Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музычны ўрок польскай мовы: сатырычная песня, у якой ускосна згадваецца польскі прэзідэнт

17.07.2026 18:45
Кшыштаф Скіба і Квенцін Кавальскі падсмейваюцца з настальгіі па мінулай эпосе.
Krzysztof Skiba.
Krzysztof Skiba.Wojciech Kusiński/Polskie Radio

Сёння я хачу вам прадставіць новую кампазіцыю ў выкананні двух музыкантаў, у тым ліку Кшыштафа Скібы, аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў польскай эстрады, асабліва яе сатырычнага адгалінавання.

Кшыштаф Скіба (Krzysztof Skiba) нарадзіўся 7 ліпеня 1964 года ў Гданьску. Ён сам піша тэксты кампазіцый, а таксама з'яўляецца сатырыкам і публіцыстам. Каля чатыры дзесяцігоддзі таму ён стаў адным з заснавальнікаў  легендарнай групы «Big Cyc». Калектыў вядомы сваёй энергіяй, гумарам і песнямі, якія з іроніяй каментуюць грамадскае і палітычнае жыццё Польшчы і свету.

З самага пачатку «Big Cyc» адзначаўся здольнасцю з гумарам прадстаўляць сур'ёзныя тэмы, умела спалучаць музыку і сатыру. Акрамя сцэнічнай дзейнасці, Скіба вёў тэлепраграмы, пісаў фельетоны, выдаў некалькі кніг, удзельнічаў у мастацкіх акцыях і хэпенінгах. Спявак вядомы сваім вострым гумарам, харызмай і ўменнем трапна каментаваць актуальныя падзеі.

У сваёй новай песні «Sopockie Noce» (Сопацкія ночы) Кшыштаф Скіба і Квенцін Кавальскі (Quentin Kovalsky) падсмейваюцца з настальгіі па мінулай эпосе, вяртаюцца да эстэтыкі пераходнага перыяду, выкарыстоўваючы гіпербалізацыю. Гэта летняя песня, у якой нават згадваюць пра бурную маладосць прэзідэнта Караля Наўроцкага, які шмат гадоў таму працаваў ахоўнікам у Гранд-гатэлі ў Сопаце.

Музычны кліп кампазіцыі згадвае сцэнаграфію 90-х — спартыўныя касцюмы, залаты ланцужок і вялікі лімузін — і супастаўляе яе з сучаснасцю – паяўляецца дрэг квін і дзяўчына ў чырвонай сукенцы з латэксу. Такім чынам, гэта карыкатура настальгіі па часе, які некаторыя палякі ідэалізуюць як перыяд сапраўднай свабоды.

Лідар «Big Cyc» любіць дражніцца з палітыкамі — як з левага, так  і правага крыла палітычнай сцэны, таксама ў «Сопацкіх начах» ён карыстаецца правакацыйнымі вобразамі, якія датычаць польскага прэзідэнта.

Gdy chętny klient nagle się trafi, spokojna głowa, kolega załatwi. Spacer po molu, razem z Mariolą, potem kawiarnia i wódka z colą. Na drugim piętrze, w apartamencie, materac pracuje, w nocy zacięcie. Słychać stękanie i śmiech dziewczyny, suknia w szampanie, rżące sprężyny. W sopockie noce, w sopockie noce, ja się ozłocę, jestem w robocie. Wiozę dziewczynę do Grand Hotelu, która potrafi zabawić wielu.

Kiedy po pracy wracam do domu, ślad szminki zmywam po kryjomu. Zakładam dres, bo tu na ławkach, czekają kumple, co robią w ustawkach. Dzwonią z hotelu, gdy noc zapada, klientów nowych cała gromada. Przed Grandem stoją fury jak nowe, są też dziewczyny, chętne, gotowe. W sopockie noce, w sopockie noce, ja się ozłocę, jestem w robocie. Wiozę dziewczynę do Grand Hotelu, która potrafi zabawić wielu.

Świat się zmienia, mijają lata, a ja czuję ciągle twój zapach. Kasuję gościa, odliczam szmal, z tego połowę tobie też dam. Niemiec zapłacił, usługa luks, dziś w Warszawie śni mi się twój biust.

Każdy na baczność, do rezydenta. Sopot, Mariola, czy jeszcze pamiętasz?...

Калі раптам з'яўляецца ахвотны кліент, не турбуйся, сябар усё ўладзіць. Прагулка па пірсе з Марыёлай, потым кафэ і гарэлка з колай. На другім паверсе, у кватэры, матрац працуе, гарачая ноч. Чуваць стогны і смех дзяўчыны, сукенка ў шампанскім, скрыпучыя спружыны. У сопацкія вечары, у суботу ўвечары, я азалачуся, я на працы. Я вязу дзяўчыну ў Гранд-гатэль, яна можа забавіць многіх.

Калі я вяртаюся дадому пасля працы, цішком змываю памаду. Апранаю спартыўны касцюм, бо мяне сябры чакаюць на лаўках, што ходзяць на бойкі. Звоняць з гатэля ноччу, цэлая куча новых кліентаў.

Перад Гранд-гатэлем стаяць тачкі, як новыя, там таксама дзяўчаты, нецярплівыя, гатовыя. У сопацкія вечары я азалачуся, я на працы. Я вязу дзяўчыну ў Гранд-гатэль, якая можа забаўляць многіх.

Свет змяняецца, гады праходзяць, а я ўсё яшчэ адчуваю твой пах. Я бяру плату з госця, лічу грошы, і палову аддам табе. Немец заплаціў,  абслугоўванне было раскошным, а сёння ў Варшаве мне сніцца твой бюст.

Усе па стойцы «смірна», да рэзідэнта. Сопат, Марыёла, ты ўсё яшчэ памятаеш?...


Spokojna głowa – гэтае словазлучэнне можна перакласці па-рознаму. Часцей за ўсё гэта адпаведнік беларускага “не хвалюйся, не турбуйся” або “усё будзе добра”, “можаш быць спакойны/спакойная”. А таксама “не бяры ў галаву”.

W nocy zacięcie – у дадзеным выпадку перакладаем як “ноч з вялікім імпэтам, запалам”. Але выраз zacięcie можа ўжывацца ў іншым значэнні - гэта збой, заіканне - у залежнасці ад кантэксту.

Ślad szminki zmywam po kryjomu – след памады змываю цішком. Szminka i pomadka - гэта сінонімы (губная памада).

Zakładam dres – я апранаю спартыўны касцюм. Dres – слэнгавы варыянт польскай назвы такой вопраткі. Адсюль слова dresiarz. Гопнік — гэта найбольш блізкі па сэнсе сучасны беларускі варыянт; таксама можна сказаць “вулічны хуліган” — калі важны не выгляд, а паводзіны.

Czekają kumple, co robią w ustawkach – чакаюць сябры, якія ўдзельнічаюць у бойках. „Ustawkа” у гэтым кантэксце — гэта дамоўленая бойка, звычайна паміж групамі футбольных фанатаў (хуліганаў). А польскі kumpel – гэта блізкі сябар, прыяцель, таксама можна сказаць корыш – блізкі таварыш. У Польшчы перад выбарамі ўзнік скандал, калі стала вядома, што Караль Наўроцкі ўдзельнічаў у такіх бойках у маладосці.

Przed Grandem stoją fury jak nowe – перад Грандам стаяць тачкі, як новыя. Fura – гэта беларуская машына (нейтральны варыянт) або тачка (размоўны варыянт, слэнг).

нг

Больш на гэтую тэму: Музычны ўрок польскай мовы