Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Хэлм — яго імя» — гісторыя горада, які стагоддзямі быў культурнай мазаікай (ФОТА)

17.07.2026 17:33
Ад археалагічных скарбаў да сучаснага мастацтва. Музей Хэлмскай зямлі - гэта сапраўднае багацце розных унікальных калекцый.
Аўдыё
  • «Хэлм – яго імя» – гісторыя горада, які стагоддзямі быў культурнай мазаікай
Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Ці ведаеце вы горад, які ў XIII стагоддзі стаў магутнай сталіцай княства, а праз стагоддзі атрымаў рэпутацыю легендарнага цэнтра габрэйскага гумару? Сёння мы запрашаем вас на ўнікальную гістарычную прагулку па залах Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча (Muzeum Ziemi Chełmskiej im. Wiktora Ambroziewicza w Chełmie). Паспрабуем адкрыць сакрэты, схаваныя глыбока ў крыптах мясцовай базілікі, убачым бясцэнныя візантыйскія іконы і паглядзім на старажытны горад з вышыні птушынага палёту.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей Хэлмскай зямлі — выдатная ўстанова, якая ўжо больш за стагоддзе падтрымлівае ідэнтычнасць гэтага ўнікальнага рэгіёна на мяжы з Украінай. У ім захоўваюцца бясцэнныя экспанаты з розных галін навукі, а таксама ўнікальная калекцыя сучаснага мастацтва.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Усё ж гісторыя музейнай справы ў Хэлме пачынаецца значна раней, то бок у 1882 годзе, калі царскія ўлады заснавалі тут Царкоўна-археалагічны музей. Яго калекцыі былі заснаваны на прадметах, канфіскаваных з раней закрытых грэка-каталіцкіх цэркваў.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Падчас Першай сусветнай вайны музейныя калекцыі былі разрабаваныя. Частка таго, што захавалася, пасля вайны, была сабрана ў мясцовай сярэдняй школе, дырэктар якой Віктар Амбразевіч (Wiktor Ambroziewicz) пачаў ствараць Музей Хэлмскай зямлі (у 1919 годзе). Пасля Другой сусветнай вайны ўстанова была адноўлена і сістэматычна пашырала свае фонды, нагадвае супрацоўнік гістарычнага аддзела музея, старшыня аддзела Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства (PTTK) у Хэлме Збігнеў Любашэўскі(Zbigniew Lubaszewski).

 Музей Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча  гэта каштоўная славутасць на мапе Хэлма. Установа можа пахваліцца больш чым 100-гадовай традыцыяй, бо была заснаваная пасля Першай сусветнай вайны. Музей складаецца з некалькіх філіялаў, з багатым гістарычным і археалагічным аддзеламі, этнаграфічнымі і прыродазнаўчымі калекцыямі. Мастацкія аддзелы ўстановы таксама багатыя, бо яны збіраюць гістарычнае мастацтва, але таксама сучаснае мастацтва,  кажа эксперт.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У тым ліку, дзеючая, як аддзел сучаснага мастацтва Музея Хэлмскай зямлі «Галерэя 72» сканцэнтраваны на даволі спецыфічнай плыні жывапісу  геаметрычнай абстракцыі і польскім і замежным канструктывізме. Нягледзячы на тое, што экспазіцыя размешчана далёка ад буйных акадэмічных цэнтраў, на працягу дзесяцігоддзяў стала ключавым пунктам на мапе польскага авангарду.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

У цяперашні час калекцыя налічвае каля 2 000 прадметаў, у тым ліку працы такіх майстроў, як Віктар Вазарэлі (Victor Vasarely), Ёзэф Альберс (Josef Albers) і Генрык Стажэўскі (Henryk Stażewski).

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Пастаянная выстава «Хэлм  яго імя... Гісторыя горада з X па XX стагоддзе» паказвае ключавыя моманты ў гісторыі Хэлма і ўнікальны характар культурнага памежжа. Экспанаты ілюструюць бурныя стагоддзі, у якіх горад быў прадметам пастаянных спрэчак і баёў паміж Польшчай, Расіяй, Літвой і Венгрыяй.

 Наведваючы музей, вы можаце даведацца пра гісторыю Хэлма. Некалькі гадоў таму была падрыхтавана выстава пад назвай «Хэлм  яго імя», якая прадстаўляе найважнейшыя моманты ў гісторыі горада. Назва выставы  гэта спасылка на часы Данілы Рамановіча  менавіта так Хэлм згадваецца ў «Галіцка-Валынскай хроніцы». Музей арганізуе мноства часовых выставаў, якія прадстаўляюць розныя гістарычныя і этнаграфічныя тэмы. Такім чынам, гэта месца, дзе турысты могуць знайсці вельмі разнастайныя прапановы,  лічыць спадар Любашэўскі.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Выстава вяртае наведвальнікаў у часы раннесярэднявечнай крэпасці і ўнікальных археалагічных адкрыццяў, зробленых на Хэлмскім узгорку.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Адным з важнейшых экспанатаў выставы з'яўляецца арыгінальны дакумент караля Яна Казіміра ад 10 траўня 1651 года з яго ўласным подпісам і Вялікай кароннай пячаткай. Дакумент зацвярджае прыняцце ў дэпазіт цудатворнага абразка Маці Божай Хэлмскай.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Прадстаўленыя прадметы дакументуюць унікальнае суіснаванне каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай і габрэйскай культур на гэтай тэрыторыі, якія стагоддзямі ўплывалі на ідэнтычнасць Хэлма. У тым ліку важную ролю адыгрывала габрэйская супольнасць. Ейны трагічны лёс, але таксама багатыя звычаі дагэтуль адгукаюцца ў музейнай прасторы і падчас многіх культурных мерапрыемстваў.

