Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каралеўскі Хэлм. Гісторыя сталіцы Галіцка-Валынскага княства ХІІІ стагоддзя(ФОТА)

03.07.2026 16:30
Даніла Рамановіч заснаваў у Хэлме сталіцу свайго магутнага княства. Што з гэтай велічы захавалася да нашых дзён?
Аўдыё
  • Хэлм - сталіцa Галіцка-Валынскага княства XІІІ стагоддзя
Рынкавая плошча ў старым горадзе ХэлмаЗдымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сёння мы запрашаем у падарожжа па горадзе, дзе пераплятаюцца польская, русінская і габрэйская гісторыя, а пад нагамі яго жыхароў распасціраецца сапраўдны крэйдавы лабірынт.

Экспазіцыя Музея Хэлмскай зямлі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Экспазіцыя Музея Хэлмскай зямлі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Хэлм(поль. Chełm), пра які ідзе гаворка — горад з тысячагадовай традыцыяй, які ў XIII стагоддзі перажываў свой залаты век, як рэзідэнцыя магутнага ўладара Галіцка-Валынскага княства. Што з гэтай велічы захавалася да нашых дзён?

Экспазіцыя Музея Хэлмскай зямлі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Экспазіцыя Музея Хэлмскай зямлі. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Хоць прайшлі стагоддзі, а мeжы памяняліся, Хэлм надалей захапляе сваёй незвычайнай атмасферай і гістарычнымі таямніцамі, запэўнівае старшыня аддзела Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства(PTTK) у Хэлме, супрацоўнік гістарычнага аддзела Музея Хэлмскай зямлі Збігнеў Любашэўскі(Zbigniew Lubaszewski).

— Хэлм — гэта месца з вельмі багатай гісторыяй, якая налічвае тысячу гадоў. Часам гэты рэгіён асацыююць з Чэрвеньскімі гарадамі, хоць трэба прызнаць, што пацверджаныя звесткі датуюцца XIII стагоддзем, калі Хэлм знаходзіўся на памежжы і быў больш цесна звязаны з Руссю. У сваю чаргу, у часы князя Данілы Раманавіча або Данілы Галіцкага, Хэлм стаў сталіцай Галіцка-Валынскага княства. Адтуль Даніла адпраўляўся ў свае ваенныя паходы. Ён таксама памёр тут у 1264 годзе. У той час Хелм сапраўды займаў даволі важнае месца. З часам сталіца княства была перанесена ў Львоў. У XIV стагоддзі гэтыя тэрыторыі былі ўключаны ў склад польскай дзяржавы, а ў 1392 годзе кароль Уладзіслаў Ягайла даў гораду Магдэбургскае права. Да XIX стагоддзя вызначальнай рысай Хэлма было разнастайнае насельніцтва, — кажа эксперт.

Царква Святога Мікалая ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Царква Святога Мікалая ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Дарэчы, шматкультурнасць стала адметнай рысай Хэлма на доўгія стагоддзі. Побач з палякамі і русінамі, буйной групай тут пражывалі габрэі. У міжваенны перыяд яны складалі да паловы насельніцтва горада.

Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

На працягу стагоддзяў у ландшафце Хэлма ўзнікалі архітэктурныя жамчужыны. У тым ліку, калегіяльная базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — пабудаваная ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як уніяцкі кафедральны сабор, цяпер гэта рымска-каталіцкі парафіяльны касцёл — вядомы санктуарый Маці Божай Хэлмскай.

Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Выключнай увагі заслугоўвае таксама познебарочны касцёл Паслання Святых Апосталаў, аўтарства Паўла Антоніа Фантаны. Пабудаваная ў 1753-1763 гадах святыня з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых гістарычных будынкаў ва ўсходняй Польшчы і адным з найвыдатнейшых праектаў італьянскага архітэктара.

