Беларуская Служба

Ліпніцкія пальмы – традыцыя, якая ўздымаецца ў неба (ФОТА)

27.03.2026 06:10
У чым заключаецца феномен велікодных пальмаў з Ліпніцы Мураванай, якія штогод захапляюць тысячы турыстаў?
Аўдыё
  • У чым заключаецца феномен велікодных пальмаў з Ліпніцы Мураваная, якія штогод захапляюць тысячы турыстаў?
Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

У невялікім гарадку Ліпніца Мураваная (поль. Lipnica Murowana) ў Малапольскім ваяводстве Пальмавая нядзеля (Вербная нядзеля) мае сапраўды рэкорднае вымярэнне. Менавіта тут, за тыдзень да Вялікадня, штогод праходзіць конкурс на найпрыгажэйшую і найвышэйшую велікодную пальму — неад'емны сімвал велікодных святаў.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Мясцовая традыцыя цягам часу пераўтварылася ў падзею, якая прыцягвае тысячы турыстаў і прадстаўнікоў СМІ з усяго свету. І хоць кожны год узнікаюць пытанні аб новых рэкордах, самым важным фактам застаецца тое, што дзякуючы запалу жыхароў гарадка спадчына іх продкаў працягвае ўздымацца ў неба, як мясцовыя пальмы ў Пальмавую нядзелю.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Традыцыя асвячэння пальмаў у Ліпніцы налічвае стагоддзі, але гэта 1958 год стаў пераломным. Тады мясцовы паэт і грамадскі дзеяч Юзэф Пятроўскі абвясціў першы афіцыйны конкурс, мэтай якога было выратаваць ад забыцця традыцыю вырабу і асвячэння велікодных пальмаў, а таксама заахвоціць моладзь да працягвання народных звычаяў (поль. Konkurs Lipnickich Palm i Rękodzieła Artystycznego im. Józefa Piotrowskiego).

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

З таго часу сам конкурс паступова развіваўся і цяпер ён вядомы не толькі ва ўсёй Польшчы, але і за мяжой. Тыя першыя пальмы былі больш сціпла ўпрыгожаныя, чым сучасныя — перш за ўсё каляровымі стужкамі.
Ліпніцкія велікодныя пальмы маюць свае адметныя рысы, якія адрозніваюць іх ад пальмаў з іншых рэгіёнаў Польшчы, кажа дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай (поль. Lipnica Murowana) спадарыня Агнешка Жолна-Здунэк (Agnieszka Żołna-Zdunek):

— У прынцыпе яны зроблены з лазы. Аднак канструкцыя гэтых самых высокіх дадаткова ўзмоцненая драўляным шастом (тычкай), які абвязаны галінкамі лазы. З лазы зробленыя таксама ўсялякія злучальныя элементы. Пры вырабе такой пальмы нельга выкарыстоўваць металічных элементаў — забаронены дрот, цвікі або штучныя ніткі. Усё павінна быць традыцыйным. Стрыжань з лазы ўпрыгожваем папяровымі стужкамі і папяровымі або сухімі кветкамі, а таксама вечназялёнымі раслінамі, як самшыт. Пальма ўвянчаная пучком сажалкавай травы.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Спаборніцтва за тытул самай прыгожай і высокай пальмы — гэта цяпер справа гонару для многіх семʼяў у Ліпніцы, прычым мужчыны адказваюць за адзін этап падрыхтоўкі, а жанчыны — за другі. У прыватнасці мужчыны рыхтуюць тычку і абвязваюць яе лазой. У сваю чаргу жанчыны адказваюць за ўпрыгожванне пальмы дэкаратыўнымі элементамі.

— У нас ёсць шмат такіх семʼяў, у якіх пальмы калісьці рыхтаваў дзед, пазней бацька, а цяпер — сын і ўнук. Вядома, дапамагаюць усе члены сямʼі. Трэба сказаць, што ў падрыхтоўцы і транспарце такой высокай пальмы на рынкавую плошчу Ліпніцы, часта дапамагаюць цэлыя семʼі, а нават суседзі, бо такую 20-30-мятровую пальму павінны несці, як мінімум, 15 чалавек. Раніцай яны нясуць пальму на плячах, гуськом — адзін за адным, па вуліцах Ліпніцы на рынкавую плошчу.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Звычайна конкурс аб’яўляецца прыкладна за месяц–паўтара да Пальмавай нядзелі, але падрыхтоўка саміх пальмаў пачынаецца на многа раней.

— Мужчыны і хлопцы пачынаюць рыхтаваць пальму загадзя. Найважнейшай часткай пальмы зʼяўляецца тычка, якую трэба знайсці(…) Калі вышыня пальмы складае 30 і больш метраў, то трэба спалучыць, як мінімум, дзве тычкі. Як гэта тэхнічна адбываецца — сакрэт. Апрача тычкі, раней трэба падрыхтаваць таксама галінкі лазы. У тым жа часе жанчыны пачынаюць рыхтаваць кветкі — часта неўзабаве пасля Калядаў, бо 30-мятровая пальма патрабуе нават 800 кветак, а гэта займае шмат часу.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Заяўкі на конкурс прымаюцца раніцай у Пальмавую нядзелю. Журы ацэньвае пальмы і пасля поўдня абвяшчае вынікі. Між тым, тады аказваецца, што зрабіць 30-метровую пальму — не праблема. Праблема паставіць яе вертыкальна, што з’яўляецца асноўнай умовай конкурсу.

