Беларуская Служба

Падземнае каралеўства крэйды. Як некантраляваны промысел прычыніўся да стварэння падземнага лабірынта ў Хэлме (ФОТА)

19.06.2026 12:01
Без Крэйдавай шахты ў Хэлме не было б вядомых кракаўскіх Суконных радоў.
Аўдыё
  • Без Крэйдавай шахты ў Хэлме не было б вядомых кракаўскіх Суконных радоў
Гістарычная крэйдавая шахта ў ХэлмеЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння мы запрашаем адправіцца з намі ў незвычайнае падарожжа ў нетры зямлі, у месца, абсалютна ўнікальнае ў маштабе Еўропы.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Уявіце сабе лабірынт белых калідораў, якія віюцца пад нагамі жыхароў шумнага горада. Мы спусцімся на больш за дзесяць метраў ніжэй за рынкавую плошчу ў Хэлме (поль. Chełm), каб раскрыць сакрэты адзінай у Еўропе Гістарычнай крэйдавай шахты(поль. Podziemia Kredowe w Chełmie).

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Наперадзе нас чакае гісторыя, якая бярэ свой пачатак у Сярэднявеччы, старажытныя таямніцы гараджан і легендарны вартаўнік гэтых падземных хадоў. Аднак, наш аповед пачынаем з абуджэння Духа Белюха (Duch Bieluch — поль.), які, паводле легенды, ахоўвае гэты белы лабірынт, кажа наш гід спадар Яцэк Кішчак(Jacek Kiszczak).

 І, магчыма, мы пабачым яго (Духа Белюха  рэд.) і сёння, але гэта не так проста. Спачатку мы павінны яго разбудзіць. А як мы можам гэта зрабіць? У нас тут ёсць такая старажытная антаба і трэба тры разы пастукаць ёю ў дзверы, каб абудзіць Духа. Традыцыя спраўдзілася, дух  абуджаны, а я запрашаю вас у яго падземнае каралеўства. А, што да стварэння гэтых падземных крэйдавых калідораў, то самыя старыя на нашым маршруце датуюцца XVI стагоддзем, самыя новыя  XVIII стагоддзем. Ёсць і больш старажытныя калідоры, якія могуць датавацца пачаткам Хэлма, то бок XIII стагоддзем. Яны, хутчэй за ўсё, знаходзяцца пад цяперашнім Саборным узгоркам, гэта значыць пад узвышшам у самым цэнтры горада, дзе цяпер размяшчаецца Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі,  кажа спадар Яцэк.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Найстарэйшыя калідоры ствараліся ў асноўным як сховішчы ад захопнікаў, але з цягам часу хэлмская крэйда  інакш мел — стала каштоўным гандлёвым таварам. Яе выключная пластычнасць і ўласцівасці прычыніліся да таго, што сыравіна з Хэлма адпраўлялася на найважнейшыя польскія будаўнічыя пляцоўкі. Цікава, што падземныя выпрацоўкі ў Хэлме адрозніваюцца ад усіх іншых падобных месцаў у Еўропе.

 Мы знаходзімся ў Гістарычнай шахце крэйды для пісьма. Такой крэйдай пазней, напрыклад, карысталіся ў школах. Гэта адзіная шахта такога роду ў Еўропе. Вядома, ёсць крэйдавыя шахты ў Германіі і Францыі, таксама і ў Польшчы  у Мельніку, што ў Падляскім ваяводстве. Але яны не маюць статусу гістарычных. Акрамя таго, калідоры ў іх не ўзнікалі пад паверхняй горада, як у нас у Хэлме. Між тым, крэйда  інакш мел  мае і іншае прызначэнне, напрыклад, як дадатак да касметычных сродкаў, фарбаў і зубной пасты. У мінулым, мел растваралі і выкарыстоўвалі пры будаўніцтве сядзіб, цэркваў і замкаў; выкарыстоўвалі ў тынкоўцы. Напрыклад, вядомыя Суконныя рады ў Кракаве часткова будаваліся з хэлмскай крэйды. Паводле пісьмовых крыніцаў з XVII стагоддзя, Ягелонская акадэмія адправіла ў Хэлм 17 вазоў, каб прывезці крэйду ў Кракаў,  нагадвае наш гід.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Спускаючыся глыбей пад зямлю, мы трапляем у месца з непаўторнай атмасферай. Гэта «Зала пажаданняў». Тут, у абсалютнай цемры, турысты маюць магчымасць сустрэцца, тварам да твару, з легендарным Духам Белюхам. З цемры выходзіць постаць, якая стагоддзямі была сімвалам гэтага месца і ахоўнікам падземнага лабірынта.

 Дазвольце мне прадставіцца. Жыхары Хэлма называюць мяне Белухам. Я  гаспадар і ўладар гэтых крэйдавых калідораў, але вам не трэба мяне баяцца  я добры дух!  запэўнівае прывід.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У крэйдавых калідорах можна паглядзець розныя выставы, у тым ліку старажытныя горныя прылады, якімі карысталіся шахцёры. Традыцыйная здабыча крэйды ў Хэлме была заснавана на надзвычай простых метадах. Мясцовыя шахцёры не выкарыстоўвалі драўляных канструкцый для ўмацавання калідораў, як, напрыклад, у шахтах Сілезіі. Яны выразалі калідоры ў кшталце характэрнай аркі.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Хоць згаданы метад працаваў доўгі час, стагоддзі некантраляванай прыватнай здабычы крэйды, канчаткова прывялі да сур'ёзнай пагрозы стабільнасці ўсяго горада. Жыхарам горада пачала пагражаць падземная стыхія.

