Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Сакрата Яновіча

04.09.2026 10:51
Сакрат Яновіч памёр у 2013 годзе. Пахаваны ў родных Крынках.
 .
Сакрат Яновіч.Фота: Яраслаў Іванюк

Сёння, 4 верасня, спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча — аднаго з найбольш значных беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны.

Сакрат Яновіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў Крынках. Пісьменнік, публіцыст і перакладчык, ён пакінуў пасля сябе больш за дваццаць кніг, прысвечаных перад усім жыццю беларускай меншасці Беласточчыны, яе мове, памяці і пошукам уласнай ідэнтычнасці.

Шмат гадоў Яновіч быў звязаны з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускім літаратурным аб’яднаннем «Белавежа», рыхтаваў перадачы для Беларускай службы Польскага радыё, займаўся таксама грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Яго родны дом у Крынках, вядомы як Villa Sokrates, стаў важным месцам сустрэч беларускай інтэлігенцыі — пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

Сакрат Яновіч памёр у 2013 годзе. Пахаваны ў родных Крынках.

Сёння ў Беластоку адбудзецца вечар памяці, прысвечаны 90-годдзю пісьменніка. У праграме — фрагменты дакументальных фільмаў і дыскусія пра культуру, літаратуру і беларуска-польскае памежжа ў духу «Беларускага трыялога». У дыскусіі возьмуць удзел Лявон Баршчэўскі, Малгажата Дмітрук, Лёнік Тарасевіч і Мікола Ваўранюк. Музычную атмасферу створыць музыкант SK.EIN.

Сустрэча пачнецца а 18-й гадзіне паводле польскага часу ў клубе Zmiana Klimatu на вуліцы Warszawska, 6 у Беластоку. Уваход вольны.

Зміцер Косцін/нг