— Звычайна мы можам любавацца конкурснымі пальмамі з раніцы на рынкавай плошчы ў Ліпніцы, куды іх прыносяць удзельнікі. Там члены журы іх вымяраюць і ацэньваюць. Там — на рынкавай плошчы, удзельнікі конкурсу павінны паставіць сваю пальму. Гэта бадай самая відовішчная частка мерапрыемства, бо паставіць вертыкальна такую высокую тычку — не дробязь. Усё павінна адбыцца без выкарыстання кранаў, падʼёмнікаў або якіх-небудзь механічных інструментаў, а выключна з дапамогай чалавечай сілы, вяровак і вілаў, якімі можна падтрымліваюць пальму. Між тым, патрабаванне паставіць пальму вертыкальна вырашае ейны канчатковы ўдзел у конкурсе.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Заяўкі на конкурс велікодных пальмаў у Ліпніцы могуць падаваць індывідуальныя асобы, розныя установы — абʼяднанні, школы і дзіцячыя садкі, а таксама цэлыя сем’і. Пальмы звычайна ацэньваюцца паводле пяці катэгорыяў: дзіцячыя пальмы, нізкія, сярэднія, высокія і самыя высокія пальмы. З нагоды 700-годдзя Ліпніцы Мураванай была дададзеная яшчэ адна, шостая катэгорыя — юбілейная пальма вышынёй у 700 сантыметраў да 700-годдзя Ліпніцы.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Журы бярэ пад увагу вышыню, размяшчэнне лазы, злучальныя элементы, стройнасць пальмы і дэкаратыўныя элементы. Акрамя таго, пальмы, якія на конкурс прыносяць удзельнікі, апранутыя ў рэгіянальную народную вопратку, атрымліваюць дадатковыя балы.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

На працягу дзесяцігоддзяў вышыня ліпніцкіх пальмаў пастаянна павялічвалася. Бягучыя рэкорды вагаюцца да 30 метраў:

— Самую высокую велікодную пальму падрыхтаваў у 2019 годзе 21-гадовы жыхар Ліпніцы Гурнай Анджэй Горыль. Яе вышыня складала 37 метраў 78 сантыметраў. Згаданы рэкорд да сённяшняга дня не быў пабіты. Магчыма, сёлета гэта атрымаецца. У 2020 годзе з-за пандэміі каранавіруса нам давялося адмяніць конкурс. Гэта адбылося ўпершыню за яго гісторыю. Нягледзячы на гэта жыхары Ліпніцы прынеслі свае пальмы на рынкавую плошчу і размясцілі вакол помніка святому Сымону. Вядома, пальмаў было не так шмат, як звычайна, але падзея мела сімвалічнае значэнне. У сваю чаргу ў 2021 годзе, таксама з-за пандэміі, конкурс адбыўся без удзелу публікі.
У апошнія гады, як кажа спадарыня Агнешка Жолна-Здунэк, расце зацікаўленне катэгорыяй самых малых — дзіцячых пальмаў. Колькасць удзельнікаў, якія штогод падаюць заяўкі ў гэтай катэгорыі, складае больш за 200. Гэта дае арганізатарам вялікую надзею на тое, што традыцыя ліпніцкіх пальмаў і самога конкурсу будзе надалей працягвацца.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Аднак варта памятаць, што велікодная пальма — гэта не толькі рэкорды вышыні, але перш за ўсё важны рэлігійны сімвал.

— Для жыхароў Ліпніцы пальма мае таксама сімвалічнае і рэлігійнае значэнне. У кожным доме асвечаная пальма на працягу года займае важнае месца. Яна абараняе дом і сямʼю ад няшчасця і стыхійных бедстваў. Мы таксама робім крыжы з гэтых пальмаў і ў Вялікую пятніцу ставім іх на палях для абароны будучага ўраджаю. Гэта таксама адметная ліпніцкая традыцыя, якая існуе і жыве (…) У сваю чаргу ў Вялікую суботу леташнія пальмы спальваюцца, а попелам ад іх святар пасыпвае галовы вернікаў у Папяльцовую сераду, — нагадала дырэктарка Гміннага цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай (поль. Lipnica Murowana) спадарыня Агнешка Жолна-Здунэк (Agnieszka Żołna-Zdunek).

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Пальмавую нядзелю ў Ліпніцы Мураванай і конкурс суправаджаюць выступы рэгіянальных народных гуртоў і велікодны кірмаш рэгіянальных вырабаў, народнага мастацтва, а таксама ўрачыстая працэсія з пальмамі па вуліцах гарадка. Сёння Ліпніца Мураваная — жывы доказ таго, што традыцыі могуць быць відовішчнымі.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Аднак конкурс на велікодную пальму ў Ліпніцы Мураванай — гэта не толькі біццё рэкордаў, але, перш за ўсё, маляўнічае свята супольнасці, веры і незвычайнага майстэрства.

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай Пальмавая нядзеля ў Ліпніцы Мураванай. Здымак: Архіў Цэнтра культуры ў Ліпніцы Мураванай

Анна Задрожна

*Дзякуем Цэнтру культуры ў Ліпніцы Мураванай за прадастаўленыя фотаздымкі

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Апатаў робіць стаўку на тампліераў (ФОТА)

13.03.2026 11:57
А можа адна з найвялікшых загадак у гісторыі – скарб тампліераў, схаваны менавіта ў гэтым свентакшыскім гарадку?