 У Хэлме ёсць шмат установаў, якія рыхтуюць разнастайныя праграмы. Музей Хэлмскай зямлі таксама ўдзельнічае ў арганізацыі Дзён габрэйскай культуры. Габрэі  важная частка гісторыі Хэлма, бо яны пражывалі тут з канца Сярэднявечча. Падчас Другой сусветнай вайны большасць з іх былі забітыя немцамі ў бліжэйшым лагеры смерці ў Сабіборы. Аднак іх розныя сляды засталіся ў горадзе. Сярод іншага, Хэлм дагэтуль увайшоў ў габрэйскую культуру як горад, пра які расказваюцца розныя гісторыі, легенды і жарты. Ён часта ўспрымаецца як горад габрэйскіх мудрацоў, якія мелі спецыфічнае пачуццё гумару і логіку,  кажа Збігнеў Любашэўскі.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Апошнія залы музея завяршаюць апавяданне экспанатамі, датычнымі міжваеннага перыяду, драмы Другой сусветнай вайны і палітычнай трансфармацыі 1989 года.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Аднак сапраўднае «сэрца музея» бʼецца на самых нізкіх паверхах установы. Гаворка ідзе пра частку выставы, прысвечаную Данілу Рамановічу (Данілу Галіцкаму), якая засяроджваецца на XIII стагоддзі, калі князь перанёс сталіцу магутнага Галіцка-Валынскага княства ў Хэлм. Менавіта падчас яго кіравання горад дасягнуў найбольшага росквіту, стаўшы адным з найважнейшых палітычных, ваенных і рэлігійных цэнтраў у гэтай частцы Еўропы.

 Згаданыя экспанаты, гэта вынік шматгадовых археалагічных даследаванняў, якія насамрэч яшчэ не завершаны і працягваюць даваць незвычайныя вынікі. Экспанаты, дабытыя на месцы, дзе на пачатку XІІІ стагоддзя Даніла Рамановіч пабудаваў царкву Святога Яна Залатавустага, сведчаць аб тым, што Хэлм быў незвычайным адміністрацыйным цэнтрам. Гэта была рэзідэнцыя караля, бо Даніла Рамановіч таксама атрымаў тытул караля ад Папы Рымскага ў 1253 годзе. Таксама святыні, якія былі тады пабудаваныя, безумоўна мелі адпаведны выгляд. Побач з імі, несумненна, варта звярнуць увагу на помнікі, звязаныя з культам Маці Божай Хэлмскай, то бок візантыйскай іконы, якая, верагодна, была прывезеная ў Хэлм у XIII стагоддзі, але ў XVII стагоддзі, пасля падпісання Берасцейскай вуніі, калі ў рэгіёне дамінавалі ўніяты, яна стала абʼектам даволі развітага рэлігійнага культу. Пра ікону, яшчэ ў XIII стагоддзі, у адным з дакументаў згадаў адзін з біскупаў. Копіі гэтай працы таксама прадстаўлены на выставе. У нас ёсць і вельмі цікавыя прыклады біскупскага адзення, бо археалагічныя даследаванні таксама закраналі крыпты пад сённяшняй базілікай, дзе такія артэфакты сапраўды былі знойдзены і пасля кансервацыі паказваюцца ў нашым музеі,  кажа супрацоўнік музея.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Каштоўныя археалагічныя артэфакты, атрыманыя падчас шматгадовых даследаванняў на Хэлмскім узгорку, дапаўняе ўнікальная фотадакументацыя. Фатаграфіі служаць як самастойнымі мастацкімі экспанатамі, так і каштоўным дадаткам да гістарычных апавяданняў у пастаянных экспазіцыях і дазваляюць убачыць горад з зусім іншага пункту гледжання.

 Таксама цікавыя іканаграфічныя матэрыялы. Для выставы нам удалося знайсці вялікую разнастайнасць фатаграфій, якія паказваюць Хэлм у самыя розныя моманты, з самых розных ракурсаў, у тым ліку даволі маляўнічыя аэрафотаздымкі часоў Першай сусветнай вайны. Я думаю, што гэты іканаграфічны элемент таксама заахвочвае наведвальнікаў даведацца больш пра гісторыю Хэлма,  кажа супрацоўнік гістарычнага аддзела Музея Хэлмскай зямлі, старшыня аддзела Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства(PTTK) у Хэлме Збігнеў Любашэўскі(Zbigniew Lubaszewski).

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музей Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме можа пахваліцца багатай калекцыяй, якая налічвае больш за 20 000 экспанатаў, падзеленых на некалькі ўнікальных тэматычных калекцый, якія размешчаны ў чатырох месцах у гістарычным цэнтры Хэлма.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Наведванне ўстановы— захапляльнае падарожжа праз стагоддзі, якое дазваляе зразумець унікальны характар гэтага шматкультурнага памежнага горада. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэнню багатай археалогіі, складанай гісторыі і смелага сучаснага мастацтва, гэтая ўстанова пакідае глыбокае ўражанне на наведвальнікаў.

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё Музея Хэлмскай зямлі імя Віктара Амбразевіча ў Хэлме. Здымак: Анна Задрожна, Беларуская служба Польскага радыё

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Падземнае каралеўства крэйды. Як некантраляваны промысел прычыніўся да стварэння падземнага лабірынта ў Хэлме (ФОТА)

19.06.2026 12:01
Без Крэйдавай шахты ў Хэлме не было б вядомых кракаўскіх Суконных радоў.

Белавежская пушча — унікальнае месца ў свеце. Варта памятаць пра гэта падчас наведвання старажытнага лесу (ФОТА)

10.07.2026 17:01
Падказваем, як спланаваць ідэальную паездку ў пушчу і на што варта звярнуць увагу.