Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Белавежская пушча — унікальнае месца ў свеце. Варта памятаць пра гэта падчас наведвання старажытнага лесу (ФОТА)

10.07.2026 17:01
Падказваем, як спланаваць ідэальную паездку ў пушчу і на што варта звярнуць увагу.
Аўдыё
  • Белавежскую пушчу можна «даследаваць» дзясяткамі розных спосабаў
     1846 ,    .
Драўляная сядзіба гродзенскага губернатара з 1846 года, Палацавы парк у Белавежы.Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Па сцежках Белавежскага нацыянальнага парку ці па сцежках дзяржаўных лясоў? З хатнім гадаванцам ці ў адзіночку? Як спланаваць паездку ў Белавежскую пушчу, не парушаючы правілаў, якія абараняюць гэтую ўнікальную экасістэму? Што сапраўды варта паглядзець? Якія формы турызму даступныя ў парку?

Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежскую пушчу можна «даследаваць» дзясяткамі розных спосабаў. Веласіпедная паездка па лясных сцежках, сямейная прагулка па драўляных мастках або ўнікальны паход з гідам прама ў некранутае чалавекам «сэрца» старажытнага лесу?

Спадар Марэк Свіць (Marek Świć) з Белавежскага нацыянальнага парку, распавядае пра тое, як спланаваць ідэальную паездку ў пушчу і на што звярнуць увагу.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Безумоўнай славутасцю Белавежскага нацыянальнага парку і яго сімвалам з'яўляюцца зубры, статак якіх у парку пастаянна расце, а гэта, у сваю чаргу, павялічвае нашы шанцы ўбачыць «караля лесу» на ўласныя вочы. Аднак сімвал пушчы таксама стварае выклік для парку і турыстаў.

— У канцы мінулага года ў нас была амаль 1 200 жывёл. Нараджаюцца новыя цяляты, таму, верагодна, іх будзе яшчэ больш, і тут узнікае праблема, бо мы больш не можам утрымліваць такую вялікую колькасць жывёл у лесе. Акрамя таго, структура сельскай гаспадаркі па-за межамі Белавежскай пушчы змянілася,  кажа эксперт Марэк Свіць.

Гаворка ідзе пра тое, што вялікія плошчы пасеваў, напрыклад, рапсу, спакушаюць зуброў багаццем ежы. Гэта, у сваю чаргу, выклікае канфлікты з мясцовымі фермерамі, а таксама нясе рызыку небяспечных здарэнняў на дарогах. Пра гэта павінны таксама памятаць турысты.

«Сцежка каралеўскіх дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё «Сцежка каралеўскіх дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежская пушча  гэта жывы дом для амаль 60 відаў млекакормячых, 200 відаў птушак і тысячы грыбоў і насякомых, якія жывуць тут дзякуючы натуральнаму цыклу «гібелі» дрэў. Турысты, якія наведваюць пушчу стаяць перад велізарным выбарам: як пачаць яе даследаваць?

Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Cцежка «Рэбры зубра». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Супрацоўнікі парку падрыхтавалі багатую прапанову. Тым, хто аддае перавагу незалежнасці, парк прапануе бясплатныя, добра абсталяваныя маршруты ў паўночнай частцы лесу, а таксама ўнікальныя пешаходныя драўляныя масткі, такія як вядомая сцежка «Рэбры зубра»(«Żebra Żubra») ці «Cцежка каралеўскіх дубоў» («Szlak Dębów Królewskich»). Дзякуючы свайму рэльефу лес асабліва папулярны сярод веласіпедыстаў.

 У нас ёсць пешаходныя маршруты рознай даўжыні і складанасці. Магчыма, самым каштоўным і цікавым маршрутам, якім павінен прайсці кожны аматар прыроды, зʼяўляецца «Сцежка да дуба Ягайлы», якая размешчана на тэрыторыі строгай ахоўнай зоны парку. Яна даступная толькі з гідам і толькі для групаў да дзесяці чалавек. Аднак там мы можам сапраўды дакрануцца да «сэрца» лесу  яго найлепш захаванай старажытнай часткі. На тых, хто хоча самастойна даследаваць паўночную частку парку чакаюць тры бясплатныя сцежкі рознай даўжыні. Да іх можна даехаць на машыне. Яны абсталяваны турыстычнай інфраструктурай  ад інфармацыйных дошак да навесаў для турыстаў. Кожны можа знайсці нешта для сябе,  кажа Марэк Свіць.