Касцёл Паслання Святых Апосталаў у Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Касцёл Паслання Святых Апосталаў у Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Унутры храма можам паглядзець скульптуры і драўляныя дэкаратыўныя аздобы Міхала Філевіча, карціны Шымона Чэховіча і паліхромныя роспісы Юзэфа Маера — прыдворнага мастака польскага караля Аўгуста III.

Касцёл Паслання Святых Апосталаў у Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Касцёл Паслання Святых Апосталаў у Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сапраўдная дэмаграфічная і гарадская трансфармацыя адбылася ў Хэлме на мяжы XІX і XX стагоддзяў і ў міжваенны перыяд, калі ўзніклі амбіцыйныя планы стварэння ў горадзе магутнага чыгуначнага цэнтра.

— У міжваенны перыяд Хэлм згадваўся ў вельмі цікавых планах, звязаных з будаўніцтвам сядзібы Усходняй дырэкцыі «Дзяржаўнай чыгункі». Ва ўсходняй частцы горада быў пабудаваны велізарны жылы раён, сёння вядомы як «Дырэкцыя», які цяпер унесены ў рэестр гістарычных помнікаў, як прыклад міжваеннага гарадскога планавання. Пасля Другой сусветнай вайны Хэлм таксама працягваў развівацца, дасягнуўшы 70 тысяч насельніцтва. Сёння гэта горад, які робіць стаўку на турызм, — пераконвае спадар Любашэўскі.

Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё 
Гістарычная крэйдавая шахта ў Хэлме (поль. Podziemia Kredowe w Chełmie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Адным з элементаў, які асабліва прыцягвае турыстаў, зʼяўляюцца гістарычныя крэйдавыя тунэлі, якія праходзяць пад цэнтрам старога горада Хэлма — крыніца яго дабрабыту і бяды, кажа гід з Гістарычнай крэйдавай шахты Яцэк Кішчак(Jacek Kiszczak).

— Адна з найбуйнейшых будаўнічых катастроф XX-га стагоддзя адбылася ў 1965 годзе. 29 лістапада ўчастак сённяшняй вуліцы Люблінскай (…) абваліўся больш чым на 10 метраў пад цяжарам грузавіка. Гэта падштурхнула гарадскія ўлады правесці ахоўныя работы, якія, з перапынкамі, працягваліся крыху больш за 30 гадоў. Гэтымі работамі кіравалі шахцёры з Сілезіі і Малапольшчы. Але для вывучэння раскопак былі наняты таксама навукоўцы і даследчыкі, — кажа спадар Яцэк.

Праваслаўныя могілкі ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Праваслаўныя могілкі ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Дзякуючы напружанай працы прафесіяналаў, падземныя калідоры былі ўмацаваны, а іх фрагмент у 1985 годзе афіцыйна адкрыты для турыстаў, стаўшы ўнікальным помнікам былой крэйдавай здабычы ў горадзе.
Шлях да развіцця Хэлма няроўны — пазначаны ваеннымі разбурэннямі XVII і XVIII стагоддзяў, трагедыямі паўстання Тадэвуша Касцюшкі і балючай русіфікацыяй падчас падзелаў краіны. Аднак самым драматычным момантам стала Другая сусветная вайна, якая незваротна знішчыла шматкультурнасць горада.

Указальнік на Гданскай плошчы ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Указальнік на Гданскай плошчы ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Нягледзячы на тое, што матэрыяльная структура Хэлма не пацярпела істотнай шкоды, знішчэнне габрэйскай супольнасці і пасляваеннае перасяленне ўкраінскага насельніцтва зрабілі Хэлм горадам адной нацыянальнасці.
Нягледзячы на гэта, сучасныя жыхары Хэлма шануюць памяць пра сваіх былых суседзяў.