 Паводле пісьмовых крыніцаў, у XVII стагоддзі восемдзесят з кожных ста дамоў, размешчаных на рынку Хэлма, мелі склепы. Склепы ў гэтай частцы былі мураваныя з цэглы. Людзі заходзілі ў гэтыя склепы і проста высякалі тунэлі ў сценах. Узнікалі прыватныя шахты, бо любы ўладальнік такога склепа мог высекчы сабе тунэль. Такая праходка тунэляў часта не кантралявалася гарадскімі ўладамі. Гэта прывяло да ўтварэння комплексу падземных крэйдавых тунэляў, якія часта перасякаліся. Агульную даўжыню ўсіх гэтых тунэляў цяжка ацаніць. Навукоўцы і даследчыкі лічаць, што іх даўжыня можа перавышаць 15 кіламетраў. Без кантролю над сеткай тунэляў прывяла да структурных пашкоджанняў будынкаў, размешчаных на паверхні, а таксама да абвалу вуліцаў і самога рынку. Такія будаўнічыя катастрофы вядомыя ў Хэлме ўжо з XVII стагоддзя,  распавядае спадар Яцэк.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

На працягу наступных стагоддзяў жыхары ігнаравалі забароны гарадскіх уладаў і мел працягвалі здабываць незаконна. Праблемы дасягнулі кульмінацыі ў другой палове XX стагоддзя. Катастрофа з 1965 года, калі пад цяжарам аўтамабіля, вуліца абвалілася на дзесяць метраў, прымусіла ўлады прыняць неадкладныя меры. Пачаліся 30-гадовыя кансервацыйныя работы пад кіраўніцтвам спецыялістаў з Сілезіі і Малапольшчы.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Дадаткова для вывучэння выпрацовак былі задзейнічаныя навукоўцы і даследчыкі. У 1985 годзе было вырашана адкрыць частку калідораў у якасці турыстычнага маршруту, а ў студзені 1995 года гэтыя крэйдавыя выпрацоўкі былі ўнесены ў Рэестр гістарычных помнікаў, як помнікі старапольскага шахцёрства.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Шпацыруючы па сённяшнім турыстычным маршруце, мы не толькі дакранаемся да гісторыі працы рук чалавека, але і падарожнічаем на мільёны гадоў назад у часе. Гэтыя масіўныя адклады крэйды ў рэгіёне Хэлма нагадваюць пра дагістарычнае мора, якое калісьці затапляла гэтыя мясціны. Наш гід тлумачыць, як прырода стварала гэтае падземнае каралеўства на працягу стагоддзяў.

 Давайце проста ўявім, што мы блукаем не толькі па гістарычнай крэйдавай шахце, але і па дне мора, якое захлынула гэтыя тэрыторыі мільёны гадоў таму, у мезазойскую эру. Нас больш цікавіць верхні крэйдавы перыяд, прыкладна 65-70 мільёнаў гадоў таму. У той час практычна ўся сучасная Польшча і большая частка Еўропы былі затопленыя морам  неглыбокім прэснаводным морам. Тады таксама пачаў утварацца мел, то бок асадкавая горная парода, якая ўзнікла з жывых арганізмаў, якія жылі ў гэтым моры. Гэтыя істоты часта былі мікраскапічнымі, дасягаючы памеру да паўміліметра. Яны паміралі, апускаліся на дно, ствараючы крэйдавыя пласты. Таўшчыня гэтага крэйдавага покрыва ў раёне Хэлма складае ад 500 да 800 метраў,  паясняе спадар Яцэк Кішчак з Гістарычнай крэйдавай шахты ў Хэлме.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Мільёны гадоў геалагічнай гісторыі і некалькі сотняў гадоў чалавечай працы пераплятаюцца ў Хэлме ў рамках адной незвычайнай гісторыі. Былыя «прыватныя» шахты, якія ледзь не прывялі да разбурэння горада, цяпер зʼяўляюцца яго найвялікшым гонарам і магнітам для турыстаў з усяго свету.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Калі вы хочаце самі адчуць пах і вільгаць крэйдавых сцен, убачыць рэканструкцыю калодзежа старога горада і загадаць жаданне ў абсалютнай цемры «Залы пажаданняў», а таксама пазнаёміцца з гісторыяй горада і апекуном белых калідораў Духам Белюхам, то запрашаем у падземны свет Хэлма.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Варта адзначыць, што ў Хэлме і сёння працуе кар'ер, дзе мел здабываецца ў прамысловых маштабах.

Кар'ер крэйды ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Кар'ер крэйды ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Любоў да Падляшша, выказаная святлом і колерам. Гісторыя выдатнага мастака з-пад Сямятычаў (ФОТА)

22.05.2026 11:45
Запрашаем пазнаёміцца са спадчынай Ігнацыя Пянкоўскага ў Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцы.

Збіралі камяні, знайшлі скарб. Як знаходка дваіх фермераў узбагаціла музейную калекцыю (ФОТА)

29.05.2026 12:01
Унікальная калекцыя манет з XVII стагоддзя — гэта толькі адзін з сакрэтаў, якія чакаюць нас у Музеі памежжа Дзялдове.