Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ад сціплага юбілею да 600 байдарак на рацэ Буг. Як у Драгічыне ўзнік найбуйнейшы байдарачны паход у Польшчы (ФОТА+ВІДЭА)

24.07.2026 17:01
Арганізатары паходу «500 байдарак» уражаны сёлетняй папулярнасцю мерапрыемства.
Аўдыё
  • Запрашаем у Драгічын на паход «500 байдарак»
XII  500
XII паход «500 байдарак» у Драгічыне Здымак: facebook.com/500kajakow

Дзікая, нерэгуляваная рака Буг, чароўнае Падляшша і сотні каляровых байдарак на вадзе. Тое, што 13 гадоў таму, пачалося як аднаразовая ідэя адзначыць юбілей гістарычнай сталіцы рэгіёна, ператварылася ў найбуйнейшае байдарачнае мерапрыемства ў краіне. Запрашаем у Драгічын(поль. Drohiczyn) на паход «500 байдарак».

1-2 жніўня 2026 года ў Драгічыне на Падляшшы ў 13-ы раз пройдзе паход «500 байдарак». Пра тое, як узнікла ідэя гэтага незвычайнага мерапрыемства, распавядае дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк (Rafał Siwek).

— Назва была прыдумана ў 2013 годзе, калі Драгічын святкаваў 500-годдзе ўзнікнення Падляскага ваяводства. Нагадваю, Драгічын быў гістарычнай сталіцай ваяводства, таму мы ўрачыста святкавалі гэты юбілей. І тады мне прыйшла ў галаву ідэя арганізаваць паход на байдарках пад назвай «500 байдарак да 500-годдзя ваяводства». Вядома, спачатку гаворка ішла не пра 500 удзельнікаў, бо я нават не марыў, што такая колькасць будзе дасягнута. Мяне больш цікавіла стварыць крутое мерапрыемства з крутой назвай. Скажам так, прыедуць людзі, зробім выдатны паход, парэкламуем рэгіён і далучымся да агульнага святкаванне. Між тым, аказалася, што людзі адгукнуліся на наш заклік і на першы паход з’ехалася больш за 460 чалавек,  успамінае Рафал Сівэк.

XII паход «500 байдарак». Здымак: facebook.com/500kajakow XII паход «500 байдарак». Здымак: facebook.com/500kajakow

Першапачатковы поспех здзівіў саміх арганізатараў. Традыцыйная бяседа, вогнішча і каўбаскі на фінішы ў мястэчку Граннэ (поль. Granne) павінны былі раз і назаўжды завяршыць гэтую гісторыю. Аднак удзельнікі мелі зусім іншыя планы, і яны не маглі ўявіць сабе наступнага лета без байдарачнага паходу на рацэ Буг. Арганізатары выклік прынялі.

 І вось, праз нейкі час, мы прыйшлі да высновы, што зробім другі паход, але тады скароцім назву з «500 байдарак да 500-годдзя ваяводства» да проста «500 байдарак». І так назва «500 байдарак» прыжылася, і мы зрабілі другі паход. Было крыху менш людзей, бо было ўсяго каля 150 байдарак і каля 300 чалавек, але мы стараліся пашыраць мерапрыемства з году ў год. У наступным годзе іх было больш, і зноў больш. Праз шэсць гадоў мы дасягнулі гэтай лічбы ў 500 байдарак,  кажа прадстаўнік арганізатараў.

Сёння паход на байдарках у Драгічыне  гэта сапраўдная турыстычная з'ява, а абмежаваная колькасць месцаў браніруецца ў імгненне вока. У 2025 годзе ў паходзе ўзяла ўдзел рэкордная колькасць удзельнікаў  613 байдарак.

XII паход «500 байдарак». Здымак: facebook.com/500kajakow XII паход «500 байдарак». Здымак: facebook.com/500kajakow

Лагістыка мерапрыемства, якое штогод прыцягвае ад 550 да больш чым 600 байдарачных камандаў — гэта для арганізатараў сапраўдны выклік, таму зацікаўленыя павінны памятаць пра строгія тэрміны і правілы рэгістрацыі праз афіцыйны сайт мерапрыемства.

 Па-першае, рэгістрацыя адкрываецца 1 траўня, таму вам трэба сачыць за вэб-сайтам www.500kajaków.pl або профілем у сацсетках. Са старонкі трэба спампаваць заяўку, запоўніць яе, пераліць аплату на наш рахунак і даслаць нам запоўненую заяўку на ўдзел па электроннай пошце  гэта ўся працэдура. Чым раней вы гэта зробіце, тым большая верагоднасць, што вас уключаць у спіс удзельнікаў,  раіць арганізатар.

XII паход «500 байдарак». Здымак: facebook.com/500kajakow XII паход «500 байдарак». Здымак: facebook.com/500kajakow

Як кажа Рафал Сівэк, сёлета зацікаўленне паходам зноў перавысіла ўсе чаканні  рэгістрацыя ўдзельнікаў і браніраванне байдарак былі закрытыя за тыдзень да планаванага заканчэння набору.