— Існуе даволі вялікая адкрытасць да ўшанавання розных гістарычных аспектаў. Ажыццяўляюцца многія праекты, якія паказваюць як габрэйскую культуру, так і розныя аспекты яе хэлмскай гісторыі, бо гэта вельмі багатая гісторыя. У нас шмат спасылак таксама на праваслаўе, якое развівалася з часоў Данілы Раманавіча, калі Хэлм быў сядзібай праваслаўнага епіскапату, пазней пераўтворанага ва ўніяцкі. Падчас прагулак па Хэлме таксама можна ўбачыць сляды гэтай шматкультурнасці. Я думаю, што цяперашнія жыхары Хэлма ўсведамляюць, што жывуць у горадзе з вельмі разнастайнымі традыцыямі, — кажа старшыня аддзела Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства(PTTK) у Хэлме, супрацоўнік гістарычнага аддзела Музея Хэлмскай зямлі Збігнеў Любашэўскі.

Сцежка «Хэлмскіх мядзведзяў« (поль. Misie Chełmisie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Сцежка «Хэлмскіх мядзведзяў« (поль. Misie Chełmisie). Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Сённяшні Хэлм становіцца ўсё прыгажэйшым, аднаўляе свае помнікі і дынамічна арыентуецца на турызм.
Маладзейшых наведвальнікаў прыцягвае адукацыйная сцежка, якую ўтвараюць больш за дваццаць фігурак «Хэлмскіх мядзведзяў» (поль.Misie Chełmisie), якія адсылаюць да легенды пра герб горада, кажа Яцэк Кішчак.

— Ля падножжа Хэлмскай гары размяшчалася пячора мядзведзя, які проста забрудзіўся ад крэйды і пабялеў. Ён часта выходзіў з пячоры і абараняў жыхароў горада ад розных захопнікаў. Гэты «белы» мядзведзь стаў сімвалам горада. У сваю чаргу, Дух Белюх — уладар крэйдавых падзямелляў — гэта дух згаданага мядзведзя. Паводле іншай легенды, мясцовыя жыхары пабудавалі храм ля мядзведжай пячоры і запалілі ў ім вечны агонь. Ззянне гэтага агню так асляпіла звера, што ён абваліўся ў адзін з калідораў крэйдавай шахты і застаўся там назаўжды. Па сённяшні дзень ён пераследуе тых, хто яе наведвае, — перасцярагае гід з Гістарычнай крэйдавай шахты ў Хэлме Яцэк Кішчак.

Ад магутнай сталіцы Данілы Раманавіча, праз шматкультурны горад, да падземнага каралеўства белага мядзведзя — Хэлм — гэта горад, дзе да гісторыі мы дакранаемся амаль на кожным кроку.

Помнік-лаўка доктара Ядвігі Младоўскай у Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Помнік-лаўка доктара Ядвігі Младоўскай у Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Калі вы хочаце на ўласныя вочы ўбачыць рэканструкцыю гарадскога калодзежа з XV стагоддзя, палюбавацца адным з найпрыгажэйшых праектаў Паўла Фантаны і сустрэцца тварам да твару з Духам Белюхам, пашукаць па горадзе невялікіх мядзведзяў або пазнаёміцца з багатымі калекцыямі экспанатаў мясцовага музея — Хэлм вас чакае.

Помнік знакамітай брытанскай скрыпачцы польска-габрэйскага паходжання Ідзе Гендэль, якая нарадзілася ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Помнік знакамітай брытанскай скрыпачцы польска-габрэйскага паходжання Ідзе Гендэль, якая нарадзілася ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Надпіс «Хэлм», з якім можна зрабіць памятны здымак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Надпіс «Хэлм», з якім можна зрабіць памятны здымак. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Званы перад царквой Святога Мікалая ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Званы перад царквой Святога Мікалая ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Збіралі камяні, знайшлі скарб. Як знаходка дваіх фермераў узбагаціла музейную калекцыю (ФОТА)

29.05.2026 12:01
Унікальная калекцыя манет з XVII стагоддзя — гэта толькі адзін з сакрэтаў, якія чакаюць нас у Музеі памежжа Дзялдове.

Каралі, захопнікі, караеды і палітыка... Складаная гісторыя Белавежскай пушчы (ФОТА)

26.06.2026 16:15
Распавядаем, як апошні старажытны лес у Еўропе перажыў выпрабаванні часам і вайной.