«Сцежка Каралеўскіх Дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё «Сцежка каралеўскіх дубоў». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Усё ж трэба памятаць, што ў пушчы мы толькі госці, каб паглядзець на рэдкіх жывёл, не парушаючы іх спакою, мы павінны выконваць асноўныя правілы паводзінаў.

 Перш за ўсё, трымаемся пазначаных сцежак і не адыходзім ад іх. Не знішчаем расліны. У парку не збіраем грыбоў і ягадаў  хоць у большай частцы лесу гэта магчыма. Належныя паводзіны маюць вырашальнае значэнне, бо тады ў нас ёсць шанец сустрэць жывёл, якія ў прынцыпе пазбягаюць людзей. Перш за ўсё гаворка пра зуброў. У большасці месцаў на тэрыторыі парку забаронена карыстацца маторнымі транспартнымі сродкамі,  нагадвае эксперт.

Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Белавежскі нацыянальны парк. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Многія з нас не ўяўляюць сабе адпачынку без свайго хатняга гадаванца. Калі мы плануем шпацыр з сабакам па парку, варта быць надзвычай асцярожнымі. Аказваецца, што павадок  гэта не толькі пытанне правілаў парку, але ў першую чаргу пытанне нашай бяспекі.

 За выключэннем тэрыторыі парку і строгай ахоўнай зоны, куды дазволены ўваход толькі з сабакам-памочнікам, іншыя сцежкі адкрыты для сабак, але іх нельга адпускаць з павадка. Напрыклад, зубры не церпяць сабак, а сабака, якога гоніць зубр, як правіла ўцякае ў бок уладальніка і гэта стварае рэальную небяспеку. Прасцей кажучы, сабакі на павадку і разумна,  папярэджвае Марэк Свіць.

Брама ў Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Брама ў Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Калі нам не пашанцуе ўбачыць зуброў у пушчы, то непадалёк ад Белавежы знаходзіцца Дэманстрацыйны запаведнік зуброў (Rezerwat pokazowy żubrów), дзе мы абавязкова ўбачым іх зблізку і ў бяспечных абставінах.

Драўляная сядзіба гродзенскага губернатара з 1846 года, Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Cядзіба гродзенскага губернатара з 1846 года, Палацавы парк у Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежскі нацыянальны парк  гэта не толькі дзікая прырода. Гэта таксама захапляльная гісторыя і архітэктура, схаваныя ў Палацавым парку. Дарэчы, тут знаходзіцца найстарэйшы драўляны будынак у рэгіёне  нядаўна выдатна адрэстаўраваны будынак, у якім цяпер месціцца «Цэнтр прыродазнаўчай адукацыі».

 Палацавы парк  гэта комплекс, які быў створаны вакол неіснуючага ўжо царскага палаца. Хоць палаца няма, то інфраструктура і шматлікія, гістарычныя палацавыя будынкі з чырвонай цэглы захаваліся. Адным з іх зʼяўляецца праваслаўная царква Святога Мікалая. На тэрыторыі Палацавага парку знаходзіцца таксама найстарэйшы будынак у Белавежы – драўляная сядзіба гродзенскага губернатара. Верагодна, гэта адзін з найстарэйшых драўляных будынкаў у Падляскім ваяводстве, які датуецца 1846 годам. Нядаўна нам удалося цалкам яго адрамантаваць, – кажа супрацоўнік Белавежскага нацыянальнага парку Марэк Свіць.

Царква Святога Мікалая ў Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Царква Святога Мікалая ў Белавежы. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ідэальным адпраўным пунктам для падарожжа ў Белавежскую пушчу зʼяўляецца сучасны мультымедыйны Музей прыроды і лесу. Экспазіцыя паказвае гісторыю Белавежскай пушчы і ейнай эксплуатацыі на працягу стагоддзяў, а таксама прыроднае багацце старажытнага лесу.

Запаведнік «Высокае балота». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Запаведнік «Высокае балота». Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Белавежская пушча прыцягвае турыстаў у любую пару года, бо застаецца прывабнай цягам усяго года. Наведваючы парк, мы не толькі знаходзімся ў кантакце з некранутай чалавекам прыродай, але і непасрэдна падтрымліваем мясцовых жыхароў  аграсядзібы, гідаў і рэстараны. Аднак варта памятаць, што безумоўнай умовай паспяховага адпачынку ў Белавежскай пушчы з’яўляецца павага да гэтага ўнікальнага месца.

Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музей прыроды і лесу. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Падземнае каралеўства крэйды. Як некантраляваны промысел прычыніўся да стварэння падземнага лабірынта ў Хэлме (ФОТА)

19.06.2026 12:01
Без Крэйдавай шахты ў Хэлме не было б вядомых кракаўскіх Суконных радоў.