 Рэгістрацыя павінна была працягвацца да панядзелка, 27 ліпеня, а месцы былі размеркаваныя да 20 ліпеня, за тыдзень да заканчэння набору. І гэта першы раз за 13 гадоў арганізацыі паходу. То бок, зараз у нас няма свабодных байдарак. Гэта доказ папулярнасці мерапрыемства. Паходам цікавіцца, як шмат людзей з Польшчы, так і многія з-за мяжы. Мы вельмі рады гэтаму,  кажа спадар Сівэк.

Сёлета ўдзел у мерапрыемстве магчымы ўжо толькі з уласнай байдаркай. На старце ў Драгічыне ўдзельнікі атрымліваюць ідэнтыфікацыйны бэйдж i афіцыйную футболку з лагатыпам пахода. Яны павінны таксама знайсці сваю байдарку сярод сотняў іншых  гэта патрабуе часу. Таму арганізатары рэкамендуюць не спазняцца і прыбыць на месца старту адпаведна загадзя.

 Што да маршруту, у нас ёсць адзін стандартны маршрут: Драгічыn-Граннэ ў гміне Перляева (поль.Perlejewo)  гэта ў суботу. Ужо некалькі гадоў мы прапануем таксама двухдзённы варыянт. Гэта значыць, можна запісацца на аднадзённы або двухдзённы паход. Калі вы абярэце двухдзённы варыянт, то пасля першага этапу пахода вы заначуеце ў Граннэ, а на другі дзень, у нядзелю, вы пераадольваеце другі этап да гарадка Нур (поль. Nur)(…) Што да ўзросту, то тут няма ніякіх абмежаванняў. Самаму малодшаму ўдзельніку пакуль што было 10 месяцаў, а самаму старэйшаму  81 год. Што да жывёл, то пакуль што ў нас былі толькі сабакі, і з гэтым таксама няма праблем,  кажа Рафал Сівэк.

Маршрут да гарадка Граннэ складае 29 кіламетраў ад месца старту, а да Нура  яшчэ 19. Такім чынам двухдзённы паход  гэта каля 50 кіламетраў.

Між тым, рака Буг, як адна з апошніх вялікіх, цалкам дзікіх і нерэгуляваных рэк у Еўропе, штогод рыхтуе ўдзельнікам і арганізатарам новыя сюрпрызы. Сёлетнім выклікам можа быць нізкі ўзровень вады, які небяспечна набліжаецца да гістарычнага рэкорду.

 З таго, што я памятаю за гэтыя 13 ці 14 гадоў працы, гэта самы нізкі ўзровень вады, які я зафіксаваў. Быў узровень каля 40 см. Цяпер гэта 31-30 см і такога ўзроўню раней не было. І варта памятаць, што рэкорд 1946 года на гідраметрычным пункце ў Танкелях (поль. Tąkiele) складаў 24 см, таму на самой справе засталося толькі 6 см, каб пабіць гэты рэкорд. Будзем спадзявацца, што дзякуючы апошнім ападкам, гэты ўзровень вады не будзе такім нізкім,  кажа дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк.

Дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк, 2025 год. Здымак: facebook.com/500kajakow Дырэктар Гарадскога і гміннага цэнтра культуры ў Драгічыне Рафал Сівэк, 2025 год. Здымак: facebook.com/500kajakow

Незалежна ад капрызаў надворʼя і ўзроўню вады, можна спадзявацца, што запал удзельнікаў і магія Падляшша гарантуюць, што падарожжа з Драгічына ў Граннэ, а для тых, хто вытрымае  ажно да гарадка Нур, зноў застанецца ў памяці соцень байдарачнікаў.

А асаблівым аматарам байдарачнага спорту нагадваем, што ў Драгічыне варта зазірнуць да выдатнага Музея байдарачнага турызму. У ім можна паглядзець больш за сотню экспанатаў: гістарычныя байдаркі  польскія і замежныя, выратавальныя камізэлькі, вёслы, экіпіроўку байдарачнікаў, старыя фотаздымкі, дакументы байдарачных клубаў і тэматычную літаратуру.

Анна Задрожна

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу

Каралі, захопнікі, караеды і палітыка... Складаная гісторыя Белавежскай пушчы (ФОТА)

26.06.2026 16:15
Распавядаем, як апошні старажытны лес у Еўропе перажыў выпрабаванні часам і вайной.

Каралеўскі Хэлм. Гісторыя сталіцы Галіцка-Валынскага княства ХІІІ стагоддзя(ФОТА)

03.07.2026 16:30
Даніла Рамановіч заснаваў у Хэлме сталіцу свайго магутнага княства. Што з гэтай велічы захавалася да нашых дзён?