такіх як Свіст, Посвіст, Пагода (Świst, Poświst i Pogoda) або Лада, Бода, Лель (Łada, Boda, Lel). Варта памятаць, што славянская і хрысціянская традыцыі перасякаліся, адсюль і нейкі сінкрэтызм у нашым паселішчы. Трэцяя зона — зона profanum інакш зона свецкасці. Значная частка гэтай зоны — гэта рамесныя майстэрні, якія адносяцца да ранняга Сярэднявечча. Тут мы распавядаем пра каваля, шаўца, майстра плесці кошыкі, ткачыху, ганчара, зялярку і кухарку.

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Супрацоўнікі паселішча ў гістарычнай вопратцы не толькі прадстаўляюць спецыфіку пэўнага рамяства, распавядаюць нам пра яго, але таксама стараюцца наблізіць нас да тагачасных рэалій.

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Візіт у Сярэднявечным паселішчы не абавязкова павінен закончыцца знаёмствам з асобнымі майстэрнямі. Тут можна скарыстацца рознага віду заняткамі, датычнымі, між іншым, згаданых рамёстваў альбо пагуляць у сярэднявечныя гульні.

— Калі казаць пра сярэднявечныя гульні, то ёсць, напрыклад, перацягванне каната, гонкі на мётлах, лыжныя прагулкі з удзелам некалькіх чалавек. Між тым, згаданыя гонкі на мётлах, гэта намёк да рытуалаў і свентакшыскіх легендаў. Вядома ж, асноўным атрыбутам свентакшыскай ведзьмы зʼяўляецца мятла — адсюль і гонкі на мётлах.

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Экскурсія па абʼекце працягваецца прыблізна 50 хвілін, але, калі, напрыклад, група вырашыць скарыстацца адной з прапанаваных майстэрняў, то наведванне зойме паўтары-дзве гадзіны.

— З аднаго боку, мы прапануем не толькі тыповыя рамесныя майстар-класы, такія як ганчарства, ткацтва, шавецкае майстэрства, кавальства, але і розныя іншыя, натхнёныя Сярэднявеччам. Прапануем таксама заняткі па вырабу паперы і каліграфіі; заняткі, на якіх можна навучыцца рабіць лялькі-мотанкі — гэта спасылка на славянскія лялькі шчасця, а таксама вырабляць рознакаляровае, духмянае мыла. Цікавай прапановай з’яўляюцца даволі незвычайныя майстар-класы пад назвай: «Ствары нешта з нічога». Дадаткова, як мы ўжо згадалі, наш аб’ект вучыць праз гульню. Спасылаючыся на ранняе Сярэднявечча, мы таксама хочам у пэўнай ступені развеяць вельмі шкодны міф пра згаданую эпоху. Мы ўсе ведаем, што Сярэднявечча — гэта сінонім «усяго зла» ў свеце, прынамсі ў сучаснай масавай культуры, і такі аб’ект як нашае Сярэднявечнае паселішча закліканы выправіць гэтую памылку, — кажа Конрад Бражына (Konrad Brożyna) са Свентакшыскага культурная цэнтра (Świętokrzyska Zagroda Kultury).

Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net Сярэднявечнае паселішча ў гарадку Гута Шкляна. Здымак: Анна Задрожна,Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Сярэднявечнае паселішча ў Гуце Шклянай дазваляе забыць пра музейныя вітрыны і забарону дакранацца да экспанатаў. Тут пад пільным вокам рамеснікаў кожны можа паспрабаваць свае сілы ў працы, якой займаліся нашыя продкі ў часы Баляслава Храбрага.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

«Гармонія» ля падножжа Лысіцы – інавацыйны падыход да вясковай традыцыі (ФОТА)

27.02.2026 14:53
Сучасная мультымедыйная выстава дазваляе наведвальнікам адчуць рэаліі вёскі з XIX стагоддзя ўсімі пачуццямі.

Апатаў робіць стаўку на тампліераў (ФОТА)

13.03.2026 11:57
А можа адна з найвялікшых загадак у гісторыі – скарб тампліераў, схаваны менавіта ў гэтым свентакшыскім гарадку?